намер, замер, думка, задума, задуманае, замысел, намысел, рашэнне, план, мэта; прыцэл, разлік, замах (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

прагра́ма, -ы, мн. -ы, -ра́м, ж.

1. План дзейнасці, работ і пад.

П. развіцця прамысловасці.

Сацыяльная п.

2. Выклад зместу і мэты дзейнасці палітычнай партыі, арганізацыі ці асобнага дзеяча.

П. навуковай канферэнцыі.

3. Кароткі выклад зместу вучэбнага прадмета.

П. па хіміі.

4. Змест тэатральных, канцэртных, цыркавых прадстаўленняў, радыё- і тэлеперадач, а таксама лісток з пералікам выконваемых нумароў, выступленняў, перадач і пад.

П. тэлеперадач.

5. Апісанне алгарытму рашэння задачы на мове ЭВМ (спец.).

|| прым. прагра́мны, -ая, -ае (да 2, 3 і 5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Спіра́ць 1 ‘перыць’ (Сцяшк. Сл.; слонім., Сл. ПЗБ). Да перыць, праць з галоснай у ступені падаўжэння.

Спіра́ць 2 ‘спіхваць, зганяць’ (Нас.), ‘сціскаць (ад холаду)’ (шчуч., Сл. ПЗБ), ст.-бел. спирати ‘адвесці ад уладання, пазбавіць правоў’, ‘не пагаджацца, пярэчыць’ (Ст.-бел. лексікон). Паводле Брукнера (442), адбыўся перанос дзеяння з фізічнага ў маральны план, у выніку апошняе значэнне стала пераважаць, параўн. спіра́цца ‘спрачацца, супраціўляцца’ (Нас., Ласт.), ‘вясці слоўную спрэчку’ (Варл.), ст.-бел. спиратися ‘спрачацца, пярэчыць’ (Ст.-бел. лексікон), гл. спор 2. Апошняе значэнне ўжо праславянскае, параўн. укр. спира́тися ‘спрачацца, праяўляць упартасць’, польск. spierać się ‘тс’, ст.-слав. пьрѣниѥ ‘спрэчка’ і інш. Усё да перці, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пераапрану́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.

1. у што і без дап. Зняўшы адну вопратку, надзець другую. Аўгіня пераапранулася ў сваю штодзённую рабочую вопратку. Колас. Пасля гэтага камбрыг падаўся ў свой будан, пераапрануцца з дарогі. Мележ.

2. кім або ў каго. Апрануцца так, каб замаскіраваць сябе. Міколкаў план патрабаваў, каб усе пераапрануліся немцамі. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перазня́ць, ‑зніму, ‑знімеш, ‑зніме; зак.

1. каго-што. Зняць, сфатаграфаваць нанава, яшчэ раз. Перазняць кадр фільма. // Сфатаграфаваць з малюнка, гравюры, фотакарткі і пад.

2. што. Зняць новую копію з чаго‑н. Перазняць копію з пасведчання.

3. што. Зняць новы план пры дапамозе якіх‑н. інструментаў.

4. што і без дап. Паўторна зняць (карты).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пяцігадо́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які працягваецца пяць гадоў. Пяцігадовы тэрмін. // Разлічаны на пяць гадоў. Пяцігадовы план.

2. Які мае пяць гадоў. Пяцігадовая яблыня. □ На падлозе каля стала забаўляліся дзеці. [Дзяцей] было двое: малы хлопчык Пятрусь, гадкоў трох, і старэйшая пяцігадовая дзяўчынка Насця. Колас.

3. Які мае адносіны да пяцігоддзя (у 2 знач.). Пяцігадовы юбілей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вытво́рчасць, -і, ж.

1. Грамадскі працэс стварэння матэрыяльных даброт, які ахоплівае як прадукцыйныя сілы грамадства, так і вытворчыя адносіны людзей.

Таварная в.

2. Выраб, выпрацоўка, стварэнне якой-н. прадукцыі.

В. сталі.

Фабрычная в.

3. Галіна, від народнай гаспадаркі.

Прамысловая, сельскагаспадарчая в.

4. Праца па непасрэдным вырабе прадукцыі.

Працаваць на вытворчасці.

Вучыцца без адрыву ад вытворчасці.

○

Сродкі вытворчасці — сукупнасць прадметаў і сродкаў працы: зямля, лясы, вада, нетры, сыравіна, прылады вытворчасці, вытворчыя будынкі, сродкі зносін і сувязі і пад.

|| прым. вытво́рчы, -ая, -ае.

В. план.

В. працэс.

Вытворчая брыгада.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гра́фік ​1, ‑а, м.

1. Схема, на якой наглядна супастаўлены асобныя моманты якога‑н. працэсу. Графік росту прамысловай прадукцыі. Графік змянення колькасці ападкаў па порах года.

2. План работы з дакладнымі паказчыкамі нормы і тэрмінаў выканання. Працаваць з апярэджаннем графіка. Графік дзяжурства.

[Ад грэч. graphikos — начэрчаны.]

гра́фік ​2, ‑а, м.

Мастак, які працуе ў галіне графікі (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

начарці́ць, ‑чарчу, ‑чэрціш, ‑чэрціць; зак.

1. што. Зрабіць чарцёж чаго‑н.; нарысаваць які‑н. знак. [Рыбакоў] узяў аловак і акуратна начарціў на палове аркуша план будынка. Асіпенка. [Салдат] зноў нешта начарціў на карце і, адлажыўшы яе ўбок, стаў паспешліва наладжваць сваю скрынку. Гамолка.

2. што і чаго. Чэрцячы, зрабіць якую‑н. колькасць (планаў, карт і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спіхну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

Тое, што і сапхнуць. Пакульгваючы, бягу да Казіміра, памагаю спіхнуць човен і саджуся на вёслы. Савіцкі. Не баяўся [Савелій], што які-небудзь спрытны інжынерык спіхне яго з месца. Шамякін. У Рыбакова паступова складаўся план — спіхнуць справу на каго-небудзь іншага, а самому заняцца чым-небудзь больш цікавым. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)