Саймава́ць, саймавацца ’удзельнічаць у саймаванні, раіцца, дамаўляцца’ (ТСБМ, Касп.), саймікава́ць(ца) ’тс’ (ТСБМ), саймікава́цца ’раіцца, дамаўляцца’ (Нар. сл.). Паланізмы. Параўн. польск.sejmować (się), sejmikować się ’засядаць на сеймы, абмяркоўваць’, якія ад sejm ’сейм’ (Брукнер, 484). Параўн. сейм.