шоўк, ‑у; мн. шаўкі, ‑оў; м.

1. Валакно, якое выпрацоўваюць вусені тутавага шаўкапрада.

2. Ніткі або пража з такога валакна ці са штучнага сінтэтычнага валакна. Шоўк-сырэц. □ Перад аперацыяй Людміла выстаўляла на стол усё, што лічыла неабходным. Калі ішла дадому, для другой змены пакідала на сталах ёд, бінты, навакаін, эфір, шоўк зашываць раны, адным словам, усё, што магло спатрэбіцца на аперацыі. Арабей.

3. Тканіна з такіх нітак, пражы ці са штучнага, сінтэтычнага валакна. На .. [дзяўчыне] была сукенка з квяцістага шоўку. Васілевіч. Багата важаць працадні: Нашый сукенак яркіх, Бяры шаўкі — усе яны — Свае, айчыннай маркі. Лужанін. // Разм. Вопратка, адзенне, вырабы з такой тканіны. Там... У аксаміце, золаце і шоўку Гадавалася, расла Панская дачка Марына. Бядуля. Пані злосна чмыхнула. Шаўкамі Зашумела, выскачыла вон. Бялевіч.

4. перан.; чаго. Пра тое, што сваім бляскам, мяккасцю, гладкасцю і пад. нагадвае такія ніткі або тканіну. Ах, хіба гэта не ўсё роўна, абы толькі ты [сын] быў ля мяне, абы рука мая гладзіла паслухмяны шоўк твае галавы, а вочы мае глядзелі ў твае вочы... Сачанка. Я па лесе іду... Рыжых сосен сям’я Над маёй галавой крылле звесіла. Шоўк травы сытым статкам калгасным прымят, — Пастуху тут раздольна і весела. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

поднима́ться

1. (вверх) падыма́цца, падніма́цца;

поднима́ться на́ гору падыма́цца (падніма́цца) на гару́;

поднима́ться на самолёте падыма́цца (падніма́цца) на самалёце;

2. в др. знач. узніма́цца, уздыма́цца, падыма́цца, падніма́цца; (вставать с места, ото сна) устава́ць; (быстро, порывисто) усхо́плівацца; (возвышаться) узвыша́цца; (повышаться) павыша́цца; (начинаться) пачына́цца, усчына́цца, распачына́цца; (о тесте) падыхо́дзіць;

настрое́ние поднима́ется настро́й узніма́ецца;

поднима́ться в цене́ узніма́цца ў цане́;

поднима́ется тума́н узніма́ецца тума́н;

поднима́ется бу́ря узніма́ецца (пачына́ецца) бу́ра;

баро́метр поднима́ется баро́метр падыма́ецца;

вода́ поднима́ется вада́ падыма́ецца; (прибывает) прыбыва́е;

поднима́ться на цы́почки падыма́цца на ды́бачкі;

у него́ поднима́ется температу́ра у яго́ падыма́ецца тэмперату́ра;

они́ поднима́ются ра́но яны́ ўстаю́ць ра́на;

поднима́ться во весь рост устава́ць (узніма́цца) на ўвесь рост;

поднима́ться с посте́ли (проснувшись) устава́ць з пасце́лі; (выздоровев) ачу́ньваць;

вдоль на́бережной поднима́лись высо́кие зда́ния уздо́ўж набярэ́жнай узвыша́ліся высо́кія буды́нкі;

поднима́ются проте́сты пачына́юцца (падыма́юцца) пратэ́сты;

поднима́ется ссо́ра пачына́ецца (усчына́ецца) сва́рка;

в тёплом ме́сте те́сто хорошо́ поднима́ется у цёплым ме́сцы це́ста до́бра падыхо́дзіць;

3. страд. падыма́цца, падніма́цца; узніма́цца, уздыма́цца; ста́віцца; узвыша́цца, усчына́цца; распачына́цца; узганя́цца; успу́джвацца; см. поднима́ть;

