Маладча́й — лекавая расліна (Мінск, в. Сляпянка, КЭС). Да малачай (гл.). Аб пераходзе чч > дч (тч) гл. Карскі, 1, 387–388, а таксама наступнае слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Махале́я ’доўгі, нецікавы расказ’ (Бяльк.), ’хлусня’, ’хлус’ (Юрч.). Да махлява́ць (гл.). Аб суфіксе ‑ея гл. Сцяцко, Афікс. наз., 36–37. Гл. таксама і махале́й.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пасалу́ха, пасялу́ха ’хто без справы ходзіць па хатах’ (віц., Сл. ПЗБ). Утворана ад выразу (хадзіць) па сялу і суф. ‑(у)ха. Параўн. таксама пасялда.⇉.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пацубе́нькаць ’пагаманіць’ (добр., Мат. Гом.). Гукапераймальнае. Параўн. аналагічныя гом. падуду́каць, пакугікаць ’тс’ (там жа), а таксама ўкр. поцвенькати ’пагаварыць на незразумелай мове’, поцвірінькати ’пацвыркаць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вы́лік (БРС). Крукоўскі (Уплыў, 119) лічыць калькай рус. вы́чет, але магчыма і самастойнае бязафікснае ўтварэнне ад вы́лічыць; параўн. польск. wylik, wyticzyć. Гл. таксама лічыць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дра́хма ’мера вагі (25 млгр)’ (Сцяшк. МГ). Слова ’гэта ўжывалася таксама калісьці ў польск. мове на тэрыторыі Зах. Беларусі. Запазычанне з польск. drachma ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дурдо́ла ’дурыла, дурань’ (Нас.). Няясна. Нейкае кантамінаванае слова (першая частка да дур‑ ’дурны, дурань, дурыць’; параўн. адносна ўтварэння ў Насовіча таксама дуры́лда, дуры́нда ’дурань’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Левізава́ць ’праводзіць праверку па маёнтку’. Сапсаванае народнае з рэвізаваць. З левізаваць ўтворана левізацыя ’рэвізія’ (Насовіч, 266). Аналагічна ле візорэвізор. Таксама і ўкр. лівізор ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Во́лага ’тлушч як прыправа, а таксама варанае мяса, рыба і наогул прыправа да ежы’ (Шн., 1); ’сырое топкае месца’ (Жучкевіч, Топон., 14). Гл. валога.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Свіні́ца ‘свіная вош’ (ТС). Ад прыметніка свіны (гл.) з суф. ‑іц(а). Параўн. балг. свини́ца ‘тс’, а таксама назвы раслін, падобных на свінакроп (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)