працягну́ць, -ягну́, -я́гнеш, -я́гне; -ягні; -я́гнуты і -я́гнены; зак.

1. каго-што. Цягнучы, перамясціць.

П. сані па снезе.

2. што. Нацягнуць на якой-н. адлегласці або ўздоўж чаго-н., пракласці на якую-н. адлегласць.

П. тэлефонную лінію.

3. што. Выцягваючы, выставіць у якім-н. напрамку.

П. рукі.

П. ногі (таксама перан.: памерці; разм.).

4. што. Прапусціць праз вузкую адтуліну, уцягнуць у што-н.

П. нітку ў іголку.

5. што. Дамагчыся прыняцця недазволенымі метадамі (разм., неадабр.).

П. рэзалюцыю на сходзе.

6. што. Зрабіць даўжэйшым, павялічыць тэрмін чаго-н.

П. лінію алоўкам.

П. заняткі.

7. што. Прымусіць доўга гучаць; вымавіць павольна, працяжна.

П. ноту.

8. што. Прадоўжыць, узнавіць пасля перапынку.

П. сход.

9. перан., каго (што). Раскрытыкаваць, публічна абсмяяць (разм.).

П. у газеце.

10. Праіснаваць, пражыць (разм.).

Гэты хворы доўга не працягне.

|| незак. праця́гваць, -аю, -аеш, -ае (да 1—6, 8 і 9 знач.).

|| наз. праця́г, -у, м. (да 8 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ра́да ’парада, павучанне’, ’сход’ (ТСБМ), ’парада, сродак’ (Нас.), ’парада, дапамога, работа’ (Ян., Бяльк.), ’парада’ (астрав., шальч., віл., маст., мядз., шчуч., в.-дзв., Сл. ПЗБ), ’спосаб, змова’ (Юрч.), ’нарада родных і сваякоў’ (ТС), ’сродак, выхад’, ’рада’ (Гарэц.), даць ра́ды ’справіцца з чым-, кім-небудзь’ (Калюга), ст.-бел. рада ’парада’, радити, радить, укр. ра́да, рус. дыял. ра́да, польск. rada ’рада, парада’. Лічыцца, што ўсходнеславянскія мовы запазычылі гэтую лексему праз польскую з с.-в.-ням. rât ’рада’, параўн. ням. Rath, rathem ’радзіць’, інд. rādh‑noti ’набываць; атрымліваць карысць’, авест. rāda‑ ’дабівацца чаго-небудзь, мець клопат’ (Фасмер, 3, 429; Брукнер, 452). Бязлай (3, 143) выказвае сумненне ў запазычаным характары слова, рэканструюе прасл. *radъ, што да і.-е. *rōdh‑, параўн. ст.-інд. rādha‑ ’блаславенне, поспех, шчодрасць’. Сюды ж адносяцца серб. ра́дити, харв. ràditi ’рабіць’, гл. рад2. Дапускаючы такую магчымасць, нельга выключыць змяшэнне са старым запазычаннем праз польскую з нямецкай (Нававейскі, Zapożyczenia, 10) ра́да ’савет, рада (як орган)’ (Гарэц.), параўн. ст.-бел. рада ’орган пры магістраце, які выконваў функцыі гарадской улады і суда па маёмасных і грамадзянскіх справах’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трэ́йці ‘трэці’ (Байк. і Некр., Федар. 4, Пятк. 2, ТС, Янк. 2; зэльв., Нар. словатв.; беласт., Сл. ПЗБ; ганц., Ск. нар. мовы), трэ́йцяя нядзелясход месяца, яго 3‑я квадра’ (стаўб., З нар. сл.); трэ́йціе пе́ўні ‘пара сутак’ (Сержп. Грам.), сюды ж трэйця́к, трэйця́ка ‘трацяк, цялушка трэцяга году’ (Мат. Гом., Скарбы, Кліх), трэйтя́к ‘3‑гадовае жарабя’ (пруж., Зн., дыс.); на трэйцяк ‘трэцяя частка ўраджаю’ (ТС), трэйця́к ‘трэці пастух’ (там жа). Паводле Карскага (1, 354), з *трецʼцʼи, параўн. тре́цьцій ‘трэці’ (Бяльк.), як айца < а́сса (гл. айцец). Станкевіч (Язык, 237) лічыць падваенне (падаўжэнне) гукаў у прыметніках і парадкавых лічэбніках нерэгулярным і прапануе тлумачыць з’яўленне й паміж а, о, е і зубнымі вядомымі ў народнай мове выпадкамі тыпу войстры, гайсаць і пад. (Станкевіч, Зб. тв., 2, 35). Цвяткоў (Запіскі, 78) бачыць аналогію ў польск. miejsce (*mieśće > *mieśśće з распадабненнем і зацвярдзеннем ś пад уплывам c). Параўн., аднак, ст.-бел. третье ‘трэцім разам’ (ГСБМ) адпаведна ст.-слав. третиѥ, третиѥѥ ‘тс’ (ESJSt, 16, 978), што дало форму з падваеннем. Да тры, трэ́йка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пача́ць, ‑чну, ‑чнеш, ‑чне; ‑чнём, ‑чняце; пр. пачаў, ‑ла, ‑ло; заг. пачні; зак.

