адгруката́ць, ‑качу, ‑кочаш, ‑коча; зак.

Разм. Перастаць грукатаць. Калі адгрукочуць трамваі і самазвалы, Пагаснуць у інтэрнатах запозненыя агні, Па Мінску задумліва крочыць Янка Купала, Радкі ненапісаных вершаў шэпчучы ў цішыні. Бураўкін. // перан. Прайсці, мінуцца. Калі паўвека мерна адгрукоча І ўжо не так бурліць у жылах кроў, І шлях жыццёвы, і сваіх сяброў Хто прыгадаць у цішыні захоча, Няхай жа той ніколі не забудзе Квяцістую дарогу ў родны дом. Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адсе́яцца, ‑сеюся, ‑сеемся, ‑сеецца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Аддзяліцца шляхам прасейвання. Вотруб’е адсеялася ад мукі.

2. Кончыць сяўбу. Платон усміхаецца: «Во адсеемся, тады на цэлы тыдзень вазьму адгул». Асіпенка. // Перастаць сеяць па якой‑н. прычыне. [Корбут:] — Адсеяўся я, Васіль... Цяпер буду сядзець тут на беразе з вудаю... Савіцкі.

3. перан. Выбыць з ліку, складу чаго‑н. [Кавалеўскі:] — Я праглядаў вашы зводкі. У вас адсеялася тысяча семсот чалавек. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

затаі́ць, ‑таю, ‑тоіш, ‑тоіць; зак., што.

Скрыць, утаіць ад іншых (думкі, пачуцці і інш.). Затаіць сваю віну. Затаіць крыўду. Затаіць мару. □ Рэдкі казак не затаіў нянавісць да палкоўніка, калі была абвешчана воля апошняга: кожны казак, як і салдат, мусіў быў праходзіць строй. Мікуліч. Бацька будзе злаваць. Злосці сваёй ён не выкажа Алесю, затоіць яе ў сабе. Галавач.

•••

Затаіць дыханне (дых, дух) — стрымаць дыханне (перастаць дыхаць ад вялікага хвалявання, здзіўлення і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

згі́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Знікнуць, прапасці. Дзень няма козліка, другі няма, цэлы тыдзень няма. Мы ўжо так і падумалі, што ён згінуў назаўсёды. Брыль. // Перастаць існаваць у выніку разбурэння, знішчэння. Дзе была адна пустыня — Елкі ды бярозкі, — Поле будзе, пушча згіне, Стануць хаты, вёскі. Купала. // Загінуць, памерці. Лепей згінуць у змаганні за сваю волю, за права будаваць сваё жыццё па-свойму, чым прызнаць панскую ўладу і панскую волю. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разбрысці́ся, ‑брыдзецца; ‑брыдзёмся, ‑брыдзяцеся, ‑брыдуцца; пр. разбрыўся, ‑брылася, ‑брылося; зак.

Разысціся з аднаго месца ў розныя бакі, у розных напрамках. Статак разбрыўся па пашы. Гурскі. Дзверы дарожнага аддзела на калідоры насупраць. У ім таксама пуста — работнікі разбрыліся хто куды. Навуменка. // Разм. Разышоўшыся, раз’ехаўшыся, перастаць быць, жыць разам. У сыноў ужо свае дзеці растуць. Толькі мала Ганне ад гэтага ўцехі: сыны разбрыліся па белым свеце... Гроднеў. // перан. Рассеяцца (пра думкі).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разла́дзіцца, ‑ладзіцца; зак.

1. Прыйсці ў няспраўнасць. Тады нешта разладзіўся ляжак і нельга было выпаліць у печы, каб не напусціць поўную хату дыму. Сачанка.

2. Расстроіцца, парушыцца, перастаць ладзіцца. Дружба разладзілася. □ Але вяселле ўжо разладзілася, госці паўставалі з-за стала і пачалі разыходзіцца. Сабаленка. [Галіна:] — [Пісаў], што ніколі не забудзе тых дзён... Пісаў, што ўспамінае, — таксама... Але хутка перапіска разладзілася. Мележ.

3. Страціць свой строй, лад. Станок разладзіўся.

