суку́пнасць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. суку́пнасць
Р. суку́пнасці
Д. суку́пнасці
В. суку́пнасць
Т. суку́пнасцю
М. суку́пнасці

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

суку́пнасць, -і, ж.

Спалучэнне, агульная колькасць, сума чаго-н.

С. прадметаў, фактаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

суку́пнасць ж. (общая сумма чего-л.) совоку́пность

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

суку́пнасць, ‑і, ж.

Спалучэнне, агульная колькасць, сума чаго‑н. Мова замацоўвае кожную думку паасобку і ўсю сукупнасць думак чалавека. Юрэвіч. Колькасць запазычанай лексікі і яе характар залежаць перш за ўсё ад сукупнасці фактараў гістарычнага, культурнага і сацыяльна-эканамічнага парадку. Жураўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

суку́пнасць ж. кніжн. Gesámtheit f -, Gesámtsumme f -, -n;

у суку́пнасці insgesámt;

паво́дле суку́пнасці дахо́даў камерц. nach [gemäß] dem Gesámteinkommen;

паво́дле суку́пнасці до́казаў юрыд. únter Berücksichtigung áller Indízi¦en

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Генеральная сукупнасць (у матэм. статысты) 7/84

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

СУКУ́ПНАСЦЬ ГЕНЕРА́ЛЬНАЯ,

сукупнасць сац. аб’ектаў, якія належаць вывучэнню ў межах, азначаных праграмай сацыялагічных даследаванняў. Гэта аб’екты, якія маюць прасторава-часавыя межы або прадстаўляюць яўную ці гіпатэтычную мадэль пры інш. відах несуцэльнага назірання. Прасторавыя межы могуць быць геагр. (тэрытарыяльныя), напр., вобласць, раён, прадпрыемства, або вызначацца як занятае насельніцтва, дарослае насельніцтва ад 18 гадоў, вучні школ, работнікі прамысл. прадпрыемства і інш. Часавыя межы — перыяд і тэрмін, калі праводзяцца даследаванні (сезон, цыкл вытв-сці). Звычайна на практыцы даследуецца толькі частка С.г. (выбарачная сукупнасць), якая павінна з неабходнай дакладнасцю адпавядаць усёй С.г.

І.​В.​Катляроў.

т. 15, с. 261

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

апара́т

‘сукупнасць органаў арганізма; сукупнасць дзяржаўных устаноў; работнікі гэтых устаноў’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. апара́т
Р. апара́ту
Д. апара́ту
В. апара́т
Т. апара́там
М. апара́це

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

аўтапа́рк

‘сукупнасць аўто’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. аўтапа́рк
Р. аўтапа́рку
Д. аўтапа́рку
В. аўтапа́рк
Т. аўтапа́ркам
М. аўтапа́рку

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

вібраінструме́нт

‘сукупнасць прылад’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. вібраінструме́нт
Р. вібраінструме́нту
Д. вібраінструме́нта
В. вібраінструме́нт
Т. вібраінструме́нтам
М. вібраінструме́нце

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)