набра́цца, -бяру́ся, -бярэ́шся, -бярэ́цца; -бяро́мся, -бераце́ся, -бяру́цца; -бяры́ся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Сабрацца ў нейкай колькасці.

Набралася поўная хата людзей.

2. чаго. Знайсці ў сабе ўнутраныя сілы, магчымасці.

Н. смеласці.

3. звычайна безас. Напоўніцца чым-н.

Набралася вады.

4. чаго. Нацярпецца, перажыць, адчуць.

Н. гора.

5. чаго. Набыць, атрымаць нешта (звычайна непрыемнае).

Н. хваробы.

6. чаго. Пераняць, навучыцца чаму-н.

Н. вопыту.

7. чаго. Запасціся, назапасіць (іншы раз з адмоўем; разм.).

Грошай не н.

8. чаго і без дап. Напіцца гарэлкі, віна (разм.).

Ды ты ўжо недзе набраўся.

|| незак. набіра́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца (да 1—4, 6 і 8 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хапі́ць, хаплю́, хо́піш, хо́піць; хо́плены; зак.

1. гл. хапа́ць.

2. што, чаго і без дап. Выпіць; хутка праглынуць што-н. (разм.).

Хапіў з дзежкі, што не бачыць сцежкі (прыказка).

3. перан., чаго. Перажыць, перанесці што-н. цяжкае, непрыемнае (разм.).

Х. гора.

4. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), што. Зрабіць цвёрдым (пра дзеянне холаду; разм.).

Марозік хапіў зямлю.

5. Пераступіць межы ў разважаннях, выказваннях і пад. (разм.).

Во куды хапіў!

6. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), каго-што. Раптоўна і моцна забалець (разм.).

Жывот хапіў.

7. безас., чаго. Быць дастатковым.

Яды хапіла ўсім.

8. хо́піць, з інф. або без дап. Дастаткова, даволі (разм.).

Х. спаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запе́ў, ‑певу, м.

1. Пачатак харавой песні або куплета, які выконваецца запявалам. — Глыбокае мора, шырокае мора, — Старая запеў павяла, — Ды толькі глыбейшым было маё гора, Шырэйшаю скруха была. Бялевіч.

2. Пачатак быліны, звычайна не звязаны з яго зместам; зачын. // перан. Пачатак чаго‑н., уступ да чаго‑н. Публіцыстыка Ф. Багушэвіча была толькі запевам да той палымянай і шчырай песні, што велічна прагучала ў «Дудцы беларускай» і «Смыку беларускім». С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нізашто́, прысл.

1. Ні ў якім разе, ні пры якіх абставінах. [У хаце] было свежа і чыста, як у лесе пасля дажджу. «Цяпер хоць сам не заходзь, каб не набрудзіць, — падумаў Шурка. — Паслязаўтра мама вернецца з бальніцы, а тут поўны парадак.. Хаця, праўда, адзін я нізашто не ўправіўся б». Шыловіч.

2. Дарма, без прычыны. Стары кальнуў .. [Ганну] злым, вострым позіркам. Гора горам, а трэба ведаць, што гаворыш! Такое страхоцце нізашто ўзвяла. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нявы́казаны, ‑ая, ‑ае.

Не выражаны ў словах; не выяўлены якім‑н. чынам. Нявыказанае гора. □ — Варка! Бацька я ці не?! — і ў вачах яго застыў нявыказаны крык. Дуброўскі. Часта, гаворачы з Вольгай,.. [Васіль] бачыў у яе вачах адбіткі скрухі, нявыказаных пакут, і яму здавалася, што ён у нечым вінаваты. Савіцкі. / у знач. наз. нявы́казанае, ‑ага, н. — Я не хачу, каб між намі існавала нешта нявыказанае, каб была падстава для непаразуменняў. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нашуме́ць, ‑млю, ‑міш, ‑міць; зак.

1. Нарабіць шуму. Ну і гора з гэтай Касяй! Нагаворыць за траіх, Нашуміць за семярых! Агняцвет. // Накрычаць на каго‑н., нагаварыць чаго‑н. рэзкім тонам. Пад канец нарады Ваўчок неяк паспакайнеў і абмяк — ці то стаміўся, ці адчуў, што залішне нашумеў. Хадкевіч.

2. перан. Прыцягнуць да сябе ўвагу, выклікаць многа размоў. Вось толькі ўчора скончыўся судовы працэс у Гдыні, які нашумеў на ўсю Польшчу. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Гры́жа1 ’грыжа’ (БРС). Рус. гры́жа, укр. гри́жа ’тс’ (агляд матэрыялу гл. у Трубачова, Эт. сл., 7, 161–162). Да *gryz‑ti ’грызці’: *gryz‑ja. Гл. яшчэ Фасмер, 1, 466.

Грыжа2 ’сварка, лаянка і да т. п.’ (Нас.) ’згрызота’ (Шат., Сцяц.), ’грызня’ (Жд. 1). Належыць да слав. (прасл.) *gryža ’хваляванне, клопаты, гора, хвароба, рана, згрызота і г. д.’ (агляд у Трубачова, Эт. сл., 7, 161–162), якое паходзіць з *gryz‑ja (да *gryzti ’грызці’).

Гры́жа3, грыжан, грыжына ’бручка’ (у паўночнай Беларусу гл. Смулкова, Лекс. балтызмы, 40). Запазычанне з літ. мовы (параўн. літ. gríežtas; Смулкова, там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мізэрны ’вельмі малы’, ’худы, схуднелы’, ’бедны’, ’нікчэмны’, ’благі (аб раллі)’ (ТСБМ, Нас., Касп., Растарг.; КЭС, лаг.; гродз., Сл. ПЗБ), мізэра ’худы, бедны’ (Шат.), мізэрыя ’бедната’ (Растарг.), мізэрня́к ’бедны селянін’ (Нас.), мізе́рны ’мізэрны’ (ТС), мызыро́та, мызыр́отьте ’драбната, драбяза’ (Клім.), ст.-бел. мизерный, мисерный ’бедны’ (пач. XVI ст.), мизерия ’беднасць’ (XVII ст.) запазычаны са ст.-польск. mizerny, mizerja, mizerota ’тс’, якія з лац. miseriaгора, няшчасце, бяда’, ’цяжкасці’, miser ’абяздолены, гаротны’, ’варты жалю, убогі, дрэнны’ (Піўтарак, Бел. лекс., 134; Булыка, Лекс. запазыч., 76; Кюнэ, Poln., 77). Сюды ж мізарне́ць, мізэрыць, мізэ́рнець ’худнець, чэзнуць, рабіцца меншым’, ’станавіцца нікчэмным’ (ТСБМ), ’бяднець’, ’даводзіць да галечы’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

утапі́ць сов., в разн. знач. утопи́ть;

у. ло́дку — утопи́ть ло́дку;

у. няві́ннага чалаве́ка — утопи́ть неви́нного челове́ка;

у. го́ра ў сляза́х — утопи́ть го́ре в слеза́х;

гато́ў у лы́жцы вады́ ўтапі́цьпогов. гото́в в ло́жке воды́ утопи́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падзялі́ць сов., в разн. знач. раздели́ть; подели́ть;

п. паро́ўну — подели́ть (раздели́ть) по́ровну;

п. лік на лік — раздели́ть число́ на число́;

п. го́ра і ра́дасць — раздели́ть го́ре и ра́дость;

п. чые́е́будзь по́гляды — раздели́ть чьи́-л. взгля́ды

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)