4. Расстроіцца, сапсавацца (пра здароўе).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гарызо́нт, -у, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

1. Уяўная мяжа неба і зямной ці воднай паверхні, а таксама прастора неба над гэтай мяжой.

Ні воблачка на гарызонце.

2. Уся бачная вакол назіральніка прастора, далягляд.

З самалёта адкрыўся шырокі г.

3. перан. Круг ведаў, інтарэсаў, ідэй.

Студэнт з шырокім гарызонтам.

Г. паэта.

4. перан. Круг дзеянняў, магчымасцей.

Перад моладдзю адкрыты шырокія гарызонты.

5. Узровень вады ў рацэ ці вадаёме (спец.).

Г. вады ў рацэ.

6. Пласт адкладанняў горных парод, які вылучаецца па якой-н. прыкмеце (спец.).

Г. вапняку.

Знікнуць з гарызонтуперастаць з’яўляцца дзе-н., у якой-н. кампаніі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раз’е́хацца, -е́дуся, -е́дзешся, -е́дзецца; -е́дзься; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пакінуць месца знаходжання, ад’язджаючы ў розныя месцы.

Госці раз’ехаліся па хатах.

2. Перастаць жыць разам (разм.).

3. Праязджаючы па адным шляху насустрач адзін аднаму, размінуцца.

4. Не зачапіць, аб’ехаць адзін аднаго пры сустрэчы.

Машынам цяжка р. на вузкай дарозе.

5. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Слізгаючы па гладкай, коўзкай паверхні, рассунуцца ў розныя бакі.

Ногі раз’ехаліся на лёдзе.

6. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Разваліцца ад доўгага ўжытку (разм.).

Табурэтка раз’ехалася.

|| незак. раз’язджа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. раз’е́зд, -у, М -дзе, м. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спі́на, -ы, мн. -ы, спін, ж.

Частка тулава ад шыі да крыжа.

Выпрастаць спіну.

Гнуць спіну

1) многа і цяжка працаваць на каго-н.;

2) перад кім пакланяцца, угоднічаць.

За спінай вялікі вопыт работы — у мінулым.

На ўласнай спіне зведаць што-н. — на сваім вопыце.

Не разгінаючы спіны — без адпачынку, старанна рабіць што-н.

Павярнуцца спінай да каго-, чаго-н. — выказаць абыякавасць, знявагу, перастаць звяртаць увагу на каго-, што-н.

Рабіць што-н. за спінай у каго-н. — без ведама каго-н.

|| памянш. спі́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

|| прым. спінны́, -а́я, -о́е.

Спінныя пазванкі.

С. мозг (у пазваночніку).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пуска́цьперастаць утрымліваць, дазваляць пайсці, зайсці і пад.’ (Нас., ТСБМ, Бяльк., Варл., ТС), ’кідаць’ (Варл.), пуска́тэ ’адступаць (пра зіму)’ (малар., Нар. лекс., Сіг.); у спалучэннях: пуска́ць ікру ’нераставаць’ (ЛА, 1), пуска́ты рошч ’пачынаць расці, пайсці ў рост’ (Клім.), пуска́ць дзе́раво ’сплаўляць лес’ (навагр., Нар. лекс.), пуска́ць агіта́цыю ’агітаваць’, пуска́ць вайну́ ’пачынаць вайну’ (уздз., Жд. 3), укр. пуска́ти ’выпускаць, адпускаць, упускаць’, рус. пуска́ть ’прапускаць, адпускаць’, дыял. пуска́ть икру́ ’нераставаць’, балг. пу́скам ’вызваляць, дазваляць пайсці, зайсці і пад.’, макед. пуска ’тс’. Лічыцца новаўтварэннем у адносінах да пусці́ць (< *pustiti) у выніку другаснай імперфектывацыі (так ужо Брант, РФВ, 24, 143) па узору лушчы́ць/луска́ць і пад.; рэгулярныя формы: рус. пуща́ть, польск. puszczać, серб.-харв. пу̏штати, славен. púščati, балг. пу́щам, чэш. pouštěti, славац. púšťať, в.-луж. pušćeć, н.-луж. pušciś (< *pustjati). Гл. пусціць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)