Непрыты́ка ’недатыка’ (Мядзв.), параўн. рэдкае ўкр. непритика ’беспрытульны, валацуга’ (Грынч.). Мясцовае ўтварэнне на аснове дзеяслова прытыкацца ’дакранацца’ (гл. тыкаць) па шырока вядомай мадэлі слоў тыпу недатыка, незачэпа, рус. недотрога і г. д.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пабры́дзіень ’гультай, пустаход, які цягаецца па свеце’ (КЭС, лаг.). Відавочна, утварэнне ад дзеяслова *пабра‑ дзіць < брадзіць (гл.) з суф. ‑ень і пераходам а > ы ў пераднаціскным складзе або пад уплывам брысці (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Разгіба́нка ’від лодкі’ (чэрв., Сл. ПЗБ). Утворана ад дзеяслова разгіба́ць ’выпрастаць, распрастаць сагнутае’ (ТСБМ). Матывацыяй назве паслужыла форма або спосаб пабудовы (у выдзяўбаную калоду льюць кіпень і ставяць распоркі). Да гнуць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Турсу́чыць ‘трэсці, вытрасаць’ (Сцяшк. Сл.), ‘трасці, трусіць’ (калінк., Арх. ГУ). Параўн. рус. дай. турсу́чить ‘торгаць, тузаць, рваць’. Няясна (Фасмер, 4, 125). Можна дапусціць сувязь з папярэднім словам у якасці дзеяслова працяглага дзеяння.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жгут ’скручаны кавалак матэрыялу’. Рус. жгут ’тс’, укр. джгут, жгут. Паводле Гараева (107), падтрыманага Фасмерам (2, 38), дзеепрыметнік ад дзеяслова з коранем *žьg‑ (гл. жгаць), першапачаткова як ’шнур для падпальвання’. Праабражэнскі (1, 223) у гэтым не быў упэўнены, а Шанскі (1, Д, Е, Ж) прапануе тлумачэнне жгут//жигут (прадстаўленага ў арл., разан. гаворках) як вытворнага з суфіксам ‑ут (як лоскут) ад дзеяслова жигать (параўн. жгаць2) паводле функцыі жгута, якім удараюць. Але галоўная семантычная прымета жгута — скручанасць — у абедзвюх этымалогіях застаецца па-за тлумачэннямі. Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зага́д ’распарадженне’. Рус. дыял. зага́д, кур., арл., смал., калуж., уладз., ’тое, што загадана, задума, намер’, смал., зах. ’распараджэнне, наказ’. Бязафіксны наз. ад дзеяслова загадаць ’мець намер’ > ’даручаць’ > ’наказаць, распараджацца’. Толькі ў бел. літар. мове замацавалася знач. ’афіцыйнае распарадженне’, прычым яно звязана з адпаведным значэннем у дзеяслова, а таму замацаванне, відаць, адбывалася адначасова ў дзеяслове і назоўніку. Яшчэ ў Насовіча зага́ды ’затеи, выдумки’, зага́дываць ’затевать’, ’повелевать, управлять, распоряжаться’, зага́дчык ’затейщик’, ’распорядитель’, зага́дны ’затейливый, загадочный’. Таму верагодна, што замацаванне сучасных значэнняў адбывалася ў асноўным у сав. час.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Станьго́м ‘у безвыходнае становішча (пастаўлены)’ (Нас., Яруш., Гарэц., Байк. і Некр.), ‘на дыбкі (аб кані)’ (Нас.), ‘у нерашучасці’: што ты стаў станьгом? (Бяльк.). З станько́м ‘у стаялым становішчы’ (Нік. Очерки) з экспрэсіўным азванчэннем к — г. Рэдкі дэрыват ад ста́нуць ‘стаць’, параўн. наз. стань ‘пост’ (Стан.), дэвербатыў ад гэтага дзеяслова з суф. ‑к‑. Канчатак Т. скл. тут можа быць вынікам аналогіі з прыслоўямі тыпу бяго́м, гл. Карскі 2-3, 75. Параўн. і стальга́, стальго́м ‘стоячы і застыўшы’ (Юрч. Вытв.), магчыма, звязаныя з формай прошлага часу дзеяслова стаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Апавяда́нне (літар. тэрмін). Укр. оповідання, польск. opowiadanie. З польскай; замацавалася на пач. XX ст. (Гіст. мовы, 2, 147). Ст.-бел. оповеданье (з XVI ст. — Гіст. мовы, 1, 240) ’аб’ява’ ад дзеяслова апавядаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бабчыха ’бабка-знахарка, што лечыць травамі’, ’адзінокая беззямельная жанчына, што жыве ў чужых людзей’ (Бяльк.). Вытворнае (суф. ‑іха) ад дзеяслова (параўн. рус. дыял. ба́бчить ’займацца знахарствам’) або непасрэдна ад ба́ба, ба́бка ’баба-знахарка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́прудзіць ’ачысціць бялізну ад насякомых (Нас.)’, вылудзіцца ’памерці, здохнуць’ (Шат., Бір. Дзярж., Жд., 1). Гл. прудзіць. Адметная семантыка зваротнага дзеяслова, магчыма, развілася пад уплывам вы́пруціцца (гл.); параўн. семантычнае адценне ў Шатэрніка ’памерці, распластаўшыся’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)