Празантава́ць ’ганіць, ганьбаваць’ (Юрч.), ’абгаворваць’ (лях., Сл. ПЗБ). сюды ж празеліт, прэзент ’віднае месца’ (карэл., в.-дзв., Сл. ПЗБ), празентавацца ’хваліцца’ (ашм., Сл. ПЗБ). З польск. prezentować ’прадстаўляць, рэкамендаваць, знаёміць’ (там жа), што з лац. praeseniāre ’прадстаўляць, паказваць у наяўнасці’, сучаснае франц. presenter, ням. präsentieren ’тс’. Гл. прэзентаваць, прэзент. Ст.-бел. презентация (1605 г.) < польск. prezentacja (Булыка, Запазыч., 258). Адмоўнае адценне мае іранічны характар.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Падбой1 ’ніз вопраткі, падшыты іншым матэрыялам’ (Сцяшк. Сл., Сл. ПЗБ, Нар. сл., гродз.), падбіцьце́ ’падкладка’ (Шат.), падбі́це ’тс’ (Сл. ПЗБ). Рус. подбо́й, укр. підбі́й. Да падбіць з чаргаваннем галоснага ў корані. Варыянт падбіцьце, відавочна, з польск. podbicie ’падкладка’.

Падбой2 ’натруджанае, падбітае месца на назе’ (ТСБМ; Нар. сл., навагр.; З нар. сл., карэл.; Нар. лекс., слонім.), ’нарыў пад мазалём’ (ТС). Да падбіць < біць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Падга́лы ’тонкі, з падцягнутым жыватом (пра жывёлу)’ (Янк. 3.), ’тонкі’ (Сл. ПЗБ), ’прамы, высокі’ (Мат. Гом.), падга́лісты ’з доўгімі нагамі, цыбаты; высокі, тонкі (пра дрэвы, расліны)’ (ТСБМ), ’тонкі, высокі з суччам наверсе’ (ТС, Некр.). Ад galъ (параўн. рус. дыял. га́лый ’голы, бязлесны’, прога́лина ’голае месца ў лесе’, а таксама польск. Podhale, podhalskiБрукнер, 133), звязанага чаргаваннем галосных з golъ ’голы’. Гл. Трубачоў, ЭССЯ, 6, 96.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пало́й ’вада, якая з’яўляецца ў час адлігі над лёдам, верхаводка’ (Бір. Дзярж.), ’лівень’ (Сл. ПЗБ). Рус. полой ’глыбокая лагчына, дзе ў паводку застойваеца вада’, укр. полій ’верхаводка, вада над лёдам’, ст.-рус. полой ’глыбокая прырэчная лагчына, дзе ў паводку застойваецца вада; рукаў ракі’, серб.-харв. nÓAÓj ’пойма; мелкае месца, мель; перакат’. Прасл. polojь. Ад politicliti (гл. ліць) з суф. -6 і апафоніяй у корані.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гусь ’гусь’. Лексема праславянскага характару: рус. гусь, укр. гусь, польск. gęś, чэш. hus, славен. gȏs і г. д. Агляд версій адносна захавання ў слав. мовах формы *gǫsь (а не *zǫsь) гл. у Фасмера, 1, 478. Трубачоў мяркуе, што слова мае гукапераймальны характар, таму ў слав. мовах рэгулярнасць фанетычных змен магла і не мець месца (гл. Трубачоў, Эт. сл., 7, 88–89; там і дыскусія).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Брод ’брод; забалочаная лагчына і г. д.’ Рус. брод, укр. брід, польск. bród, чэш. bród, балг. брод, серб.-харв. бро̑д і г. д. Прасл. brodъ ’тс’. Аблаутная форма (як і дзеяслоў *broditi ’брадзіць’, гл.) да прасл. bresti, bredǫ (гл. пад брадзі́ць). Дакладныя адпаведнасці ў балт. мовах: літ. brãdas топкае месца, брод; лоўля рыбы’, bradà ’водмель’. Бернекер, 88; Траўтман, 37; Фасмер, 1, 216; Слаўскі, 1, 44.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Во́гніска ’вогнішча, касцёр, месца, дзе быў касцёр’ (Яшк., гродз., Шат., З нар. сл., навагр.); ’дрыгвяністае балота’ (Яшк., гродз.). Запазычанне з польск. ognisko ’вогнішча’, на што ўказвае суф. ‑isko (гл. Арашонкава, Весці АН БССР, 1963, 2, 85 і наст.; Гіст. лекс., 100). Значэнне ’дрыгвяністае балота’ у польск. мове не зафіксавана; яно, відаць, развілося на беларускай глебе. У семантычных адносінах параўн. выжара ’выгараўшая яма ў торфе’; ’багністае балота’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ахво́сце1 (БРС), рус. охвостье, ухвостье. Ад хвост ’тое, што застаецца ззаду’ (пры веянні), параўн. славен. hvost ’тс’, балг. опашка ’хвост’ і ’збожжа, што падае пры веянні адразу за лепшым’, гл. Лекс. Палесся, 58 і наст.

Ахво́сце2месца за ўзгоркам і паваротам ракі’ (рэч., Яшкін). Параўн. рус. ухвостье доўгае, вузкае заканчэнне вострава, задні канец прадмета, выток ракі’, паводле Фасмера, 4, 178, ад хвост (вострава).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рышт1 ’рыштаванне пры пабудове зруба вышэй вокнаў’ (ТС), ’козлы для падоўжанай распілоўкі калод’ (ТС), ры́шты, рэ́шты, ра́шты ’прыстасаванне ў возе для пашырэння яго пагрузачнай пляцоўкі’ (Нар. словатв.). Усечаная форма ад рыштава́нне (гл.), рышту́нак.

Рышт2месца, дзе цячэ невялікая рэчка’ (міёр., НС), ’роў, ручай’ (Бяльк.), ’канава’ (Нас.), ’ручай, рэчышча, роў’ (клім., ЛА 5), ’канава’ (Гарэц., Яруш.), ры́шта ’канава’ (Жд. 3). Ад рышто́к (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тэ́зы, ты́зы ‘насціл пад столлю, дзе сушыцца ганчарны посуд’, тэ́за ‘дошка ў насціле для сушэння гліняных вырабаў’ (свісл., БЛ, 18), tʼyzy, tyzʼou̯ki ‘паліца для сушэння вырабаў ганчароў’ (беласт., SFPS, 14), тэзмесца, дзе сушаць ганчарныя вырабы’ (івян., Жд. 1). Параўн. польск. tyzy ‘рышт у ганчароў, на які кладуцца дошкі або жэрдкі з кафляй’. Няясна; меркаванне пра запазычанне з польскай (Міхайлаў, БЛ, 18, 63) не аргументавана.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)