со́вацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да сунуцца (у 1, 2 знач.).
2. Хадзіць з месца на месца, мітусіцца. — Ах, матухны, — зноў пляснула рукамі Аўгеня: — Усе людзі святкуюць, адна я, як тая дурная калатоўка, соваюся: ні свята, ні спакою не бачу. Колас. [Даўгулевіч:] Я ўвесь дзень соваўся з кутка ў куток, не знаходзячы сабе месца. Гурскі.
3. Перамяшчацца, перасоўвацца куды‑н. [Манг] падышоў да вады, паказаў, як соваецца па вадзе човен. Маўр. // Плысці, пасоўвацца (пра туман, хмары і пад.). На небе соваецца наперад круглы чырвоны месяц. Бядуля.
4. Зал. да соваць (гл. сунуць у 1–3 знач.).
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
узгадні́ць, ‑гадню, ‑годніш, ‑годніць; зак., што.
1. Прывесці ў пэўную адпаведнасць з чым‑н. Узгадніць дзеянні авіяцыі з дзеяннямі пяхоты. Узгадніць гадавы план з планамі пяцігодкі. □ Так, другі гарком камсамола створаны. Ён стаў фактам. Але мяне не пакідала думка: як узгадніць работу гэтага паўднёвага гаркома з тым паўночным, які дзейнічае ўжо не адзін месяц. Дзенісевіч.
2. Выпрацаваць адзіную думку, погляд і пад. наконт чаго‑н., атрымаць згоду, дазвол на што‑н. У палкоўніка ўжо даспяваў план, які ён павінен быў распрацаваць і ўзгадніць з генералам. Паслядовіч. Таццяна Пятроўна адказала, што такая, думка ёй спадабалася, але што трэба абавязкова ўзгадніць яе. Дубоўка.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
тяготе́ть несов.
1. (испытывать тяготение) прыця́гвацца;
Луна́ тяготе́ет к Земле́ Ме́сяц прыця́гваецца да Зямлі́;
2. (иметь склонность, влечение) мець ця́гу (схі́льнасць), імкну́цца, цягну́цца;
тяготе́ть к иску́сству мець ця́гу (схі́льнасць) да маста́цтва, імкну́цца (цягну́цца) да маста́цтва;
3. (давить) гнясці́ (каго, што); душы́ць (каго, што); (висеть) вісе́ць (над кім, над чым).
 Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
убыва́ющий
1. прич. які́ (што) ме́ншае, які́ (што) памянша́ецца, які́ (што) змянша́ецца; які́ (што) убыва́е, які́ (што) спада́е; які́ (што) выбыва́е; які́ (што) адбыва́е; які́ (што) гі́не; см. убыва́ть;
2. прил. ме́ншаючы, спада́ючы; убыва́ючы;
убыва́ющая до́за мед. ме́ншаючая до́за;
убыва́ющая прогре́ссия мат. убыва́ючая прагрэ́сія;
убыва́ющая луна́ убыва́ючы ме́сяц.
 Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
Вято́к, веточок ’маладзік’ (Нас.; Чач.). Польск. wietek, wiotek, чэш. валаш. vetek ’першая або апошняя квадра месяца’, якія з прасл. vetъxъ ’стары’; больш падрабязна гл. пад ветах. Што датычыцца бел. вяток, то яно, зыходзячы з даных геаграфіі (гродз., вілен., Нас.), семантыкі і фанетыкі, запазычана з польскай мовы. Праблематычным застаецца час, калі адбылося запазычанне. Магчыма, гэта даволі новае слова перыяду моцнага польскага ўплыву, а магчыма, і вельмі старое кантактнае запазычанне, калі польск. wietek, wiotek займала больш шырокую тэрыторыю (зараз толькі на поўдні, гл. Купішэўскі, Słownictwo, карта 3 і ст. 47–48). У такім разе семантычныя змены тыпу ’стары месяц’ — ’маладзік’ і да т. п. адбываліся таксама рана. Параўн. яшчэ бел. паўн.-зах. вётак ’назва старога месяца’ (Маш., Atlas, 2, карта 1). Верагодна таксама дапускаць незалежнае ўзнікненне бел. слова як утворанага з памяншальнай суфіксацыяй ‑ок і пад. (параўн. вятлюк) або фанетычным шляхам; параўн. жанік < жаніх.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Маладзе́нец 1 ’грудное дзіця, немаўля’ (Нас., Яшк. Назвы, Інстр. II), ’дзіця’ (калінк., Мат. Гом.). З рус. младенец ’тс’, якое з ц.-слав., ст.-слав. младеньць (і младѣньць). Такое ж значэнне і ў макед., балг. младенец. Дывергентная інавацыя ў прасл. (параўн. прус. maldenikis ’дзіця’). Гл. малады.
Маладзе́нец 2 ’жаніх, юнак, малады чалавек’ (Мядзв., Нас., Касп.; Мікуц., Пан.; расон., в.-дзв., Шатал.), усх. мыладзе́ніц (КЭС). Польск. młodzieniec ’тс’, н.-луж. młoźeńc, в.-луж. młodźenc, чэш., славац. mládenec ’юнак, халасцяк’, славен. mladénčič, серб.-харв. мла̏денац ’тс’, ’жаніх’, макед. младенец ’жаніх’, младинец ’юнак’. Прасл. moldenьcь < прус. maldenikis ’дзіця’ > малады́ (гл.).
Маладзе́нец 3, маладзе́няц ’маладзік’ (даўг., Сл. ПЗБ). Утворана ў выніку намінацыі з малады месяц ’тс’ (ваўк., гарад., Сл. ПЗБ) пры ад’ідэацыі маладзе́нец ’малады чалавек’.
