памаладзі́ць, ‑ладжу, ‑лодзіш, ‑лодзіць; зак., каго-што.
Разм. Тое, што і падмаладзіць. Сёння замест звычайных светлых валасоў у яе былі рыжыя. Здаецца, гэта яшчэ больш памаладзіла жанчыну, хоць яна і без таго была маладая. Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Па́хці ’смярдзець’ (раг., Сл. ПЗБ). Да пах (гл.). Аб суфіксе ‑ці (замест ‑ны) гл. Карскі 2-3, 276–279.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Паўстрэ́ссю ’пад стрэхамі’ (круп., Сл. ПЗБ). З ⁺падстрэлю, якое замест падстрэшшу. Аб мене ш > с гл. Карскі, 1, 386.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мроева ’імгла’ (Нар. Гом.). Да мроі, мроіць (гл.). Суфікс ‑ев‑а‑ замест ів‑а, відаць, пад уплывам рус. марево.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
няўдзя́чнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць няўдзячнага. Як жа позна, Як позна — любімыя дзеці — Мы няўдзячнасць сваю Разумець пачынаем... Гілевіч. // Паводзіны няўдзячнага чалавека; няўдзячны ўчынак. Няўдзячнасць з боку сяброў.
•••
Чорная няўдзячнасць — зло замест удзячнасці за зробленыя паслугі, дабро.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Гайстры́ць ’вастрыць’ (Сцяц. Мат. Гом., 3). Да *ostriti (> вастры́ць) з пратэтычным г‑ (замест в‑ літ. мовы) і з «устаўным» ‑й‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Патра́хнуць ’згніць, спарахнець’ (Ян.). Відаць, да труха, трухнуць (гл.), аднак цяжка растлумачыць ‑ра‑ замест ‑ру‑. Можна дапусціць уплыў рус. дряхнуть ’старэць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
фане́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.
Разм. Невялікі кавалак фанеры. Вось і домік сувязнога.. Два акны на вуліцу, у адным замест верхняй шыбы фанерка, як і тады, калі.. [Сяргей] быў тут у апошні раз... Шахавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нату́ра, -ы, ж.
1. Характар, тэмперамент чалавека.
Гэта быў чалавек вясёлай натуры.
2. Тое, што і прырода (у 1 знач.).
3. Жывыя істоты, з’явы, прадметы рэальнага свету, з якіх малююць, робяць скульптуры, здымкі і пад.
Маляваць з натуры.
4. Тое, што і натуршчык.
5. Тавары, прадукты як плацежны сродак замест грошай.
Разлічвацца натурай.
|| прым. нату́рны, -ая, -ае (да 3 знач.).
Натурная замалёўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Буха́й ’бугай’ (Сцяшк. МГ). Запазычанне з польск. buhaj (у польск. мове звычайнае вымаўленне ‑ch‑ замест h‑). Гл. яшчэ буга́й 1. Параўн. бахун.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)