энцыклапе́дыя, -і, мн. -і, -дый, ж.

1. Навуковае або навукова-папулярнае даведачнае выданне па ўсіх або асобных галінах ведаў, звычайна ў выглядзе слоўніка.

Музычная э.

Дзіцячая э.

2. Прыведзены ў сістэму агляд розных раздзелаў, галін якой-н. навукі, уводзіны ў курс якой-н. навукі (кніжн.).

Э. матэматычных ведаў.

Хадзячая энцыклапедыя (жарт.) — пра адукаванага чалавека, які валодае самымі рознымі ведамі.

|| прым. энцыклапеды́чны, -ая, -ае.

Э. слоўнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пазано́сіць, ‑ношу, ‑носіш, ‑носіць; зак., каго-што.

1. Занесці, даставіць куды‑н. усіх, многіх або ўсё, многае. Пазаносіць у кладоўку інструменты. □ Прыехаўшы на двор,.. [Наста] кінула нераспрэжанага [каня] і пазаносіла на руках у хату дзяцей. Пташнікаў.

2. Упісаць, запісаць куды‑н. усіх, многіх або ўсё, многае. Пазаносіць студэнтаў у спісы. Пазаносіць рахункі ў рэестр.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Засыпаць, замесці ўсё, многае або ўсіх, многіх. Вецер пазаносіў снегам усе дарогі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазво́зіць, ‑звожу, ‑звозіш, ‑звозіць; зак., каго-што.

1. Звезці ў адно месца ўсё, многае. Пазвозіць сена ў гумны.

2. Забраўшы, адвезці куды‑н. усё, многае або ўсіх, многіх. Дробныя каменні.. [Гушка] пазвозіў усе [з поля], а вялікія пакінуў на зіму рваць іх порахам. Чорны.

3. Везучы, перамясціць зверху ўніз усё, многае або ўсіх, многіх. Пазвозіць дзяцей на санках.

4. Едучы, узяць з сабою ўсё, многае або ўсіх, многіх. Пазвозіць чужыя кнігі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

панараза́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. чаго. Нарэзаць многа чаго‑н. Панаразаць дроў.

2. што і чаго. Падзяліць шляхам межавання ўсё, многае або выдзеліць у час межавання вялікую колькасць чаго‑н. Панаразаць агароды.

3. што і чаго. Нарабіць нарэзаў, разьбы на ўсім, многім або зрабіць разьбой многа чаго‑н. Панаразаць балты. Панаразаць узораў.

4. што. Назубіць усё, многае. Панаразаць пілы.

5. што. Намуляць што‑н. у многіх месцах або ўсё, многае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

упраўле́нне, ‑я, н.

Адміністрацыйная ўстанова або орган установы, арганізацыі і пад., які кіруе пэўнай галіною гаспадарчай, навуковай, ваеннай і іншай дзейнасці. Цэнтральнае статыстычнае ўпраўленне. Упраўленне чыгункі. □ Ужо мінуліся суткі, як камісар пакінуў ўпраўленне палітычнай прапаганды фронта. Лынькоў. // Будынак, памяшканне, у якім знаходзіцца такая ўстанова або такі орган. [Васіль Пятровіч і Барушка] выйшлі з упраўлення і закрочылі па пустэльнай плошчы Свабоды. Карпаў. // Разм. Супрацоўнікі такой установы або такога органа. Упраўленне выехала на ўборку бульбы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апа́лавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да апалу ​2. Апалавы камень. // Які зроблены з апалу ​2 або ўтрымлівае апал ​2. Апалавы пярсцёнак. // Малочна-белы з жоўтым або блакітным адценнем; такога колеру, як апал ​2. На апалавым небе не было ніводнай хмурынкі. Мікуліч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ка́псула, ‑ы, ж.

1. Тонкая абалонка або сумка, якая абвалаквае розныя органы, а таксама і паталагічныя ўтварэнні ў арганізме.

2. Абалонка для вадкіх або парашкападобных лякарстваў, якая прыгатаўляецца з крухмалу, жэлаціну і лёгка раствараецца ў арганізме.

3. Герметычная кабіна, камера. // Спускаемы касмічны апарат.

[Ад лац. capsula — каробачка.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лато́, нескл., н.

Гульня, удзельнікі якой закрываюць фішкамі названыя нумары або малюнкі на асобых картах (выйграе той, хто першым закрые ўсе нумары або малюнкі на такіх картах). Гуляць у лата. □ Хто ў прэферанс захоплена гуляе, Хто забаўляецца ў вясёлае лато. А. Александровіч.

[Фр. loto.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

браканье́рства, ‑а, н.

Паляванне або лоўля рыбы ў недазволеным месцы, у забароненыя тэрміны або забароненымі спосабамі. Было і такое, калі нехта трахануў толам плёс на рэчцы, і ў рэдакцыю адной з газет паляцела пісьмо, што ў раёне няма барацьбы з браканьерствам. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вакза́л, ‑а, м.

Будынак для пасажыраў на чыгуначнай станцыі, прыстані і пад. Чыгуначны вакзал. Марскі вакзал. // Разм. Пасажырская чыгуначная або параходная станцыя. Задорна пераклікаліся гудкі паравозаў на вакзале, на таварнай станцыі. Лынькоў. З вакзала або з далёкай ускраіны даносіцца.. свіст паравоза. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)