*Маладзе́нец 4, мыладзе́ніц ’прыпадак’ (Бяльк.). Рус. пск., смал., разан. молоденец ’тс’, ’радзімёд’. Магчыма, знаходзіцца ў генетычнай сувязі з маладзе́нец 3 (?).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
цягну́цца несов.
1. в разн. знач. тяну́ться;
ні́тка ця́гнецца ад клубка́ — ни́тка тя́нется от клубка́;
стэп ~ну́ўся на дзяся́ткі кіламе́траў — степь тяну́лась на деся́тки киломе́тров;
рызі́на ~нецца — рези́на тя́нется;
хваро́ба ~нецца ўжо ме́сяц — боле́знь тя́нется уже́ ме́сяц;
у даро́зе час ве́льмі ~нецца — в доро́ге вре́мя о́чень тя́нется;
раслі́ны ~нуцца да со́нца — расте́ния тя́нутся к со́лнцу;
з ко́міна ~ну́ўся дымо́к — с трубы́ тяну́лся дымо́к;
2. (тащиться по земле) волочи́ться;
ле́йцы ~ну́ліся па зямлі́ — во́жжи волочи́лись по земле́;
3. (медленно двигаться) брести́, плести́сь, тащи́ться;
4. (двигаться, следовать друг за другом) тяну́ться;
~нуцца ба́ржы адна́ за адно́й — тя́нутся ба́ржи одна́ за друго́й;
5. страд. тяну́ться; тащи́ться; см. цягну́ць;
◊ ц. ў хвасце́ — плести́сь в хвосте́
 Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
шчарба́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Такі, што мае не ўсе зубы, рэдкія зубы. — Я-то ўжо думаў, што ў цябе зуб новы вырас. Уставіў бы, ці што, ходзіш шчарбаты, — падкалоў.. [Міця] Івана, намякаючы на той далёкі вечар. Кудравец. Цуглі былі ўжо густа ржавыя, бо хто ведае, калі яны закладваліся ў шчарбаты рот Крумкача. Кулакоўскі. / Пра зубы. Гэта быў гадоў дваццаці васьмі мужчына з шэрымі вачыма, з круглым задзёрыстым тварам і шчарбатымі зубамі. Скрыган.
2. Які мае няроўныя, са шчарбінамі краі. Шчарбатая лыжка. □ А бацька адчыняе скрынку, дастае шчарбаты чайнік. Лынькоў. Палез у печку. Дастаў адтуль шчарбаты чыгунок з капустаю. П. Ткачоў. // Які мае няроўнае, нявострае з зазубрынамі лязо. Шкрэбнуў па поснай патэльні шчарбаты нож. Бураўкін. // Які мае няроўную, з выбоінамі, паверхню. Бутэлька яшчэ ракатала па шчарбатым паркеце, нібы нехта нябачны каціў яе. Караткевіч. Пералажылі шчарбатыя, пазламаныя масты, збудавалі трохі новых. Мележ. Сям-там шчарбаты камень пачынаў абшмульваць і ўядацца ў кару. Арочка.
3. перан. Які мае няроўныя або з дзіркамі абрысы. Месцамі край неба падпіралі шчарбатыя хвойнікі. Бядуля. Сям-там, як бы ля падножжа, да .. [будынкаў] туліліся драўляныя домікі з седлаватымі дахамі і шчарбатымі комінамі. Карпаў.
4. Які мае паменшаны, малы серп (пра месяц). І раўнадушна на зямлю пазіраў стары шчарбаты месяц. Асіпенка.
5. перан. Несапраўдны; няпоўны, аднабокі. — Свет вялік, — кажа пан, — можа, і праўда. — Праўда, то праўда, пане, хоць і шчарбатая. Якімовіч. // Няўдалы, няшчасны. Значыць, лёс мой такі шчарбаты. Трэба скарыцца. Пянкрат.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
уба́виться
1. уба́віцца; (уменьшиться) зме́ншыцца, паме́ншыцца, стаць менш;
наро́ду у ка́ссы уба́вилось наро́ду ля ка́сы ўба́вілася (зме́ншылася, паме́ншылася, ста́ла менш);
2. (убыть) убы́ць, зме́ншыцца, паме́ншаць, паме́ншыцца; (о воде) убы́ць, паме́ншаць, спа́сці; (о луне) убы́ць;
воды́ в реке́ уба́вилось вады́ ў рацэ́ паме́ншала;
дни уба́вились дні паме́ншалі (зме́ншыліся);
луна́ уба́вилась ме́сяц убы́ў;
 Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
адсу́нуцца, ‑сунуся, ‑сунешся, ‑сунецца; зак.
1. Перамясціцца на нейкую адлегласць; пасунуцца. Світае... За кратамі, паміж веццем дзвюх бяроз, там, дзе быў месяц, які ўжо адсунуўся і паблек, палоссе перастала кланяцца, заціхла, чакаючы сонца. Брыль. // Размясціцца далей, аддаліцца. Бабуля адсунулася на самы край лаўкі, у цянёк пад ліпай, але і тут яе даставалі гарачыя прамені. Сіняўскі. // перан. Стаць менш значным, менш важным. Кожны думаў цяпер толькі аб тым, каб выратавацца і выжыць, а ўсё іншае адсунулася ўбок. Маўр.
2. Адчыніцца, адкрыцца, раскрыцца, адхінуцца. Шэрая тканіна адсунулася ад запечка, напялася, задрыжала, як на ветры, знікла. Пташнікаў. У гэты час загрукалі жалязякі, і дзверы адсунуліся. С. Александровіч.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)