Ліфт (ТСБМ), як і ліфта ’ліфт’ (паст., Сл. ПЗБ) — з рус. лифт, якое з англ. lift ’тс’. Канчатак жан. роду ‑а пад уплывам больш ранняга ві́нда (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Крухма́л ’белы парашок, які атрымліваецца з некаторых раслін’ (ТСБМ, Касп., Шат.). Запазычанне праз польск. krochmal з ням. Kraftmehl (Слаўскі, 3, 144). Бел. крухмал пад уплывам крух (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Квашня́ ’залішне кіслае, кісляціна’ (Жыв. сл.), ’кадка з-пад кваса’ (Касп.). Слова ў другім значэнні (ёмістасць) утворана паводле рэгулярнай мадэлі з ‑ня‑суфіксацыяй (Сцяцко, Афікс. наз., 166).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дуга́, ‑і́, ДМ ‑дузе́; мн. ду́гі (з ліч. 2, 3, 4 дугі́), дуг; ж.
1. Частка конскай збруі з сагнутага тонкага ствала дрэва, якая служыць для прымацавання аглобляў да хамута. Хутка Гнеды стаяў у аглоблях, пад жоўтаю кантоваю дугою. Гартны. Аднаго дня брычка са званочкам пад дугою пад’ехала да ганка пана Казіміра. Пестрак.
2. Частка акружнасці або круглаватай крывой лініі. Апісаць дугу. // у знач. прысл. дуго́й. У форме дугі, выгнутай лініі. Бровы дугой. □ Лес абгінаў сяло дугой. Шамякін.
3. Разм. Прыёмнік току на трамвайных вагонах. Ад слупа да слупа нацягнуты трасы, а да іх падвешаны правады, з якіх тралейбусныя штангі і трамвайныя дугі здымаюць ток. Жычка.
•••
Электрычная дуга; вольтава дуга — дугавы разрад паміж вугальнымі або металічнымі блізка размешчанымі электродамі.
Сагнуцца ў дугу гл. сагнуцца.
Сагнуць у дугу гл. сагнуць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пе́на, ‑ы, ж.
1. Непразрыстая, лёгкая пузырыстая маса, якая ўтвараецца на паверхні некаторых вадкасцей ад калыхання, узбоўтвання, награвання, браджэння і пад. Хвалі раўнамерна набягаюць на бераг, пакідаючы на пяску пушыстыя шматкі белай пены. В. Вольскі. Саша стаяла каля прыпечка, як на варце, падкладала ў агонь трэскі, здымала з варыва пену. Шамякін. [Пан] Застаўляе стол дубовы Сытаю ядою, Мёд, віно ў жбанах б’е пенай, Як бы мора тое. Купала.
2. Пузырыстая лёгкая маса, утвораная растворам мыла. Мыльная пена. // перан. Што‑н. вельмі лёгкае, падобнае на такую масу. Сяджу на пні. Ногі па калені тонуць у ружовай пене верасу. Ігнаценка.
3. Пот у выглядзе белых камякоў, які выступае ад стомленасці ў некаторых жывёлін. // Густая белаватая з пузыркамі сліна, якая выступае на губах пры некаторых хваробах, моцным хваляванні і пад.
•••
З пенай на губах — у гневе, шаленстве, раз’юшанасці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прале́зці, ‑зу, ‑зеш, ‑зе; зак.
1. Пранікнуць куды‑н. праз які‑н. вузкі праход, адтуліну, шчыліну. Пад ганкам можна пралезці пад насціл, на які выгружаюць з вагонаў багаж, грузы. Лынькоў. На .. губах [мужчыны] бегаў салодзенькі смяшок, сам ён увесь варушыўся, ківаўся, гатовы, здаецца, пралезці ў самую маленькую шчылінку. Колас. // Разм. З цяжкасцямі прабрацца праз што‑н. Снегу намяло столькі, што цяжка пралезці. Жычка.
2. перан. Разм. Прабрацца, трапіць куды‑н., злоўжываючы чыім‑н. давер’ем. Магчыма, у арганізацыю пралезлі людзі, звязаныя з нямецкімі карнікамі. Няхай. // Прыстасаваўшыся і хітруючы, дабіцца выгаднага сацыяльнага становішча, незаконна прасунуцца па службе і інш. І падхалімскае майстэрства яго вяло. Пасля вайны вярнуўся, у Мінск і ў міністэрстве пралез у важныя чыны. Панчанка.
3. Улезці, прасунуцца. Прыадчынены дзверы крыху — Абы толькі пралезла міска. Вязень бачыць чужую руку — Валасатую, пульхную — зблізку. Сіпакоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
э 1, нескл., н.
1. Трыццатая літара беларускага алфавіта. Малое э. Вялікае Э.
2. Галосны нелабіялізаваны гук пярэдняга рада сярэдняга пад’ёму.
э 2, выкл. (працяжнае вымаўленне выклічніка звычайна перадаецца на пісьме некалькімі э: э-э, э-э-э).
1. Выражае з дапамогай інтанацыі розныя пачуцці, перажыванні: здзіўленне, прыкрасць, адчай і пад. «Э, глупства!» — сказаў я сам сабе. Колас. [Загурскі:] — Э-э-э, браце ты мой, той не салдат, хто не марыць быць генералам. Асіпенка.