рука́ не поднима́ется рука́ не падыма́ецца (не падніма́ецца).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ця́жкі

1. в разн. знач. тяжёлый; тя́жкий;

ц. чамада́н — тяжёлый чемода́н;

~кая ка́ра — тяжёлое (тя́жкое) наказа́ние;

~кая віна́ — тяжёлая (тя́жкая) вина́;

ц. крок — тяжёлый шаг;

~кае дыха́нне — тяжёлое дыха́ние;

~кае паве́тра — тяжёлый во́здух;

ц. сон — тяжёлый (тя́жкий) сон;

~кая галава́ — тяжёлая голова́;

~кая е́жа — тяжёлая пи́ща;

ц. хара́ктар — тяжёлый хара́ктер;

~кая артыле́рыявоен. тяжёлая артилле́рия;

~кая атле́тыкаспорт. тяжёлая атле́тика;

~кая інду́стры́я — тяжёлая инду́стри́я;

~кія мета́лы — тяжёлые мета́ллы;

2. (требующий больших усилий) тяжёлый, тру́дный; (обременяющий, доставляющий много неудобств — ещё) тя́гостный, обремени́тельный;

~кая даро́га — тяжёлая (тру́дная) доро́га;

~кая зада́ча — тяжёлая (тру́дная) зада́ча;

~кія абавя́зкі — тяжёлые (тру́дные, тя́гостные, обремени́тельные) обя́занности;

3. (полный мучений, физических страданий) тру́дный, тяжёлый, тя́жкий;

~кія ро́ды — тяжёлые (тру́дные) ро́ды;

~кая смерць — тяжёлая (тя́жкая) смерть;

4. (неприятный) тяжёлый, тя́гостный; гнету́щий;

~кае ўра́жанне — тяжёлое (тя́гостное, гнету́щее) впечатле́ние;

5. (истощающий силы) изнури́тельный; тяжёлый;

~кая пра́ца — изнури́тельный труд;

6. тяжёлый, тяжелове́сный;

ц. стыль — тяжёлый (тяжелове́сный) стиль;

~кая вада́хим. тяжёлая вода́;

~кая рука́ — тяжёлая рука́;

ц. на пад’ём — тяжёл на подъём;

ц. дух — дурно́й за́пах;

~кая до́ля — зла́я до́ля

цяжкі́, см. ця́жкі

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

свой мест., м. свой (род. свайго́, дат. свайму́, вин. свой, свайго́, твор., предл. сваі́м); ж. свая́, (род., дат., предл. сваёй, твор. сваёй, сваёю); ср. сваё, (род. свайго́, дат. свайму́, вин. сваё, твор., предл. сваі́м); мн. свае́ (род., предл. сваі́х, дат. сваі́м, вин. свае́, сваі́х, твор. сваі́мі);

своё в знач. сущ. сваё;

свои́ (родственники, близкие люди) свае́;

бере́чь своё берагчы́ сваё;

сам не свой сам не свой;

умере́ть свое́й сме́ртью паме́рці сваёй сме́рцю;

по-сво́ему па-сво́йму;

не в своём уме́ не пры сваі́м ро́зуме;

на свои́х двои́х шутл. на сваі́х на дваі́х;

на свои́х хлеба́х на сваі́м хле́бе;

не свои́м го́лосом не сваі́м го́ласам;

называ́ть ве́щи свои́ми имена́ми называ́ць рэ́чы сваі́мі імёнамі;

свои́м умо́м сваі́м ро́зумам (о́думам);

свои́х не узна́ешь сваі́х не пазна́еш;

своя́ руба́шка бли́же к те́лу ко́жны млын на сваё ко́ла ваду́ ця́гне; ко́жнаму свая́ бо́лька балі́ць;

своя́ кровь свая́ кроў;

свой арши́н свая́ ме́рка;

свой брат свой брат;

