усе́длівы, ‑ая, ‑ае.

Здольны доўга і цярпліва займацца якой‑н. сядзячай працай. Асю не прыходзіцца доўга выклікаць. Яна вельмі акуратная і ўседлівая ў працы. Шынклер. // Які патрабуе працяглай і напружанай працы. Пачалася ўседлівая карпатлівая работа над помнікам. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Баля́сы тачы́ць ’балагурыць і да т. п.’ (Нас., Шат.). Рус. точи́ть баля́сы, укр. точи́ти баля́си. У аснове фразеалагізма ляжыць баля́са ’драўляны вытачаны слупок’ (гл.). Тачы́ць бал́ясы < ’займацца непатрэбнай, ужо зробленай працай’. Гл. Фасмер, 1, 119; Шанскі, 1, Б, 29–30; Праабражэнскі, 1, 15; падрабязна Вінаградаў, РЯШ, 1941, 2, 18.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

журналі́стыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

1. зб. Перыядычныя выданні. Беларуская журналістыка.

2. Літаратурна-публіцыстычная дзейнасць у газетах, часопісах, на радыё, тэлебачанні. Займацца журналістыкай. □ Прыйшоўшы і арміі, я неяк адышоў ад пісьменніцкіх спраў і цалкам прысвяціў сябе журналістыцы. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наста́ўніцтва, ‑а, н.

1. Праца, занятак настаўніка; прафесія настаўніка. Займацца настаўніцтвам. Першы год настаўніцтва. □ Настаўніцтва як форма выхавання непаўналетніх вельмі пашырана на аўтазаводзе. «Маладосць».

2. зб. Школьныя настаўнікі. Якуб Колас знаходзіць час для сувязей са школьнымі калектывамі, настаўніцтвам. Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

барваве́ць, ‑вавее і барво́вець, ‑вовее; незак.

1. Чырванець, займацца чырванню. Там, за лесам, неспакойна барвавела неба. Лупсякоў. Макухаў твар барвавее, у вачах злосць. Асіпенка.

2. Вылучацца сваім барвовым колерам, віднецца. Ты бачыш? — Сягоння на ўсходзе Без ліку сцягі барвавеюць. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

махлява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; незак.

Разм. Займацца махлярствам; жульнічаць, ашукваць. Алена малако на рынку прадавала. Чатыры гладышы было ў яе, Дык з аднаго пакаштаваць яна давала, А з іншых налівала, Калі ў пакупніка ўвагі не стае... Сказаўшы карацей, — Алена махлявала. Корбан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

супрацо́ўнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Займацца якой‑н. дзейнасцю, працаваць сумесна з кім‑н. Беларускія буржуазныя нацыяналісты актыўна супрацоўнічалі з акупантамі. Гіст. бел. сав. літ.

2. Быць супрацоўнікам якой‑н. установы або органа друку. [Максім Танк] .. стала супрацоцнічаў у абласных газетах. Бугаёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Відне́ць ’світаць, святлець, днець, займацца на дзень’; ’віднецца, паказвацца, станавіцца відным’ (БРС, КТС, Шат., Касп., Сцяшк. МГ, Бяльк.). Укр. видніти ’світаць, святлець’, виднітися ’віднець, віднецца’, рус. кур., арл., калуж., йонаўск. видне́ть ’світаць’, польск. widnieć ’быць відным’; ’світаць’, славац. vidnieť (sa), мар. rozvidniť se ’тс’. Паўночнаславянскае ўтварэнне на ‑ěti ад vidьnъ.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рабача́й ’працаўнік’ (Гарэц.; ашм., Стан.; віл., Анім.). Назоўнік, утвораны шляхам семантычнай кандэнсацыі са спалучэння рабочы чалавек па тыпу рата́й (Станкевіч, Зб. тв., 1, 69). Параўн., аднак, харв. rabàčati ’штосьці рабіць, займацца нечым’, rabačalo ’ветрагон’, якія Скок (3, 91) разглядае як вытворныя з суфіксам ‑ač ад ц.-слав. раб (Божии) ’служка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рукадзе́лле ’шыццё, вязанне і падобныя віды ручной працы’, ’рэч, выкананая шыццём, вязаннем і пад.’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), ст.-бел. рукодѣлье ’справа рук’ (Альтбаўэр), сюды ж рукадзе́льнічацьзаймацца рукадзеллем’, рукадзе́льніца ’жанчына, якая займаецца рукадзеллем, майстар гэтай справы’ (ТСБМ). Складаны назоўнік ад рука (гл.) і *дзелаць ’рабіць’ < прасл. *dělati ’рабіць; працаваць; дзейнічаць; абчосваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)