уто́ркнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., што.

Уткнуць, усадзіць што‑н. вострае, тонкае ў глыб або ўнутр чаго‑н. Андрэй спыніўся, узяў жмут вільготнай травы, абцёр касу, уторкнуў востры канец касільна ў зямлю. Дуброўскі. // Уставіць, палажыць што‑н. Трэнер панюхаў букецік, а потым, не падымаючыся з канапы, уторкнуў яго ў вузенькую.. вазу, што стаяла на падаконніку. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шлагба́ум, ‑а, м.

Рухомая перакладзіна для адкрывання і закрывання шляху на заставах, чыгуначных пераездах, дарогах і пад. — Паравоз выдумаў Стэфенсон, — пазіраючы ў неба, паведамляў Хведзька, калі праз закрыты шлагбаумамі пераезд грукаў таварны састаў. Навуменка. Канец гэтай новай вуліцы ўпіраецца ў гарадскую заставу з паласатым шлагбаумам і такой жа паласатай будкай, ля якой стаіць вартавы. В. Вольскі.

[Ням. Schlagbaum.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

благоприя́тный

1. (способствующий) спрыя́льны; (удобный) зру́чны;

благоприя́тный слу́чай зру́чны вы́падак;

2. (благосклонный) прыхі́льны;

благоприя́тная реце́нзия прыхі́льная рэцэ́нзія;

3. (удачный) уда́лы, шчаслі́вы, до́бры;

благоприя́тный исхо́д уда́лы (шчаслі́вы) кане́ц;

благоприя́тные ве́сти до́брыя ве́сткі;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Рэхт1 выклічнік ’няхай будзе так’ (Нас.), ’досыць, даволі’ (Шат., Ян.). Сюды ж рэхтаканец, гатова’ (ТС). З ідыш або з ням. Recht ’права, закон’ < recht ’слушны, сапраўдны; які мае рацыю; які пасуе’ (Рэйзак, 532).

Рэхт2 ’накшталт, якраз’ (ТС). Скарочанае ад рыхтык (гл.) пад уплывам рэхт1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жанчы́на. Улічваючы націск і абмежаванае літаратурнае пашырэнне, хутчэй не ўласна бел. утварэнне (жен‑ък‑а, женък‑ина), а запазычанне са ст.-польск. ženczyzna (з XV ст. ад *žen‑ъk‑izna) з пазнейшым падвядзеннем пад усх.-слав. мадэль без ‑z‑ (параўн. ojczyzna, айчына, гл.). Параўн. ст.-укр. (канец XVII ст.) женщизна (Цімчанка).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кля́мка1 ’прыстасаванне, з дапамогай якога адчыняюць і зачыняюць дзверы’ (ТСБМ, Нас., Касп., ТС, Сл. паўн.-зах., КЭС, лаг., Яруш., Гарэц., Сцяшк., Грыг., Бір., Мядзв., Мал., Шушк., Бяльк.). Укр. клямка, рус. клямка ’тс’. Гл. кляма.

Кля́мка2 ’безнадзейная справа, гібель, канец, крышка’ (Бяльк., Нік., Янк. БФ, Гарэц.). Параўн. клямка1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Крэ́йгаканец страхі, які звісае над сцяною’ (Сцяшк. Сл.). Іншы варыянт крайка ’верх страхі’ (гл.). Польск. krejga ’вільчык, верх страхі’. Запазычанне з балтыйскіх дыялектаў. Параўн. літ. kraigas ’тс’ (Урбуціс, Baltistica, 5 (1), 64; Непакупны, Kalbotyra, 25 (2), 73–74; Грынавецкене і інш. LKK, 16, 179–180; Лаўчутэ, Балтизмы, 46–47).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лопасць ’шырокі, плоскі канец чаго-небудзь’, ’частка вясла’ (ТСБМ). Запазычана з рус. лопасть ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 72). Роднаснае да лопата (у выніку альтэрнацыі зычных з лопат‑ть — Булахоўскі, ВСЯ (Львоў), 3, 1953, 12; Фасмер, 2, 518) і літ. lãpas ’ліст’. Сюды ж, відавочна, і лопасты ’вушы ў шапцы з аўчыны’ (Кольб.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пстры́ца1 ’адзін з прыёмаў кідання сцізорыка пры дзіцячай гульні ў ножык, трымаючы яго пальцамі за канец вастрыя’ (гродз., Нар. словатв.). Да пстрыкаць, пстрык (гл.).

Пстры́ца2 ’кола з паглыбленнем для шнура’ (гарад., Сл. ПЗБ). З польск. tryca ’паглыбленне ў бэльцы для шнура’ < ням. Fritze ’пад’ёмны дыск’ (Дарашэўскі, 7, 135).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трані́ла (трані́ло) ’дэталь у возе ў выглядзе развілкі, якая прыдае ўстойлівасць задняй частцы воза’ (Скарбы, Сл. ПЗБ), трані́дло ’тс’ (свісл., Шатал.), трайні́ла ’тс’ (навагр., там жа), звязана з трайня ’тс’ (гл.); паланізаваны варыянт (‑дл‑ замест ‑л‑) лексемы сведчаць пра яе інавацыйны характар, канец слова, магчыма, пад уплывам правіла ’тс’ (Маслен.), гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)