пла́н

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. пла́н пла́ны
Р. пла́на пла́наў
Д. пла́ну пла́нам
В. пла́н пла́ны
Т. пла́нам пла́намі
М. пла́не пла́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

план, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Чарцёж, які паказвае на плоскасці мясцовасць, збудаванне і пад.

П. зямельнага ўчастка.

2. Загадзя намечаная сістэма мерапрыемстваў, якая прадугледжвае парадак, паслядоўнасць і тэрмін выканання работ.

Вытворчы п.

Працаваць па плане.

Каляндарны п.

3. Праект, праграма якога-н. дзеяння.

П. падарожжа.

4. Узаемнае размяшчэнне частак, паслядоўнасць, сістэма.

П. урока.

5. Месца, размяшчэнне якога-н. прадмета ў перспектыве.

Пярэдні п.

Адысці на задні п. (перан.: страціць актуальнасць, стаць другарадным).

6. Маштаб паказу прадметаў, асоб пры здымках, у творах і пад.

Паказаць што-н. на кінаэкране буйным планам.

7. Галіна праяўлення чаго-н. або спосаб разгляду чаго-н., пункт гледжання (кніжн.).

Роля гераічнага плана ў кінафільме.

У тэарэтычным плане.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пла́н в разн. знач. план, род. пла́на м.;

пятиле́тний пла́н пяцігадо́вы план;

произво́дственный пла́н вытво́рчы план;

кру́пный пла́н кино буйны́ план;

за́дний пла́н за́дні план;

стро́ить пла́ны стро́іць пла́ны;

расстро́ить пла́ны сапсава́ць пла́ны;

на пе́рвом пла́не на пе́ршым пла́не.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

план м., в разн. знач. план;

п. го́радаплан го́рода;

п. уро́каплан уро́ка;

вытво́рчы п. — произво́дственный план;

пяцігадо́вы п. — пятиле́тний план;

~ны на бу́дучае — пла́ны на бу́дущее;

на пе́ршым ~не — на пе́рвом пла́не;

адысці́ на за́дні план — отойти́ на за́дний план;

у тэарэты́чным ~не — в теорети́ческом пла́не

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

план, ‑а, м.

1. Чарцёж, які паказвае ў паменшаным выглядзе мясцовасць, прадмет, збудаванне і г. д. у гарызантальнай праекцыі. План зямельнага ўчастка. План школьных будынкаў. □ Раз увечар віхор кучаравы Да настаўніцкіх вокнаў прылёг. І за шклом размалёваным, зорным, У міганні вясёлкавых мараў Ён убачыў у хаце прасторнай Карты-планы балотных абшараў. Багун.

2. Праграма заданняў і прац у гаспадарчай, культурнай і інш. галінах, якія павінны быць выкананы ў адпаведны тэрмін. Пяцігадовы план. Народнагаспадарчы план. □ [Паўліна:] Я калі пабыла на першай сесіі,.. паслухала як прымалі пяцігадовы план, — нібы на свет нанава нарадзілася. Шамякін.

3. Праект, праграма якога‑н. дзеяння. Віця і Міхась шмат накрэслілі планаў, як правесці лета. Чарнышэвіч. Свідравала мозг гэтая страшная думка, і ў той жа час у галаве борзда, борзда складаўся план дзеяння. Колас. І тады адразу з’явіўся ў Міколкі план, як спрытней узяць ворага. Лынькоў.

4. Парадак, паслядоўнасць, сістэма, кампазіцыя чаго‑н. План урока. План даклада. □ [Святлана] разгарнула тоўсты сшытак у цыратовай вокладцы, каб аднавіць у памяці план свайго наступнага ўрока. Шахавец.

5. Месца, занятае асобай або прадметам у перспектыве, вызначанае паводле адлегласці яго ад назіральніка, ад камеры. На заднім плане [карціны] за спіной дзецюка, за яго канём, выступаюць абрысы вясковай вуліцы. Ліс. // перан. Месца, якое займае хто‑н., што‑н. з пункту гледжання яго значнасці, важнасці. І Галя чамусьці ўзнікала большым планам і засланяла сабою Альбіну. Сабаленка. [Сухадольскі:] Цяжка памірыцца з тым, што цябе адціскаюць на задні план. Крапіва. На першы план у рамане выступаюць сацыяльна-палітычныя матывы. «Полымя».

