Трумо́ ‘высокае стаячае люстра’, ‘прасценак, упрыгожаны арнаментам’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), труно́ ‘тс’ (Мат. Гом.). Запазычана з франц. trumeau ‘прасценак паміж войнамі’, ‘люстра, якое займае гэту прастору’, праз рускае трюмо́ ‘тс’; французскае слова выводзяць са ст.-в.-ням. drum (памянш. drumel) ‘кавалак, частка’, ‘канец, асколак’, параўн. англ. thrum ‘шляк, беражок, аблямоўка’ (Фасмер, 4, 112; Даза, 731; Васэрцыер, 237). Запісаная дыялектная форма нейкім чынам збліжана з труна (гл.), магчыма, праз польск. trumna ‘труна’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тэ́нча ‘вясёлка’ (Шатал., Сл. ПЗБ, Сцяшк., Скарбы, Жд. 1, Сержп. Грам., Мат. Гом., ТС), тэнч ‘тс’ (Сл. рэг. лекс.), сюды ж тэнчо́вік ‘саматканы дыван’ (Рэг. сл. Віц.), тэнчаве́ць ‘пералівацца вясёлкай, святлець’ (Сцяшк. Сл.). З польск. tęcza ‘вясёлка’, таго ж паходжання, што і туча (гл.), параўн. мажлівую сувязь двух паняццяў у ст.-бел. натура наша людскаꙗ … показаласе ꙗко дꙋга, ꙗко тꙋча (XVII ст., ГСБМ), што, відаць, калькуе польск. tęcza ‘дугападобная частка скляпення ў касцёле’ (Варш. сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ігла́, іго́лка (ТСБМ), го́лка (стаўб., Нар. лексіка, 157). Рус. игла́, иго́лка, укр. ігла́, го́лка, польск. igła, в.-луж. jehła, н.-луж. gła, палаб. jågla, чэш. jehla, славац. ihla, славен. ígla, серб.-харв. ѝгла, балг. игла́, макед. игла, ц.-слав., ст.-рус. игла, ст.-бел. игла — усе са значэннем ’прылада для шыцця’. З іншай семантыкай рус. смал. иго́лка ’кінжал’, польск. igła ’шпілька’, славен. igla ’шворан, прут’, балг. игла́ ’пруток’. Найбольш верагодна сувязь прасл. *jьgъla з *jьgo ’ярмо’ (гл. іга1). Махэк₂ (220–221) рэканструюе *jugulā ад і.-е. *jugo‑m, абапіраючыся на значэнне славац. дыял. jehlice ’палка, якая прасоўваецца праз канцы ярма для замацавання яго на шыі жывёлы’, параўн. грэч. ζεύγλη ’рэмень вакол шыі жывёлы як частка ярма’, лац. iugulae ’пояс Арыёна’. Адсюль першапачатковае значэнне ’змацавальная жэрдка, планка, перакладзіна’, Трубачоў, Эт. сл., 8, 213–214. Старыя семантычныя сувязі захавала не толькі славац. лексема, арэал распаўсюджання старажытнага значэння больш шырокі, параўн. рус. дыял. игла́ ’рухомая на восі сярэдняя частка спражкі, якая прасоўваецца ў дзірку рэменя (у вупражы, поясе і г. д.)’, ’частка воза’, вельмі часта з рознымі варыяцыямі ’перакладзіна, якой змацоўваюцца дошкі, бярвенні плыта, драўляныя сцены і г. д.’, славен. ígla ’клін праз ярмо’, ígelj, ȋgeljeчастка ярма’ (Безлай, 1, 208), ст.-рус. игла ’бервяно, брус, жэрдка для змацавання драўляных сцен’ (XVII ст.). Гэты ж семантычны цэнтр асноўны для вытворнага *jьgъlca (гл. ігліца). І.‑е. сувязі менш ясныя ці зусім няпэўныя. Параўноўваюць са ст.-прус. ayculo ’ігла’ < *aigulā (Міклашыч, 95; Слаўскі, 1, 443–445; Тапароў, А–Д, 59, сюды ж літ. aĩgara, aĩgaras ’саломінка’, áigyti ’калоць’, ’басці’) і грэч. αἰχμή ’вастрыё’, ἀῖκλοι ’вастрыё кап’я’ (БЕР, 2, 56; Фасмер, 2, 115, з заўвагай аб немагчымасці аддзяліць гэтыя паралелі ад балт. слоў са значэннем ’ражон, пожаг’: літ. iẽšmas, ст.-прус. aysmis). Далей, кімр. gwnīo ’шыць’, ірл. conōigim ’шыю’ (Цупіца, KZ, 37, 392; Мікала, RS, 1, 5–6). Сувязь з лац. aeger ’хворы, які пакутуе’, польск. jędza ’ведзьма, фурыя’ (Бернекер, 1, 423; Брукнер, 189), відаць, памылковая. Няпэўнае супастаўленне са ст.-ісл. igull, ням. Igell ’вожык’, слав. *ežь (Младэнаў, 196). Іншыя версіі: сувязь з грэч. ὀβολός ’манета’ (Мейе, BSL, 24, 1924, 137), супастаўленне з грэч. βέλος ’страла, кап’ё’, βελόνη ’вастрыё, ігла’, літ. geluonìs ’джала’ (Педарсан, KZ, 39, 393).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дзень, дня, мн. дні, дзён, м.