своя́ рука́ свая́ рука́;

свое́й (со́бственной) руко́й сваёй (ула́снай) руко́й;

стоя́ть на своём стая́ць на сваі́м;

на свой вкус на свой густ;

своего́ ро́да свайго́ ро́ду;

бере́чь свою́ шку́ру берагчы́ сваю́ шку́ру;

дойти́ свои́м умо́м дайсці́ сваёй галаво́й (сваі́м ро́зумам);

на свою́ го́лову на сваю́ галаву́;

ви́деть свои́ми глаза́ми ба́чыць на свае́ во́чы;

свои́ми труда́ми (труда́ми свои́х рук) сваёй пра́цай (сваі́мі мазаля́мі);

свои́ соображе́ния свае́ меркава́нні;

не ве́рить свои́м глаза́м не ве́рыць сваі́м вача́м;

свое́й осо́бой сваёй асо́бай;

свои́м поря́дком сваі́м пара́дкам;

в своё вре́мя у свой час;

в свою́ о́чередь у сваю́ чаргу́;

всему́ своё вре́мя усяму́ свой час;

на свой мане́р на свой мане́р (капы́л);

в своё удово́льствие ≅ як душа́ жада́е, са здавальне́ннем;

на свой страх и риск на сваю́ адка́знасць;

на своём ме́сте на сваі́м ме́сцы;

идти́ свое́й доро́гой ісці́ сваёй даро́гай;

поста́вить на своё ме́сто (кого) паста́віць на сваё ме́сца (каго);

быть не в свое́й таре́лке быць не ў сваёй тале́рцы;

оста́ться при свои́х заста́цца пры сваі́х;

не в свои́ са́ни сесть не ў свае́ са́ні се́сці;

ма́стер своего́ де́ла ма́йстар сваёй спра́вы;

ка́ждому своё ко́жнаму сваё;

тверди́ть своё дзяўбці́ сваё;

свои́ лю́ди — сочтёмся погов. свае́ лю́дзі — памярку́емся;

своя́ рука́ влады́ка погов. свая́ рука́ ўлады́ка;

в своём до́ме и сте́ны помога́ют посл. у сваёй ха́це і сце́ны памага́юць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Паха, па́хва, пахва́, драг. похва́, па́хвіна, пахві́на, паховіца, пахво́ ’унутраная частка плечавога выгібу, падпаха’ (ТСБМ, Нас., Грыг., Мядзв., Дразд., Бум., Гарэц., Др.-Падб., Яруш., Сцяшк., Касп., ТС, Сл. ПЗБ, Мат. Гом., Сл. Брэс.), ’сама рука’ (Нас.), петрык. ’частка рукава ў сарочцы пад пахай’ (Шатал.), ’падуздышная ўпадзіна ў жывёл’ (даўг., Сл. ПЗБ; Сл. Брэс.), ’пасма валасоў, лёну’ (Касп.), пахві́ны ’частка цела ад ног да рэбраў’, па́хі ’крылцы або верхнія лапаткі ў чалавека’ (Нас.), пах ’падпаха’ (Мат. Гом.). Укр. паха́, пахва́ ’тс’, рус. пах, паха́ ’упадзіна’, ’пазуха’, ст.-рус. пахъ ’падуздышная ўпадзіна’, польск. pacha, ’пазуха, падпаха’, pachwina, чэш. pach ’пахвіна’, в.-луж. podrach ’падпаха’, серб.-харв. паху̀љ, па̀хуља ’пучок’, ’пасма’, балг. пах ’тс’. Можна, відаць, дапусціць прасл. paxъ ці paxy (Р. скл. paxъve), якія будуць роднаснымі да ст.-інд. pakṣás ’плячо, бок, палавіна’, pákṣas ’бок’, pājasyám ’брушная поласць’. Аднак некаторыя зах.-слав. формы (чэш. paždí, славац. podpažie, н.-луж. podpaža ’падпаха’) сведчаць пра зыходнае pazь (гл. пазуха), якое з *paz‑duxa, параўн. славен. pázduha, лат. podusē ’падпаха’. Такім чынам, можна гаварыць пра прасл. дублет paxъ/pazъ. Першы з іх узводзіцца да і.-е. *pā̆kʼ‑ (ст.-інд. pāśaḥ ’пятля, сувязь, вяроўка’, pákṣás ’плячо, бок, палавіна’, ст.-англ. foēgan ’звязваць’, ст.-грэч. πέσσω ’умацоўваю’) (Педэрсэн, IF, 5, 49 і 60; Ільінскі, ИОРЯС, 20, 3, 11), другі да *pāgʼ‑ (лац. compāges ’сувязь, сутык’, pango ’ўмацоўваю’, ст.-грэч. πάγη ’пятля’) (Мартынаў, Слав. акком., 126). Менш імавернымі здаюцца меркаванні Брукнера (389) і (KZ, 43, 309), Мукі (2, 98) пра скарачэнне слова pazuxa ў paxъ. Няма патрэбы гаварыць пра запазычанне з польск. мовы (Кюнэ, 84).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абы́ 1, злучнік.

