Ізбе́г ’уцякач’ (Нас.), параўн. рус. арханг., паўн. избе́г воды ’канец адліву’, ст.-рус. избѣгъ ’уцёкі’ (1340 г.), ’праход у гарах; месца, дзе можна выйсці’. Відаць, працягвае ст.-рус. избѣгъ — бязафікснае ўтварэнне ад избегати ’ўцякаць’. Гл. бег. У бел. мове перанос назвы дзеяння на асобу па яе схільнасці да адпаведнага дзеяння.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гла́зіць ’глядзець; зяваць; сурочваць’ (Нас.). Рус. гла́зить ’тс’ (гл. СРНГ, 6, 187–188). Паколькі гэты дзеяслоў даволі шырока распаўсюджаны ў рус. мове, а ў бел., акрамя Насовіча, здаецца, больш нідзе не зафіксаваны і паколькі зыходная лексема глаз ’вока’ не характэрна для бел. мовы (глаз як запазычанне з рус. сустракаецца ў некаторых гаворках; параўн. Сл. паўн.-зах.), то можна меркаваць, што гэта запазычанне з рус. гла́зить. Адносна лексемы глазу́н ’разява, разявака’, зафіксаванай таксама толькі ў Насовіча, можна сказаць, што і яна ўзята з рус. глазу́н ’тс’ (гл. Даль), хоць і не выключаецца магчымасць самастойнага яе ўтварэння ў бел. мове на базе запазычанага гла́зіць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Варзе́каць ’размазваць што-небудзь густое’ (Бяльк.). Параўн. рус. варза́кать ’рабіць што-небудзь наспех, сяк-так; пагана, неахайна пісаць’, ва́рза́ть ’пэцкаць’. Словы няяснага паходжання (як часта наогул экспрэсіўныя). Шахматаў (ИОРЯС, 7, 2, 333) меркаваў пра сувязь з рус. во́рзать ’паспешліва хлябаць’. Ільінскі (ИОРЯС, 16, 4, 20) параўноўвае з рус. вара́згать ’тс’. Але ўсё гэта не робіць паходжанне слова ясным. Параўн. Фасмер, 1, 275. Але параўн. таксама і ўкр. варзя́кати, верзя́кати ’балбатаць, вярзці’ (да семантыкі параўн. рус. вара́кать ’дрэнна рабіць, пэцкаць; балбатаць абы-што, вярзці’) — бясспрэчнае ўтварэнне ад верзти́ ’вярзці’ (да *vьrz‑ ’плесці’). Да іран. сувязей рус. слоў гл. Абаеў, Этимология, 1966, 246.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Заро́к ’абяцанне не рабіць што-н.’ Рус. заро́к, укр. зарі́к, заро́к ’тс’, серб.-харв. за́рок ’спрэчка, заклад’. Ст.-слав. зарокъ ’устанаўленне’. Ст.-рус. зарокъ ’запаведзь, урок, папрок, тэрмін’. Параўн. ст.-слав. зарещи ’забараніць, загадаць’. Утворана як назоўнік на ‑ъ ад зарекати з чаргаваннем галоснага, магчыма, у ст.-слав. мове, адкуль у ст.-рус. (> рус., укр., бел.), дзе развіваецца менавіта ст.-слав. значэнне ў адрозненне ад серб.-харв., дзе значэнне ’забарона’ архаічнае. Не выключана і самастойнае развіццё ўсх.-слав. слоў на што можа ўказваць рус. дыял. зарок ’фізічны недахоп у чалавека, жывёлы’; параўн. парок. Шанскі, 2, З, 60. Параўн. папрок, рэч, урок.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вы́вадак (БРС, Інстр. III, Цых.), укр. ви́водок, рус. вы́водок. Ад вы́вад ’тс’; параўн. укр. ви́від ’вывадак, род’, рус. вывод ’тс’, вытворнага ад выво́дзіць ’прыводзіць, нараджаць (пра птушак, звяроў)’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вы́лазка (БРС). Рус. вы́лазка, укр. ви́лазка. Ад вылазіць з дапамогай суф. ‑ка або ад *вылаз, бязафікснага вытворнага да вылазіць з тым жа суфіксам; параўн. рус. вы́лаз, укр. ви́лаз.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Асташы́ ’рыжыя боты’ (Шн.). Рус. смал., пск. осташи́ ’тс’. Паводле назвы месца вырабу — Осташков Калінінск. вобл. (Даль), утворанай ад уласнага імя Остатка. Баханькоў, Бел.-рус. ізал., 13–15.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Атро́дзя ’нашчадак, нашчадкі’ (Нас.). Рус. отродье, ст.-рус. отродие, отродъ, укр. відродок, славен. odrȏdek ’тс’. Утворана ад кораня ‑rod‑ конфіксам *ot‑ — ‑ьje ці ад дзеяслова отродити суфіксам ‑ие.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Балва́нка ’балванка’ (БРС), ’бервяно для шпал’ (Шат.). Рус. болва́нка. У бел. мове бясспрэчнае (параўн. фанетыку!) запазычанне з рус. мовы (дзе яно з’яўляецца вытворным ад болва́н, гл. балва́н 1).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Крэ́чат ’буйная драпежная птушка сямейства сакаліных’ (ТСБМ, Гарб.). Укр. кречет, рус. кречет, ст.-рус. кречетъ ’тс’. Усходнеславянскае вытворнае на ‑etъ > ад krekati. Гукапераймальнае (Трубачоў, Эт. сл., 12, 111).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)