саплі́вы, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Такі, у якога цякуць з носа соплі. Саплівае дзіця. □ Пад рукі лез саплівы Франак. Лойка. // Выпацканы соплямі. Саплівая насоўка. // перан. Плаксівы, слязлівы. — Яшчэ адно слова! — пагрозна зашаптаў Тарыел. — Яшчэ адно слова, чортавыя вы, саплівыя бабы! Самуйлёнак.

2. перан. Пагард. Малы па гадах або вельмі малады, нявопытны. [Параска:] — Не перашкаджайце спаць, ухажоры саплівыя! Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

д’я́бал, ‑бла, м.

У рэлігійных уяўленнях — злы дух, чорт, сатана. Айцец Мікалай — чалавек малады, і яго не-не ды часамі бухторыць д’ябал і прымушае заглядацца на прыгожых маладзіц. Колас. // Ужываецца як лаянкавае слова. — Ігналя, — дзе ты? — крычаў Міхалка. — А д’ябал яго ведае, дзе ён тут схаваўся. Бядуля. — Цімох, д’ябал, вушы паадрываю за такія жарты! — незласліва памахаў кулаком Мальчэўскі. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пана́дзіцца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; зак.

Прывучыцца, набыць звычку да чаго‑н. непажаданага. Панадзіліся зайцы ў малады сад. □ [Жанчына:] — Гэта ж рады не даць. Панадзіліся [карова] у шкоду, дык хоць ты махалам махай. Гроднеў. // Стаць частым і дакучлівым наведвальнікам каго‑, чаго‑н. — Не толькі сам прыйшоў на вяселле, дык яшчэ і сабаку прывалок, — перашэптваліся госці. — Панадзіўся на кожную бяседу цягацца. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нямно́гія, ‑іх; адз. няма.

Якія складаюць невялікую частку каго‑, чаго‑н.; асобныя, некаторыя. У тую зіму.. вымерз ледзь не да апошняга дрэва малады сад. Тыя ж нямногія дрэўцы, што неяк уцалелі, доўга-доўга.. не пладаносілі. Чыгрынаў. / у знач. наз. Аб невялікай колькасці людзей. [Панскія сынкі] надумаліся аднойчы сарваць дадатковы ўрок лацінскай мовы, а .. [Алесь], разам з нямногімі, раптам узбунтаваўся. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чыно́ўнік, ‑а, м.

1. У дарэвалюцыйнай Расіі і буржуазных краінах — дзяржаўны служачы. Я падаў чыноўніку свой дакумент — чорную кніжку з гербам Савецкага Саюза на вокладцы і залацістымі літарамі: «Службовы пашпарт». Новікаў.

2. перан. Асоба, служачы, які выконвае сваю работу фармальна, раўнадушна, без жывога інтарэсу, строга па інструкцыі. [Ладынін:] — Малады чалавек, а такі... чыноўнік. Нічога яго не хвалюе, не радуе. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шарачо́к, ‑чка і ‑чку, м.

1. Тое, што і шарачак. Палатно ды шарачок іншы раз былі лепш за крамніну. Сачанка. Богдан, як толькі ўбачыў Варанецкага, рухам плячэй паправіў пакінуты наапашкі картовы шарачок і пайшоў насустрач. Дуброўскі.

2. ‑чка. Памянш.-ласк. да шарак (у 1 знач.); зайчык. Куляй вылецеў з кустоў малады шарачок і таксама шмыгнуў цераз дарогу. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шарсці́ць, ‑ршчу, ‑рсціш, ‑рсціць; незак., каго.

Разм. Прабіраць, даваць наганяй. [Анікей] не баяўся выступіць хоць супраць усяе вёскі, і калі ў час прамовы на яго ззаду гыркалі, падколвалі кепікамі, ён паварочваўся тварам да сходу і шарсціў усіх па парадку. Навуменка. [Паромшчык:] — Малады [старшыня] дужа... У раёне хваляць, у вобласць штомесяц клічуць, от і трэба шарсціць, каб не думаў, што ўсё зрабіў. Парахневіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Маладзі́ца, молодзі́ца, молодэ́ца ’маладая незамужняя жанчына’, ’кабета’, ’свацця — кіраўнік маладой на вяселлі’ (ТСБМ, Янк. 1, Бес., Нас., Шат., Касп., Яруш., Бяльк., Мат. Гом., Растарг., ТС, Сл. ПЗБ; КЭС, лаг.), ’жонка’ (Мат. Гом.), маладзі́чка ’жанчына ў першы год замужжа’ (Сцяшк. Сл.), мылыі́ца ’парабчанка’ (Касп.). Укр. молоди́ця, рус. молоди́ца, польск. дыял. młodzica, чэш. mladice, славац. mladica, славен. mladíca, серб.-харв. мла́дица. Прасл. moldica Да малады́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Але́нь, укр. олінь, рус. олень, ст.-рус. олень, ст.-слав. ѥлень, балг. елен, серб.-харв. јѐлен, славен. jelen, чэш. jelen, славац. jeleň, польск. jeleń, в.-луж., н.-луж. jeleń. Параўн. літ. élnis, álnis ’алень’, лат. alns ’лань’, грэч. ἐλλόςмалады алень’, арм. ełn ’лань’ і далей да ст.-в.-ням. еlо ’буры’, гл. Лескін, AfslPh, 3, 111; Брандт, РФВ, 22, 133; Бернекер, 1, 263.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ню́нькі ’самыя раннія вясеннія кветкі, жоўценькія, што растуць у балоцістым месцы’ (Нас.), ’лотаць балотная, Caltha palustris L.’ (Кіс.), ’асака’ (Бяльк., Мат. Гом.), укр. нюнки ’расліна Sparganium Simplex L. ці Sparganium ramosum L.’, рус. нюньки ’расліны Ptarmica vulgaris DC., Sparganium ramosum L., Festuca fluitans, асака Carex L.; расліна накшталт явару; корань чароту’, славен. njünje, njüne, njünke, nunke ’расліны Crokus і Colchicum autumnale’. Відаць, гукапераймальнае, бо некаторыя з гэтых раслін выкарыстоўваюцца ў якасці пішчалак, параўн. рус. смал. нюня, нюнька ’пішчалка з явару’, славен. nunovje ’кара, з якой робяць пішчалкі’, пипа, nunika ’від пішчалкі’, балг. нунунка ’расліна Papaver rhoeas’, нунавец ’расліна Asphodelus albus’, чэш. nunuška ’расліна Carolina acaulis’, параўн. Бязлай, 2, 230. Спроба Бязлая (2, 230; Eseji, 151; Baltistica, 2, 17) вывесці славенскія назвы раслін на падставе славен. očun ’Crokus, Colchicum’ < *of-jan, г. зн. ’зноў малады’, і тым самым nünka — след старой балта-славянскай кантамінацыі паміж літ. jaunasмалады’ і nauns ’новы’, здаюцца менш пераканальнымі. Параўн. нюні, нюня (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)