1. умоўны. Далучае ўмоўныя даданыя сказы з дапушчальна-абмежавальным адценнем. Ужываецца пераважна ў спалучэнні з часціцай «толькі». Пасля дажджу бывае ясна, і мокрыя плечы высахнуць адразу, абы толькі замест дажджавых кропель на чалавека не падалі кулі або каменне. Чорны. [Саша] усё будзе ведаць: мае ўчынкі, думкі, абы вярнулася наша шчасце. Шамякін.

2. мэтавы. Далучае даданыя сказы са значэннем мэты, якое ўскладняецца абмежавальна-паясняльным адценнем. [Дзямід Сыч:] — Ты зрабіўся вельмі добры, Мікалай Лявонавіч. Ты хочаш прымірыць усіх, абы ціха было. Паслядовіч. Нехта іграе на раллі, барабанячы як папала, абы мацней гуло. Скрыган.

3. часавы. Разм. Ужываецца ў складаназалежных сказах з даданымі часу, калі падзеі, пра якія гаворыцца ў галоўнай частцы, пачынаюцца адразу пасля падзей, адзначаных у даданай частцы; адпавядае злучнікам «толькі», «як толькі». Абы вольная хвіліна, то яе [Міхаліны] ужо ў хаце няма. Чарнышэвіч. [Юрка Пятровіч:] — Бачыце самі — абы кашляць, дык і ў плач. Брыль.

абы́ 2, часціца.

Надае значэнне непаўнацэннасці дзеянню, прадмету, паслабляе патрабаванні да дзеяння, прадмета. Абы сказаць. □ [Новікаў:] — Мозг не хоча адпачываць. Яму абы чым, але заняцца. М. Ткачоў. [Слімак:] — Ціхі я чалавек, непрыкметны. Мне дзень абы пражыць, і дзякуй богу. Лынькоў. // Ужываецца ў сказах, якія выражаюць нежаданне чаго‑н. [Хлапчук:] — А папу напляваць, жывыя вы ці мёртвыя. Яму абы грошы! Бажко.

•••

Абы дзень да вечара гл. дзень.

Абы з рук гл. рука.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пекану́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., аднакр.

Разм.

1. каго, каму і без дап. Параніць, прычыніць боль чым‑н. распаленым, жыгучым. Пекануць агнём. Пекануць крапівой. □ Не паспеў я і вокам міргнуць, як адна аса пеканула мяне проста ў брыво. Якімовіч. // Абдаць жарам; прыпячы. У твар .. [Арсену] пеканула чырвань ці то ад злосці, ці то ад сораму. Сабаленка. // перан. Імгненна ўзрушыць чым‑н. Пекануць позіркам. □ [Леапольд Гушка] адвык думаць пра ватага чалавека, а цяпер гэтае аблічча пеканула яму ў сэрца. Чорны.