1. што або з інф. Прыступіць да якога‑н. дзеяння, узяцца за якую‑н. справу. Пачаць будаўніцтва дома. □ Бабка падперла рукамі шчокі і пачала смяяцца. Колас. Пчолкі выпаўзлі з калоды, Пачалі збіраць мядок. Чарот. Незнаёмы перапытаў, пэўна, толькі дзеля таго, каб пачаць размову. Ляўданскі. // Адкрыць (пра сход, пасяджэнне і пад.). Алесь пастараўся не заўважыць .. [Сабастыяна] і пачаў сход. Чорны. // без дап. Прыступіць да размовы, гутаркі, спеву. — У мяне быў таксама сынок, — пачала, памаўчаўшы, старая. — Таксама добрае сэрца. Брыль.

2. з інф. Праявіць першыя прыкметы якога‑н. дзеяння або стану. Лякарства пачало патроху дзейнічаць. Брыль. Далі пачалі мутнець і злівацца з сінню. Бядуля. [Казік] пачаў сагравацца і заснуў, як забіты. Чарнышэвіч. // Пачацца (пра з’явы прыроды). Пачаў падаць снег, густы, спорны. М. Ткачоў. Маланка пачне толькі бліскаць, Здалёку грымоты чутны, — На хвалях, нібыта калыскі, Пустыя калыша чаўны. Кляўко. / у безас. ужыв. Ноччу ішлі па бальшаку. А пачало днець, звярнулі на прасёлкі. Паўлаў. Мяне пачало хіліць на сон. Анісаў.

3. што з каго-чаго. Заняцца кім‑, чым‑н. у першую чаргу. Саўка ідзе ў Вепры — з Вепраў пачне ён сваю работу. Колас. [Зося] пачала працоўнае жыццё з таго, што прапанавалі ёй у трэсце, — стала ўчотчыцай. Кавалёў.

4. што. Прыступіць да выкарыстання, спажывання чаго‑н.; распачаць. Пачаць новую буханку хлеба.

•••

Пачаць з азоў — пачаць з простага, з элементарнага.

Пачаць здалёк (здалёку) — не адразу прыступіць да сутнасці размовы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

закры́ць сов.

1. в разн. знач. закры́ть; (занавес, штору и т.п. — ещё) задёрнуть;

з. дзіця́ ко́ўдрай — закры́ть ребёнка одея́лом;

з. засло́ну — закры́ть (задёрнуть) за́навес;

з. сход — закры́ть собра́ние;

з. сезо́н — закры́ть сезо́н;

хма́ры ~ры́лі ме́сяц — ту́чи закры́ли луну́;

з. прадпрые́мства — закры́ть предприя́тие;

2. с.-х. заде́лать;

з. раху́нак — закры́ть счёт;

з. рот — (каму) закры́ть рот (кому)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

загада́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каму.

1. з інф. Аддаць загад. Прыйшоўшы ў роту, лейтэнант загадаў збірацца да выступлення. Мележ. // Распарадзіцца, наказаць. Чалавек загадаў брыгадзе зараз жа адчапіць паравоз і пускаць яго на бліжэйшы мосцік. Паслядовіч. Настаўніца загадала вывучыць на памяць верш. Шахавец.

2. Разм. Апавясціць (аб сходзе). Загадаць на сход.

загада́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Прапанаваць загадку або пытанне для разгадка адказу. Загадаць загадку. Загадаць рэбус.

