Свядо́мыздольны думаць і разважаць, здольны рабіць асэнсаваны выбар’ (ТСБМ, Гарэц., Ласт., Некр. і Байк., Касп.), све́дамы ‘які ведае справу, работу, навуку’ (Ласт.), ст.-бел. сведомый ‘навучаны, умелы; дасведчаны’ (Ст.-бел. лексікон), укр. свідо́мий ‘абазнаны, дасведчаны’, рус. дыял. све́домый ‘вядомы, знаёмы’, стараж.-рус. съвѣдомыи ‘вядомы, знаны, выпрабаваны’: куряне сведоми къмети (Слова пра паход Ігаравы), ст.-чэш. svědomý ‘свядомы, знаны’, польск. świadomy ‘тс’, в.-луж. svědomy ‘свядомы, абазнаны’. Утворана ад прасл. *sъvěděti ‘знаць’, што да *věděti ‘тс’ (гл. ведаць), дзеепрыметнік цяп. ч. *sъ‑vědomъ ‘які добра ўсведамляе’ (Сной у Бязлай, 3, 348). Формы з перагаласоўкай і націскам на другім складзе хутчэй за ўсё запазычаны з польскай мовы. Назоўнік сьве́дамʼе ‘яснае разуменне; усведамленне, прызнанне’ (Стан.) вядомы, паводле некаторых крыніц (гл. там жа), яшчэ ў старабеларускай, відаць, самастойна ўтвораны і не звязаны з польск. świadomie ‘сумленне’, якое лічыцца лексічным ці семантычным багемізмам (Басай-Сяткоўскі, Słownik, 382).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рухо́мы, -ая, -ае.

1. Здольны рухацца, які можа рухаць.

Р. блок.

2. Які пераязджае з месца на месца.

Р. лазарэт.

3. Які можа змяняцца ў залежнасці ад умоў; які хутка развіваецца, мяняецца.

Рухомыя формы арганізацыі.

Рухомая з’ява.

Рухомая маёмасць (спец.) — такая, якая можа быць перамешчана з месца на месца.

Рухомы састаў — сукупнасць сродкаў аўтамабільнага, чыгуначнага і іншых відаў транспарту.

|| наз. рухо́масць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ста́лы, -ая, -ае.

1. Які стаў дарослым, дасягнуў поўнага развіцця.

Сталыя мужчыны.

2. Здольны дзейнічаць самастойна, без дапамогі; сур’ёзны.

Арганізатар малады, але с.

3. Вопытны, які дасягнуў майстэрства ў чым-н., які вылучаецца грунтоўнасцю.

С. празаік.

4. Нязменны, разлічаны на доўгі час.

Сталае месца для жылля.

Атрымаць сталае месца работы.

5. Добра, грунтоўна абдуманы.

Сталае рашэнне.

С. вывад.

|| наз. ста́ласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Рухо́мыздольны рухацца; які можна перамяшчаць’ (ТСБМ, Нас.), рухо́мый ’тс’ (Бяльк.), рухо́му ’жвавы, дзелавы’ (ТС), сюды ж рухо́масць ’уласцівасць і стан рухомага’, ’рухомая маёмасць’ (ТСБМ). Польск. ruchomy ’які можа рухацца; перамяшчальны’. Прасл. *ruxomъ — дзеепрыметнік залежнага стану цяперашняга часу ад незахаванага прасл. *rusti ’рыць, капаць, пераварочваць (зямлю)’, ’перамяшчаць’ (гл. рушыць), утвораны як вядомы ад ведаць (Борысь, 526; Фурлан, Бязлай, 3, 205).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зара́зны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да заразы. Заразныя бактэрыі. // Выкліканы заразай; інфекцыйны. Заразная хвароба.

2. Здольны заразіць іншых. Заразны хворы. / у знач. наз. зара́зны, ‑ага, м.; зара́зная, ‑ай, ж. Ізалятар для заразных.

3. Разм. Прызначаны для заразных хворых. Заразная бальніца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гаю́чы, ‑ая, ‑ае.

Карысны для здароўя; здольны вылечваць хваробу, садзейнічаць аздараўленню. Гаючае паветра. Гаючая трава. □ Ад гутаркі з Якавам у Андрэя быў такі душэўны стан, што як быццам яго напаіў хто гаючай вадой, якая так і разыходзілася цеплынёй па ўсім целе. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жыву́чы, ‑ая, ‑ае.

1. Жыццяздольны, вынослівы. Хвошч — чалавек жывучы, сухі, жылісты, учэпісты, як і тая трава, праз якую атрымаў ён сваё трапнае прозвішча. Лупсякоў.

2. перан. Устойлівы, здольны доўга існаваць, захоўвацца. Дужа жывучымі былі традыцыі савецкага калектывізму ва ўсім вясковым побыце Загальшчыны. Залескі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пло́дны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да плода (у 1 знач.).

2. Які пладаносіць; здольны прыносіць плады. Побач з дваром раскінуўся плодны, хоць яшчэ малады сад. Дамашэвіч.

3. Які хутка размнажаецца, пладавіты. Тут панавалі з даўніх дзён палын ды плодны пырнік. Дудар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гару́чы 1, ‑ая, ‑ае.

1. Здольны гарэць. Гаручы газ. Гаручыя сланцы.

2. у знач. наз. гару́чае, ‑ага, н. Паліва для рухавікоў (нафта, бензін і інш.).

гару́чы 2, ‑ая, ‑ае.

Нар.-паэт. Горкі, пякучы. Глядзіць на Дзвіну ў адзіноце дзяўчына, Гаручая ўпала на бераг слязіна. Зарыцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абра́злівы, ‑ая, ‑ае.

Здольны абразіць; такі, які нясе ў сабе абразу. З-за пуні прагучаў прарэзлівы свіст, а за ім паляцелі ліпкія сваёй брыдкасцю абразлівыя словы... Галавач. У жыцці.. бываюць моманты, калі мала ўсёй накопленай за гады вытрымкі, каб перажыць адну хвіліну абразлівай няёмкасці. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)