2. каго і без дап. Моцна выцяць, агрэць. Пекануць бізуном па спіне.

3. Востра, моцна пранізаць, адчуцца (пра боль). Паспрабаваў падняцца і не здолеў — у левай назе пекануў боль. Шамякін. // безас. Пра адчуванне вострага, нясцерпнага болю. — У левы локаць так пеканула, што думалася — рука адляцела. Алешка.

4. Выстраліць; пальнуць. Быццам па ваўках, дзед звыкла Пекануў з драбавіка. Астрэйка. Я спыніўся, паглядаючы на шарака і падумаў: а што калі зайсці з боку кустоў ды адтуль пекануць касому. Ляўданскі.

5. перан.; што і без дап. Сказаць рэзка, прама што‑н. непрыемнае, непажаданае; упікнуць; абразіць. — А захваліць мы не захвалім, старшыня. Заслужыце, і благое ў вочы пеканём. Пальчэўскі. А раўнаваў Косця Гену да справы. І гаварыў яму ў вочы, што думаў. Па праву партызанскай дэмакратыі. Сёння — там, у сямейным лагеры, — таксама пекануў. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

такт 1, ‑а, М ‑кце, м.

1. Метрычная музычлая адзінка — кожная з роўных па працягласці долей, на якія дзеліцца музычны твор па ліку метрычных націскаў у ім. Трохдольны такт. Трымаць ноту тры такты. // Графічнае абазначэнне мяжы такой долі ў выглядзе вертыкальнай лініі.

2. Разм. Рытм якога‑н. руху, дзеяння. Залатыя цапы Выбівалі прыглушана такт: — Так-так-так! Блатун. Танцоры ўсё павялічваюць тэмп, ногі ўсё хутчэй і хутчэй адбіваюць такт. «Полымя».

3. Спец. Частка рабочага цыкла якога‑н. механізма. Такт поршня паравой машыны.

•••

У такт — у адпаведнасці з рытмам чаго‑н. Андрэй ужо думаў, што з яго ніколі не выйдзе сявец, як раптам адчуў, што ногі яго ступаюць у такт руцэ, а рука сыпле зярняты ў такт крокам. Чарнышэвіч.

[Ням. Takt ад лац. tactus — дакрананне, дотык.]

такт 2, ‑у, М ‑кце, м.

Пачуццё меры, якое падказвае найбольш правільны падыход, найбольш далікатную лінію паводзін у адносінах да каго‑, чаго‑н.; захаванне правіл прыстойнасці. Трымаць сябе з тактам. Адсутнасць такту. Педагагічны такт. □ [Марынчук:] — Дзе б такт праявіць, вытрымку, калі ўжо так атрымалася, а ты [Дробаў], бач, напіўся, рукі ў ход пусціў. Ракітны. Дунін-Марцінкевіч праявіў вялікі такт пісьменніка, каб, у адпаведнасці з жыццёвай праўдай, прымусіць сваіх дваран дзейнічаць «у сферы свайго побыту, свайго характару і тых абставін, пад уплывам якіх яны знаходзяцца». «Полымя».

[Фр. tact ад лац. tactus — дакрананне, дотык.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трэ́ці, ‑яя, ‑яе.

1. Ліч. парадк. да тры. Трэці год. Трэці па парадку. Трэці дом з краю. Трэцяя дзея п’есы. □ Прайсціся трэці раз Сцёпка не адважыўся: лёгка магло стацца так, што хто-небудзь з суседзяў мог бы звярнуць на яго ўвагу. Колас.

2. Асабіста не зацікаўлены ў чым‑н., што датычыцца дзвюх другіх асоб; пабочны. Усю гэтую гутарку чула трэцяя асоба. Чарнышэвіч.

