Прыта́кваць ’падтакваць’ (ТСБМ). Укр. прита́кувати ’тс’, рус. дыял. прита́кивать ’падтрымліваць чые-небудзь учынкі, дзеянні; раіць, угаворваць’, польск. przytakiwać ’падтакваць’, чэш. přitakat ’тс’. Да так (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прэм ’сапраўды’ (Мат. Гом.). З прам(о) (гл. прамы) ’сапраўды, на самой справе’; параўн. рус. прям ’тс’; э ў корані ў выніку нерэгулярных фанетычных змяненняў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пункці́р ’перарывістая прамая лінія’ (ТСБМ). Запазычана з рус. пункти́р ’тс’, што з ням. punktieren < лац. punctāre ’пракалоць, накалоць’ (вытворнае ад лац. punctum ’укол’), гл. пункт.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Разлётны ’імклівы, моцны’ (Сцяшк.), разлёт ’рух з паступова нарастаючай хуткасцю’, разлётацца ’палётаць’ (ТСБМ), рус. дыял. разлётный ’які можа, умее лётаць’. Ад раз- і лётаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Разёпа ’разява’ (Бяльк., Др.-Падб.; асіп., рагач., Сл. ПЗБ), разе́па ’тс’ (Гарэц.), рус. дыял. разёпа ’разява’. Ад раз- і зяпа (гл.) з экспрэсіўнай менай галоснага.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́здых ’адпачынак’ (Бяльк.). Утворана паводле прасл. *ot‑dъxъ, *ot‑dyxъ (рус. отдых, чэш., славац. oddech, oddych, славен. oddíh ’тс’) з раз- (роз-) і ды́хаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рызі́на ’эластычны матэрыял з каўчуку’ (ТСБМ), рызі́нка ’сцірка’, ’тасьма з рызіны’, ’від вязання, які мае ўласцівасць расцягвацца’ (ТСБМ; Сцяшк.; навагр., НС). З рус. резина ’гума’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэфера́т ’кароткі выклад якога-небудзь пытання, зместу кнігі’ (ТСБМ). З рус. реферат ’тс’. Ст.-бел. реферацыя ’даклад, справаздача’ < с.-лац. referatio (Булыка, Лекс. запазыч., 33).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сажо́нкі ’стыль плавання з папераменным выкідваннем уперад то адной, то другой рукі’ (ТСБМ). Рус. сажо́нки ’тс’. Да сягаць, сажень (гл.). Магчыма, вуснае запазычанне з рускай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Саза́н ’рачная прамысловая рыба сямейства карпавых’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, Жук., Інстр. 2). Рус., укр. саза́н. З тур., казах. sazan ’тс’ (Міклашыч, 289; Фасмер, 3, 545).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)