зямля́к, земляка, м.
Ураджэнец адной з кім‑н. мясцовасці. — Турсевіч — гэта мой настаўнік і мой зямляк, адной воласці. Колас. — Дык вядома, землякі! — ледзь не ўскрыкнуў баец. — З адной рэспублікі, значыць і землякі. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падзіра́віць, ‑раўлю, ‑равіш, ‑равіць; зак., што.
Нарабіць дзірак у чым‑н. Падзіравіць вядро. / у перан. ужыв. Учора ж адвячоркам, ледзь падзьмуў сівер, з-за хмар выбліснула сонца, а ноччу неба падзіравілі зоркі. Калодзежны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
экспро́мтам, прысл.
Адразу, нечакана, без падрыхтоўкі. Прыгаворка складвалася экспромтам, таму была не вельмі складная, але Мікалая яна даводзіла ледзь не да шаленства. Чарнышэвіч. Выступленні [А. В. Луначарскага] экспромтам па любых пытаннях праходзілі лёгка, таленавіта, цікава. «Маладосць».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Су́сліць ’смактаць; піць, цягнуць патрошку’, ’мусоліць’ (Нас., Некр. і Байк.), ’ледзь сачыцца (пра ваду)’ (Цых.), суслі́ць экспр. ’прасці’ (Сл. рэг. лекс.); сюды ж, відаць, і сусмо́ліць ’слініць, ссаць, абсмоктваць’ (Варл.) з экспрэсіўнай устаўкай ‑мо‑, су́сліцца ’замаслівацца пры ссанні’ (Нас.). Рус. наўг. су́слить ’павольна піць; чмокаць’, су́сля ’той, хто сусліць’. Звязана чаргаваннем галосных з *sъsati ’ссаць’; гл. Фасмер, 3, 810; ЕСУМ, 5, 483.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
бязбо́жны, ‑ая, ‑ае.
1. Які не прызнае бога; атэістычны. Гаспадар нашых душ [рэб Шмар’е] пільнаваў нас ад бязбожнай літаратуры. Бядуля.
2. Разм. Неймаверны, несумленны. Бязбожны лгун. □ Стахевіч ледзь не зарагатаў ад гэтай бязбожнай Косцікавай брахні. Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адшкадава́ць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак., што.
Разм.
1. Даць, шкадуючы, ашчаджаючы. Гною, бывала, — як ні мала ў хляве, — пад бульбу ледзь наскрабеш, а пад лён гаспадар адшкадуе. Палтаран.
2. Пакінуць шкадаваць, не шкадаваць болей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
знемагчы́ся, знемагуся, зняможашся, зняможацца; зак.
Тое, што і знемагчы. Хомка знямогся і ледзь пераступаў нагамі. Гарэцкі. Лена кінулася на ложак. Ад крыўды цесна было ў грудзях, не хапала паветра. А потым знемаглася, заснула... Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зубча́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
1. Зубчастая частка механізма, прыстасавання. Зубчатка дамкрата.
2. Няроўнасць у абрысах чаго‑н. Толькі далёка-далёка, на самым даляглядзе, ледзь прыкметна чарнела зубчатка лесу. Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мардабо́й, ‑ю, м.
Разм. Біццё па твары; мардабойства. Да якога-небудзь .. камандзіра-афіцэрыка нельга было даступіцца .. Ледзь хто чым не дагадзіў — бізуны і мардабой, не звяртаючы ўвагі хто гэта быў — жанчына ці стары. Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
навалачы́цца, ‑лачуся, ‑лочышся, ‑лочыцца; зак.
Разм. Нахадзіцца, нацягацца, набадзяцца. Ходзіць аграном каля тых залітых вадою лагчын, ледзь ногі выцягвае з глейкай зямлі, стаміўся за дзень, навалачыўся. Бялевіч. [Амеля Жартун:] — Я, дзякуй богу, навалачыўся па свеце. Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)