3. у знач. займ. Хто‑, што‑н. з ліку некалькіх асоб або прадметаў пры іх пералічэнні. [Несцяровіч:] — Мільён людзей, скажам, працуе. Адзін муруе, другі цэглу робіць, трэці дрэва чэша, чацвёрты зямлю арэ. Кожны робіць сваё, а разам — гэта адна справа. Чорны.

4. перан. Не галоўны па значэнню, трэцярадны. На трэціх ролях. // Які выконвае дапаможную партыю. Трэці голас. // Ніжэйшы, горшы па якасці за другі. Трэці сорт. Чай трэцяга сорту.

5. у знач. наз. трэ́цяе, ‑яга, н. Страва, якая падаецца пасля другой; салодкая страва. На другі дзень з харчаваннем справа наладзілася, з’явіліся нават і трэція. Дубоўка.

6. у знач. наз. трэ́цяя, ‑яй, ж. Трэцяя частка, трэць. Адна трэцяя.

7. у знач. пабочн. трэ́цяе. Па-трэцяе.

•••

Трэцяе пакаленне — унукі.

Трэцяе саслоўе гл. саслоўе.

Трэцяя асоба гл. асоба.

Да трэціх пеўняў — да світання.

З трэціх рук; праз трэція рукі гл. рука.

Чуць з трэціх вуснаў гл. чуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ла́па1, ла́пка ’ступня або ўся нага ў некаторых жывёл і птушак’ (ТСБМ, Сцяшк., Бес., Сл. паўн.-зах., Клім., Яруш., Мат. Гом., Бяльк.) (экспр.) ’нага чалавека’, ’ножка стала, ложка, услона’ (Сл. паўн.-зах., Нас., Шатал.), ’ступня чалавека’ (ігнал., даўг., Сл. паўн.-зах.), ’рука’ (Нас.), даўг. лапка ’кісць рукі’ (Сл. паўн.-зах.), драг. ла́па, ла́пыско ’вялікая ступня’ (Нар. лекс.), ла́па ’расплюшчаны і загнуты канец у некаторых інструментах, прыстасаваных для выцягвання цвікоў’ (ТСБМ, Сцяшк., Мат. Гом.), драг. ’для сцягвання ботаў’ (І. Лучыц-Федарэц; Сл. паўн.-зах.), в.-дзв. ’для абдзірання галовак ільну’ (Шат.), ’зуб у вілах’ (навагр., З нар. сл.), ’ручка ў сасе, плузе’ (Тарн., Смулк., Шатал.; лях., ганц., Сл. паўн.-зах.), ’матыка’ (глыб., Сл. паўн.-зах.), ’чапяла’ (кобр., ДАБМ, к. 251), ’камплект панажоў у кроснах’ (Бяльк., Мат. Маг., Уладз., Мат. Гом.), ’дошчачка ў калаўроце, на якую наступаюць нагой пры прадзенні’, малар. ’стойкі ў калаўроце, паміж якімі знаходзіцца кола’ (Уладз.), лельч. ’водаўдарная дошчачка на вобадзе вадзянога кола’ (ЛАПП), ’шып на канцы бервяна, які ўстаўляецца ў выемку другога бервяна пры звязванні іх у вянец’ (ТСБМ), ’паз у бервяне ў вугле’ (Мат. Гом.), (перан.) ’удар па далоні лінейкай як від пакарання ў дарэвалюцыйнай школе’ (Нас., Бяльк.; маладз., Хрэст. дыял., ТСБМ, Сл. паўн.-зах.), у выразе: лапамі араць ’упірацца, не даваць згоды’ (КЭС, лаг.), ст.-бел. лапица ’след’. Укр. лапа, зах.-укр. ла́ба, рус. лапа ’тс’, смал. лапы ’рукавіцы’, польск. łapa — апрача асноўнага значэння ’нага’ польская моўная тэрыторыя звязваецца з беларускімі значэннямі ’частка калаўрота’, ’панажы ў кроснах’, якія адсутнічаюць у рускіх гаворках; усх.-польск. łaba, каш. łapca (< łapica), чэш. tlapa, мар. dlapa (< прасл. lapa) — t‑/d‑ тут пад уплывам ням. Tatze ’лапа’ (Ільінскі, РФВ, 78, 194), а, паводле Шмілаўэра (Махэк₂, 645), чэш. tlapa — вынік кантамінацыі слав. łapa і ням. Tappe ’лапа’; славац. laba, славен. lapa, якое, паводле Плятэршніка (1, 499), са ст.-слав.; балг., макед. лапа ’нага некапытнай жывёлы’. Прасл. lapa ’ступня, нага некапытных жывёл’ з’яўляецца працягам і.-е. *lāpāрука, далонь, лапа’ (Слаўскі, 4, 465), параўн. адпаведнікі з іншых і.-е. моў: літ. lópa ’лапа жывёл, якія не маюць капытоў’, ’кісць рукі, нагі’, лат. lãpa ’лапа’, гоц. lōfa, ст.-ісл. lófi ’далонь’ (Бернекер, 690; Буга, Rinkt., 2, 170; Покарны, 1, 679; Брукнер, 306; Траўтман, 160; Фрэнкель, 339–340; Фасмер, 2, 458). Сабалеўскі (РФВ, 70, 95) без падстаў рэканструяваў прасл. *tlapa зыходзячы з чэш. формы tlapa.

