Па́нах у кантэксце: «Акыш, каб вы падохлі! Як запарашу, то папаху вашага тут ні будзя, акыш!» (Сл. бел. нар. фраз., 153, стаўбц.), ηαπάχτ ’пах’ (З нар. сл., карэл.). Няясна. Магчыма, з пах, расшыранага пад уплывам нюхаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́скідзь ’выварацень’ (Янк. I, Шат.), вы́скіць ’тс’ (Некр.), вы́скадзь ’тс’ (Серб.). Рус. вы́скидь, выскодь ’тс’, чэш. výskyď ’корань (з зямлёй і каменнем) вывернутага дрэва; выварацень’. Ад *выскіднуць (з вы‑, c‑ і кідаць) (Фасмер, 1, 370; Махэк₂, 705).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

по́начы, прысл.

Ноччу. [Вольга Віктараўна:] — А чаму вы не хочаце начаваць? [Лабановіч:] — Я люблю хадзіць поначы. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пропада́́ть несов. прапада́ць; (исчезать — ещё) зніка́ць; (утрачиваться — ещё) адпада́ць; (погибать — ещё) гі́нуць;

где вы пропада́́ли? разг. дзе вы прапада́лі?; см. пропа́сть​II.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адчапі́цца, -чаплю́ся, -чэ́пішся, -чэ́піцца; зак.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Расчапіўшы, аддзяліцца ад чаго-н.

Адчапіўся вагон.

2. перан. Адысці, адстаць, адвязацца, перастаць дакучаць каму-н. (разм.).

Адчапіцеся вы ад дзіцяці!

3. перан. Пазбавіцца, вызваліцца ад каго-, чаго-н. дакучлівага, непрыемнага, ухіліцца ад выканання чаго-н. (разм.).

|| незак. адчэ́плівацца, -аюся, -аешся, -аецца і адчапля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

авантуры́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Беспрынцыповы дзялок, прайдзісвет. [Чарнавус:] Гэта непаразуменне, што вы дырэктар установы. Вы — прайдзісвет і авантурыст! Крапіва. [Мяснікоў:] Мы і будзем змагацца! Толькі без панікі і не як авантурысты, а па ўсіх правілах ваеннай і партыйнай навукі. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́капаць сов.

1. (сделать в земле углубление) вы́рыть, вы́копать;

2. (копая, вынуть из земли) вы́копать, вы́рыть;

в. бу́льбу — вы́копать (вы́рыть) карто́фель;

3. перен., разг. вы́копать, откопа́ть;

дзе вы ~палі таку́ю кні́гу? — где вы вы́копали (откопа́ли) таку́ю кни́гу?

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разжало́біць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; зак., каго-што.

Разм. Выклікаць пачуццё жалю, жальбы. — Што гэта вы, Аня! А то вы і мяне разжалобіце, чаго добрага — жартам сказала Саша, а ў самой дрыжэлі губы і голас ненатуральна звінеў. Шамякін. [Вера:] — То бывала, хоць вяроўкі з яго [Пятра] ві, а то і гаворыцца не даўся: Можа б вы там, старшынька, закінулі слоўца. Скажэце, што хеарэю і аб ім смуткую. Разжалобце сэрца. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крапи́ва бот. крапіва́, -вы́ ж.;

жгу́чая крапи́ва крапіва́-жыгу́чка, жыгу́чка;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

за́говор​I (тайное соглашение) загаво́р, -ру м., змо́ва, -вы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)