рэ́верс, ‑а,
1. Прыстасаванне, пры дапамозе якога можна мяняць напрамак руху машыны ў процілеглы бок.
2. Адваротны бок медаля або манеты.
3. Пісьмовае абавязацельства, якое гарантуе што‑н.
4. У дарэвалюцыйнай арміі — грашовае забеспячэнне, залог, які ўносіць малады афіцэр у палкавую касу пры жаніцьбе.
[Ад лац. reversus — адваротны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)