2. і без дап. Задумаўшы што‑н., імкнуцца знайсці адказ, угадаць вынік па картах, па якіх‑н. прыметах. [Бабка Параска] загадала: калі азірнецца [Лабановіч], дык з ім нічога благога не здарыцца ў дарозе, і ён шчасліва вернецца назад. Колас. // Разм. У думках спыніцца на чым‑н., выбраць што‑н. Загадаць лік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

надзвыча́йны, ‑ая, ‑ае.

1. Экстранны, спецыяльна прызначаны, прыняты, скліканы і г. д. Надзвычайны з’евд. Надзвычайныя меры. // Выкліканы выключнымі абставінамі. Надзвычайнае становішча. Надзвычайнае заканадаўства. // Надзелены асобымі паўнамоцтвамі. Надзвычайны камісар. Надзвычайны і паўнамоцны пасол.

2. Вельмі вялікі, моцны па сваёй сіле, праяўленню. Поспех «Валад і рамансаў» Міцкевіча ў чытача быў надзвычайны. Лойка. Маладзілі мяне і давалі надзвычайнае натхненне мае гарачыя маладыя думкі. Нікановіч.

3. Тое, што і незвычайны (у 2 знач.). Надзвычайны быў гэты сход: сяляне пастанавілі выдаць савецкай уладзе ўсіх самагоншчыкаў свайго сельсавета. Бядуля.

4. Які мае вялікае значэнне. Мастацкія пераклады набылі ў апошнія гады надзвычайную актуальнасць. Палітыка.

5. у знач. наз. надзвыча́йнае, ‑ага, н. Нешта выключнае, не такое, як усё. [Прыборны] быў вялікі аматар усяго надзвычайнага, прыгодніцкага. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паве́сці, ‑вяду, ‑вядзеш, ‑вядзе; ‑вядзём, ‑ведзяце; пр. павёў, ‑вяла, ‑ло; заг. павядзі; зак.

1. каго-што і без дап. Утварыць або пачаць утвараць дзеянне суадносна з дзеясловам «весці» (у 1–6 знач.). Павесці дзіця за руку. Павесці хворага да доктара. Павесці трактар па полі. Павесці батальён на прарыў. Павесці сход далей. Павесці смыком па струнах. Павесці канал праз пустыню. Павесці барацьбу з недахопамі. □ След.. павёў па загуменню, а далей цераз поле ў лес. Крапіва.

2. безас. Разм. Пахіліць, пацягнуць. Варта толькі няправільна ступіць, і тады цябе павязе і павядзе ўбок. Шахавец. [Шафёр:] — Павяло мяне некуды, потым штуршком быццам апусціла ў вельмі глыбокую яму. Кулакоўскі.

3. чым. Зрабіць рух. Навесці рукою. Правесці плячыма. Павесці вушамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спатыкну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

1. Зачапіўшыся за што‑н. пры хадзе, бегу, страціць раўнавагу. На прыступцы лесвіцы .. [Наташа] спатыкнулася і ледзь не ўпала. Гарбук. Нялоўка пераступіўшы парог, .. [Даніла] спатыкнуўся на ручку плуга і ледзь не ўпаў. Краўчанка.

2. перан. Разм. Сустрэць перашкоду ў чым‑н.; патрапіўшы на цяжкасці, спыніць якое‑н. дзеянне, перастаць рабіць што‑н. А як сеў [Валодзька] за стол, спатыкнуўся на першым жа слове. І заела: ні туды, ні сюды. Гамолка. Абмеркаванне ішло гладка. Толькі на Вараціле сход спатыкнуўся. Карпюк.

3. перан. Разм. Зрабіць якую‑н. памылку ў жыцці, дзейнасці. Каб суд яму [кладаўшчыку] ласкава дараваў, То болей ён ужо не спатыкнецца. Корбан. [Бацька:] — Адзін ты мая надзея. Глядзі, сынку, не спатыкніся. Дамашэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

проводи́тьI несов., в разн. знач. право́дзіць;

проводи́ть желе́зную доро́гу право́дзіць чыгу́нку;

проводи́ть руко́й по волоса́м право́дзіць руко́й па валаса́х;

проводи́ть иде́ю в жизнь право́дзіць ідэ́ю ў жыццё;

проводи́ть собра́ние право́дзіць сход;

проводи́ть о́тпуск на ю́ге право́дзіць адпачы́нак на по́ўдні;

проводи́ть счёт по ка́ссе право́дзіць раху́нак па ка́се;

мета́лл прово́дит электри́чество мета́л право́дзіць электры́чнасць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)