Загла́духа ’зайздросніца’ (Сцяшк.). Параўн. рус. урал. загла́д ’верхавод’, загла́дка ’апошняя смачная ежа’, заглядчик ’той, хто падглядвае’. Не выклікае сумненняў суфікс ‑уха і дзеяслоўны прэфікс за‑, але няясны корань. Калі гляд‑ зразумела семантычна ад заглядваць > ’зайздросціць’ (той жа ход, што зайздросціць, завідаваць, гл. гэтыя словы), тады пераход лʼ > л і націск незразумелыя. Калі ж ад глад‑ (параўн. гладкі), патрабуе тлумачэння семантычны бок.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пасу́піць (вочы) ’апусціць, насупіць’ (Бяс.), пасу́піцца ’нахмурыцца’ (Бяльк.). Укр. посу́питися ’тс’, посу́пити ’нахмурыць’, ’апусціць галаву’, рус. пск., цвяр. посу́па ’той, хто ходзіць насупіўшыся’, посу́пить ’нахмурыць’, польск. nasępić (się), чэш. (na)supiti se ’тс’, posupný ’хмурны’. Паўн.-славянскае. Узыходзіць да паўн.-праслав. sǫpъ ’сіп’ (рус. суп, польск. sęp, н.-луж., чэш., славац. sup ’тс’), роднаснага з прасл. sopěti (Голуб-Копечны, 361).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Разу́мны ’надзелены розумам’ (ТСБМ; астрав., мін., Сл. ПЗБ; Бяльк., Мал.), ’разважлівы, кемлівы, надзелены жыццёвай мудрасцю’ (ТСБМ), разу́мец ’разумнік’ (Янк. 2), ’той, хто хваліцца сваім розумам’ (Янк. 1), разуме́ц ’сталы, разважлівы чалавек’ (Сцяшк.), разу́мнік ’хітры чалавек’ (Сцяшк.), ’мудрэц, хітрэц’ (Бяльк.), разумо́к ’дзіця, якое па-даросламу разважае’ (Інстр. 3), ’мудрэц, хітрэц’ (Юрч.), разумо́чак ’мудрэц, хітрун’ (Юрч. СНЛ), разуму́та іран. ’разумніца’ (лаг., Гіл.). Ад ро́зум (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рысава́ць 1 ’маляваць пры дапамозе графічных сродкаў’ (ТСБМ, Байк. і Некр.), рысу́нак ’малюнак’ (ТСБМ), рысу́нак, русы́нак ’малюнак’ (брасл., калінк., Сл. ПЗБ), ’малюнак’, ’чарцёж’ (Байк. і Некр.), рысава́льшчык ’той, хто займаецца рысаваннем’ (ТСБМ). З с.-в.-ням. rizen праз польскую, параўн. польск. rysować ’маляваць’.

Рысава́ць 2 ’красаваць (пра збожжа)’ (Сцяц.). Утворана ад красава́ць шляхам адпадзеня пачатковага p‑ і звужэння ненаціскной галоснай (красаваць > расаваць > рысаваць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэ́піць ’заўзята, з захапленнем граць, скакаць’ (Сцяшк. МГ). Ад рыпаць 2 (гл.). Чаргаванне ы : э, магчыма, пад уплывам польск. rzępolić ’кепска граць на скрыпцы’, rzępak ’музыка’, rzępolą ’той, хто кепска грае на скрыпцы’. Польскія словы Брукнер звязвае з rząp ’хвасцец, зад’ (Брукнер, 474), што неверагодна. Можна таксама дапусціць уплыў назвы народнага танца Рэпка > рэпіць ’скакаць або граць Рэпку’ > ’граць, скакаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сапе́рнік ’той, хто імкнецца перамагчы каго-небудзь, дабіваючыся адной і той жа мэты’ (ТСБМ). Рус. сопе́рник, ст.-рус. супьрь, польск. sąpierz, чэш. soupeř ’праціўнік’, славац. súper, серб.-харв. су́па̑рни̑к ’тс’, славен. sọ̑pər, zọ̑pər ’насустрач’. Ад *супьрь або *супьрьн‑, якія ў сваю чаргу ад *sǫ‑ ’с’ і *pertі ’біць, цясніць, упірацца’ (гл. перці) (Праабражэнскі, 2, 357; Фасмер, 3, 718; Махэк₂, 495).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Су́сліць ’смактаць; піць, цягнуць патрошку’, ’мусоліць’ (Нас., Некр. і Байк.), ’ледзь сачыцца (пра ваду)’ (Цых.), суслі́ць экспр. ’прасці’ (Сл. рэг. лекс.); сюды ж, відаць, і сусмо́ліць ’слініць, ссаць, абсмоктваць’ (Варл.) з экспрэсіўнай устаўкай ‑мо‑, су́сліцца ’замаслівацца пры ссанні’ (Нас.). Рус. наўг. су́слить ’павольна піць; чмокаць’, су́сля ’той, хто сусліць’. Звязана чаргаваннем галосных з *sъsati ’ссаць’; гл. Фасмер, 3, 810; ЕСУМ, 5, 483.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сухабра́зы ’хто выглядае худым, сухім з твару’ (Варл.). Складаны прыметнік, утвораны са спалучэння слоў суха (гл. сухі) і абраз у незахаваным архаічным значэнні ’твар’, параўн. стараж.-рус. образь ’тс’, славен. obraz ’твар’, серб.-харв. о̀браз ’шчака’, балг. образ ’твар, шчака’, макед. образ ’шчака, твар’, што да прасл. *obrazъ (< *obraziti ад *raziti ’рэзаць, высякаць’, першапачаткова ў дачыненні да фігуры, адлюстравання, параўн. від, гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тупкаць, ст.-бел. тупкати ‘тачыць, кляпаць’ (ГСБМ), сюды ж ту́пко — пра нерашучага чалавека (навагр., Нар. словатв.), параўн. літ. tùpkus ‘павольны чалавек’; ту́пканнік ‘той, хто тупае’, ту́пкыньня ‘таптанне, топанне’ (Юрч. СНЛ). Параўн. укр. ту́пкати ‘пераступаць з нагі на нагу на адным месцы’, серб. ту̏пкати, харв. tȕpkati ‘прытоптваць’, ‘таптацца’, макед. тупка ‘стукаць, удараць’, ‘біцца (аб сэрцы)’. Утварэнне на базе гукапераймальнага туп, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бадзя́чы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Уласцівы бадзяку (бадзяцы). [Патаповіч:] — Ты ў мяне, бадзячая душа, у два дні будзеш умець класці сцяну ў гладкі вугал. Чорны. Хто ж не ведаў у нас жабракоў? Былі гэта яны — не іначай, Доўгім, ціхім натоўпам ішлі, Па краіне хадою бадзячай. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)