На́збышам ’з надбаўкай, з вярхом’ (Арх. Федар.). Прыслоўе ў форме твор. скл. адз. л. назоўніка *назбыш, які ўяўляе хутчэй за ўсё вынік кантамінацыі назбыт ’празмерна, надзвычай’ (гл.) і назвыш (< на + звыш) ’вышэй, звыш’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кля́каць ’падаць на калені’ (Нас.). Укр. клякати ’тс’. Рускія паралелі поўнасцю адсутнічаюць, што дазваляе меркаваць аб польскім уплыве (параўн. польск. klękać ’тс’) з субстытуцыяй ę > ’a паводле вядомай мадэлі. Іншыя славянскія паралелі старажытнага паходжання.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Аду́лаваты ’сутулаваты, азызлы’ (Нас.). Кантамінацыйная форма, гл. адутлаватасць і сутулаваты. Не выключаны таксама балтыйскі ўплыў. Параўн. літ. dulė́ti, dùlti ’гніць, парахнець’, dū́lis, dūlỹs, dū́lià ’стары чалавек, спарахнелае дрэва’ (Урбуціс, Baltistica, V (I), 1969, 57).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Алі́ ’ці, або’ (Нас.), рус. али, ст.-рус. али, серб.-харв. а̏ли, славен. ali ’тс’ да а і лі (гл.). Частковая семантычная кантамінацыя з але (гл.), якое іншага паходжання. Параўн. Шанскі, 1, А, 75.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дыя́вал ’д’ябал’ (Нас.). Рус. дья́вол, укр. дия́вол, дія́вол. Усх.-слав. лексемы запазычаны праз ц.-слав. мову прама з грэч. διάβολος ’тс’. Гл. Фасмер, 1, 560; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 225–226. Параўн. д’я́бал.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зна́йда, знайду́к ’падкідыш’ (Сл. паўн.-зах.), ’той, што знаходзіць ці кажа, што знаходзіць’ (Нас.), укр. зна́йда ’падкідыш’, польск. znajda ’тс’. Ад дзеяслова знайсці, знайду (з + найсці, гл. найсці) без суфікса ці з суфіксам ‑ук.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Папра́нік ’пернік’ (Нас., Мат. Гом.). Рус. пря́ник, смал. пупряник, сеўск. попряльник, укр. попраник. Вытворнае ад *папра́ны ’востры, рэзкі’, параўн. ст.-рус. пьпьрянъ, прыметніка ад пьпьрь ’перац’ (Міклашыч, 270; Праабражэнскі, 2, 44; Фасмер, 3, 395).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Папяро́к прысл. і прынад, ’па шырыні, упоперак’ (ТСБМ, Шат.), по́перак (Нас.), поперэ́к, поперо́к (ТС), папяро́к, попэрэ́к (Сл. ПЗБ) ’тс’. Рус. поперёк, ст.-рус. поперегъ ’тс’. Да пе́рак (гл.) (Праабражэнскі, 2, 41; Фасмер, 3, 327).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перака́зы ’плёткі’ (Нас.). Ад пераказа́ць, перака́зваць ’перадаваць пачутае’, рус. перека́зывать ’наказаць, перадаваць вестку, просьбу’, укр. перека́зувати ’апавядаць; перадаваць на словах’, польск. przekaz ’паведамленне’, przekazać ’перадаць’. Усх.-слав.-польск. ізалекса. Да пера- і каза́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перапечак ’пекар’ (Яруш.), перапяча́йка, перэпеча́йка ’булачніца і гандлярка вырабамі з цеста’ (Нас., Растарг.), ’пляткарка’ (Касп.). Да перапеча > перапе́чка (гл.). Словы маюць экспрэсію гумару, непахвальнасці ад таго, што хлеб мог быць недапечаны, ці яго перапякалі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)