6. Галіна, сфера праяўлення чаго‑н.; спосаб разгляду чаго‑н. Ролі гераічнага плана занялі ў яго [Кістава] рэпертуары бадай што асноўнае месца. «Беларусь». Можна было б выказаць пажаданні аб большай разнастайнасці планаў у перадачы. «ЛіМ».

7. Спец. Маштаб паказу прадметаў ці асоб пры здымках, у творах і т. п. На экране тым часам буйным планам быў паказаны велізарны бамбардзіроўшчык. Васілёнак. Буйным планам робіць Міцкевіч у паэме накіды краявідаў Навагрудчыны. Лойка.

•••

Адысці на задні план гл. адысці.

[Ад лац. planum — плоскасць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

План1 ’чарцёж — памяншальны выгляд мясцовасці, прадмета на плоскасці’ (ТСБМ, Яруш., Шат.), ’прысядзібны ўчастак калгасніка, надзел, сядзіба, зямля пры хаце’ (гом., ЛА, 3; Мат. Гом.; Ян.; свісл., Сл. рэг. лекс.; ветк., рэчыц., нясвіж., слаўг., Яшк.), ’незабудаваны ўчастак зямлі ў межах вёскі, які належыць аднаму гаспадару, пляц’ (Нар. сл.), пла́нік ’тс’ (жлоб., ЛА, 3), плян ’тс’ (Яруш.), план ’агарод’ (ветк., ЛА, 2), план ’зямля былога сталыпінскага хутара’ (Яшк.). З рус. ці польск. моў, у якіх — з франц. plan ’плоскасць’ ці з ням. Plan ’паверхня’, апошнія ўзыходзяць да с.-лац. plānum ’роўнае месца, раўніна, плоскасць’ (Фасмер, 3, 273; Махэк₂, 454; Банькоўскі, 2, 597, гл. Васэрцыер, 174). Сюды ж швянч. плано́к ’узор для ткання’ (Сл. ПЗБ).

План2 ’праграма заданняў і прац’, ’парадак, паслядоўнасць, сістэма’ (ТСБМ), ’жыццёвы парадак, спосаб грамадскага жыцця’ (ТС). Праз польск. planплан, расклад, праграма’ (ужо ў А. Міцкевіча), а таксама старыя plant, piania, ці рус. план ’тс’ з ням. Plan ’задума, мэта’, якое ў XVIII ст. было запазычана ў франц. мову (plan ’задума, праект, план’ для plant ’саджанец, флянс’ > ’гадавальнік’ як ’нешта задуманае, выдуманае’, гл. Васэрцыер, 174). Сюды ж жыт. планаваць з пераносным значэннем ’абмяркоўваць (пра старога, які ідзе і размаўляе сам з сабою)’ (Мат. Гом.) < польск. planować ’меркаваць, будаваць планы’ (Кюнэ, Poln., 87).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

план-схе́ма

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. план-схе́ма план-схе́мы
Р. план-схе́мы план-схе́м
Д. план-схе́ме план-схе́мам
В. план-схе́му план-схе́мы
Т. план-схе́май
план-схе́маю
план-схе́мамі
М. план-схе́ме план-схе́мах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

план-гра́фік

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. план-гра́фік план-гра́фікі
Р. план-гра́фіка план-гра́фікаў
Д. план-гра́фіку план-гра́фікам
В. план-гра́фік план-гра́фікі
Т. план-гра́фікам план-гра́фікамі
М. план-гра́фіку план-гра́фіках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

да́льтан-план

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. да́льтан-план
Р. да́льтан-пла́на
Д. да́льтан-пла́ну
В. да́льтан-план
Т. да́льтан-пла́нам
М. да́льтан-пла́не

Крыніцы: krapivabr2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

го́вард-пла́н

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. го́вард-пла́н го́вард-пла́ны
Р. го́вард-пла́на го́вард-пла́наў
Д. го́вард-пла́ну го́вард-пла́нам
В. го́вард-пла́н го́вард-пла́ны
Т. го́вард-пла́нам го́вард-пла́намі
М. го́вард-пла́не го́вард-пла́нах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)