Мі́німум ’найменшая колькасць, сама менш, мінімальна’, ’сукупнасць ведаў або мерапрыемстваў, неабходных у якой-небудзь галіне’ (ТСБМ). Праз польск. ці рус. мову з лац. minimum ’вельмі мала’, ’зусім не’, ’менш за ўсё’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прамысло́васць ’галіна матэрыяльнай вытворчасці’, ’сукупнасць прадпрыемстваў якой-небудзь вытворчасці’ (ТСБМ, Гарэц.). Дэрыват з суф. ‑асць ад прыметніка промыславы < польск. przemysłowy ’тс’, на што ўказвае націск. Калька рус. промышленность. Далей гл. промысел.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мнемо́ніка, ‑і, ДМ ‑ніцы, ж.

Сукупнасць правіл і прыёмаў, якія маюць на мэце аблягчыць запамінанне патрэбных звестак і фактаў.

[Ад грэч. mnēnomiká — майстэрства запамінання.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

о́птымум, ‑у, м.

Спец. Сукупнасць найбольш спрыяльных умоў для каго‑, чаго‑н. Тэмпературны оптымум чалавека. Кліматычны оптымум. Оптымум вільготнасці паветра.

[Лац. optimum — найлепшае.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праблема́тыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

Сукупнасць праблем. Развіццё нашай прозы ішло ў напрамку пашырэння яе тэматыкі і праблематыкі. Пшыркоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

клавіяту́ра, ‑ы, ж.

1. Увесь рад клавішаў у клавішных музычных інструментах.

2. Сукупнасць клавішаў якога‑н. механізма. Клавіятура лічыльнай машыны.

[Ад лац. clavis — ключ.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ідыяма́тыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

1. Вучэнне аб ідыёмах. Займацца ідыяматыкай.

2. Сукупнасць ідыём якой‑н. мовы. Беларуская ідыяматыка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

збо́рнасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць зборнага (у 2, 5 знач.).

2. Здольнасць абазначаць сукупнасць прадметаў або асоб як адзінае цэлае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Паводзіны ’спосаб жыцця; сукупнасць дзеянняў; манера трымаць сябе’, ’рабіць што-н.; характар учынкаў’ (ТСБМ). Уласна беларускае. Ад паводзіць (< вадзіць, вясці) сябе з суф. ‑ін‑ы (Аб суф. гл. Сцяцко, Афікс. наз., 156).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

буке́т, -а, Ме́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Падабраныя і прыгожа складзеныя ў пучок кветкі.

2. Сукупнасць араматычных і смакавых уласцівасцей чаго-н.

Б. чаю.

Гэта віно мае асаблівы б.

|| прым. буке́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)