Ла́па2, ла́пка ’галінка хвоі, елкі’ (Нас., Яруш., Сцяшк., Бяльк., Касп., Шат.; глус., Янк. Мат., Сл. паўн.-зах.), ла́пнік ’тс’ (Бяльк.), ’галіна дрэва з лісцем’ (карэліц., лях., ганц., Сл. паўн.-зах.), ’гронка вінаграду’ (карэліц., Шатал.), ганц. ла́пкі ’сцяблы і лісце бульбы’ (ДАБМ, с. 867), ’амяла, Viscum L.’ (Маш.). Рус. ла́пина ’галінка дрэва, дубчык’, ла́па ’тс’, ла́пник, ла́пняк ’шырокія лапы ялін, якімі пакрываюць на зіму двары’. Балтызм. Параўн. літ. lãpas ’ліст’, лат. lapa ’галіны дрэў з лісцем, якія падкладваюцца пад стог ці тарпу’.

*Ла́па3, воўча ла́па, кото́вые (котя́чі) ла́пкі ’ткацкі ўзор, малюнак якога нагадвае след жывёл’ (Уладз.). Параўн. таксама лат. lapa ’узор вязання рукавіц’, укр. лапки́ (мн. л.) ’род узору для вышывання’. Да ла́па1 (гл.).

Ла́па4 ’лапік, латка’ (пін., ДАБМ, 925), ла́пка ’тс’ (езярышч., віц., бярэз., пін., светлаг., ДАБМ, 924–925). Балтызм. Параўн. літ. lõpas ’тс’ (Лаўчутэ, Балтызмы, 117–118). Канчатак ‑а пад уплывам лексемы лата ’латка’. Сюды ж ла́піна ’латка’ (ДАБМ, к. 324), ла́пінка ’тс’ (ДАБМ, с. 924–925; Федар. I, Федар. 3, Сцяшк., Нар. сл.; міёр., Нар. словатв.), ’пустое месца на полі, непакрытае гноем’ (Жд. 2), ’прагаліна’ (Мат. Гом.; міёр., Нар. словатв.); навагр. ла́піна ’ануча’ (Нар. сл.), ’праталіна’ (Некр.), ’невялікая плошча зямлі, на якой расце што-небудзь’ (Жд. 1), ’частка поля, сенажаці ў 4–6 м²’ (Шат.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)