2. Выражае нязгоду, пярэчанне субяседніку. — Э, дарагі, — жалкуючы, адказаў адзін з мужчын, — не па дарозе нам. Краўчанка. [Бацька:] — Э, не! Пакуль не збяруцца ўсе, не пакажу. Кандрусевіч.
3. Выражае затрымку ў гутарцы ад нечаканасці, здзіўлення і пад. Выбіраецца на сходзе брыгадзір ці жывёлавод — чалавек міжволі ў мінулае кідае: — Э, а з якога ён роду? Як яго бацька ці дзед некалі дбаў? Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́рваць 1, ‑рву, ‑рвеш, ‑рве; зак., што.
1. Выцягнуць, дастаць што‑н. рыўком; высмыкнуць. Вырваць пустазелле. Вырваць цвік. Вырваць зуб. □ Убачыўшы Алеся, Зіна спынілася, вырвала з Сямёнавай рукі далонь. Шыцік. // Выдраць, адарваць. Вырваць ліст з сшытка. // Выхапіць што‑н. у каго‑н. Вара.. усхапілася, падскочыла да Рыгоркі, вывала аловак і шпурнула далёка на сметнік. Дуброўскі. // перан. Разм. Вызваліць, выратаваць. Вырваць з няволі. Вырваць з палону. □ [Нэлі] верыла, што Білі не забыў пра яе, што ён вырве яе з гэтага пекла, што яны яшчэ знойдуць шчасце. Гамолка.
2. перан. Дабіцца чаго‑н. сілай, прымусам; Зрабіць што‑н. настойлівымі намаганнямі. Вырваць прызнанне. □ Ад арыштаванай за ўвесь час не вырвалі ніводнага слова. Якімовіч. [Яраш:] — Вырвалі мы.. [Зосі] кватэру, купілі мэблю, прывезлі яе з бальніцы. Шамякін.
3. Рвучы з коранем, сабраць ураджай чаго‑н. Вырваць лён, буракі.
•••
Вырваць з горла (з зубоў) — груба, нахабна дамагчыся чаго‑н.
Вырваць з коранем — зусім, канчаткова пазбавіцца ад чаго‑н.
Вырваць з мясам — адарваць з кавалкам тканіны (пра гузік і пад.).
Вырваць з сэрца каго-што — прымусіць сябе забыць каго‑, што‑н., перастаць кахаць каго‑н.
вы́рваць 2, ‑рве; безас., зак.
Званітаваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адвалі́цца, ‑валюся, ‑валішся, ‑валіцца; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Аддзяліўшыся, адарваўшыся, адпасці. Са сцяны, пад акном, адваліўся карычневы абломак тынку, упаў на стол. Мележ. // перан. Знікнуць, прайсці (пра адчуванні, пачуцці). Патапчык крочыў на Алеся, потым стаў і крута павярнуў убок. Калі ён знік у гушчарніку, Алесь падняўся. Уся нуда, здаецца, раптам адвалілася ад яго. Чарнышэвіч.
2. Адхіліцца тулавам назад, адкінуцца. Лаўніцкі сеў, адваліўся на спінку крэсла, падрыхтаваўшыся да размовы. Шахавец.
3. Разм. Пад’еўшы, здаволіўшыся, пакінуць есці. [Пракоп:] — От толькі што адваліўся ад сваёй бульбы, дык ваша, мабыць, не ўлезе. Сабаленка.
4. перан. Стаць меншым, паменшаць (пра мароз, спёку і пад.). Мароз адваліўся, і з неба, нізка павісшага над вёскай, церушыў драбнюткі сняжок. Дуброўскі. Пад вечар, калі трохі адвалілася гарачыня, на вялікі брукаваны двор казармы другога бабруйскага батальёна ўвайшоў невысокі дзядок з берасцянай вярэнькаю за плячыма. Грахоўскі.
•••
Рукі адваліліся гл. рука.
Рукі не адваляцца гл. рука.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ссаць, ссу, ссеш, ссе; сеем, ссяце; заг. ссі; незак., каго-што.
1. Рухамі губ і языка ўцягваць у рот якую‑н. вадкасць праз вузкую адтуліну ў чым‑н., смактаць (у 1 знач.). Ссаць малако праз соску з бутэлькі. // Карміцца малаком маці, усмоктваючы яго з грудзей, вымя. Дзіця ссала прагна, круцячы ад асалоды і задавальнення галоўкай і тыцкаючыся носікам у цёплыя матчыны грудзі. Васілевіч. Пасля было ціха, мычала толькі і пляскала языком цяля — ссала. Пташнікаў. // Смактаць (у 4 знач.). Ссаць пустышку. Ссаць палец. □ У час зімовай спячкі мядзведзь падтрымлівае сваё існаванне тым, што ссе лапу. «Полымя». // Разм. Курыць папяросу, люльку і пад. [Андрэй Руды] ссаў свае далікатныя папяросы-люлечкі, пускаў ноздрамі далікатныя струменьчыкі дыму. Мележ.
2. безас. Пра тупы, ныючы боль у жываце (ад голаду, хваробы і пад.). Ссе пад лыжачкай. □ [Ігналю] робіцца моташна і нешта ссе ў грудзях. Бядуля.
•••
Ссаць кроў — тое, што і піць кроў (гл. піць).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)