1. Частка сутак ад усходу да захаду сонца, ад раніцы да вечара.

Ясны д.

Дасць Бог д., дасць і спажытак (прыказка). І дзень і ноч.

2. Тое, што і суткі.

Водпуск на пяць дзён.

3. Прамежак часу ў межах сутак, заняты чым-н.

Працоўны д.

Светлавы д.

4. чаго. Вызначаны тэрмін, дата, прысвечаная якой-н. падзеі.

Д.

Перамогі.

Д. нараджэння.

5. мн. Пара, перыяд.

Дні юнацтва.

Палярны дзень — за Палярным кругам: частка года, калі сонца не заходзіць за гарызонт.

Посны дзень — дзень, у які згодна з царкоўным звычаем нельга есці скаромнае.

Разгрузачны дзень — харчаванне аднатыпнымі прадуктамі на працягу аднаго дня з мэтай аздараўлення або пахудзення.

Санітарны дзень — дзень, які прызначаецца для санітарнага агляду службовага памяшкання.

Рабочы (працоўны) дзень — пэўная колькасць часу, адведзеная для работы, службы.

Добры дзень! — прывітальны зварот днём пры сустрэчы.

Дзень у дзень; дзень пры дні — штодзень, кожны дзень.

З дня на дзень — у адзін з бліжэйшых дзён.

Чакаем іх з дня на дзень.

Наводзіць цень на ясны дзень — наўмысна ўносіць няяснасць у якую-н. справу; блытаць каго-н.

Учарашні дзень — былое, мінулае.

Чорны дзень — цяжкая, змрочная часіна.

|| памянш.-ласк. дзянёк, -нька́, мн. -нькі́, -нько́ў, м. (да 1—3 знач.).

|| прым. дзённы, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спі́на, -ы, мн. -ы, спін, ж.

Частка тулава ад шыі да крыжа.

Выпрастаць спіну.

Гнуць спіну

1) многа і цяжка працаваць на каго-н.;

2) перад кім пакланяцца, угоднічаць.

За спінай вялікі вопыт работы — у мінулым.

На ўласнай спіне зведаць што-н. — на сваім вопыце.

Не разгінаючы спіны — без адпачынку, старанна рабіць што-н.

Павярнуцца спінай да каго-, чаго-н. — выказаць абыякавасць, знявагу, перастаць звяртаць увагу на каго-, што-н.

Рабіць што-н. за спінай у каго-н. — без ведама каго-н.

|| памянш. спі́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

|| прым. спінны́, -а́я, -о́е.

Спінныя пазванкі.

С. мозг (у пазваночніку).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раё́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Частка тэрыторыі, мясцовасць, што вылучаецца паводле якіх-н. асаблівасцей, прыкмет.

Прамысловы р.

Паўночныя раёны краіны.

Р. засухі.

2. Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе вобласці, краю, рэспублікі або ўнутры вялікага горада.

Лагойскі р.

Першамайскі р. горада Мінска.

3. Адміністрацыйны цэнтр, а таксама галоўныя ўстановы такой адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі (разм.).

Быў я ў раёне на нарадзе.

4. Месца, якое прылягае да чаго-н., размешчана вакол чаго-н.

Жыць у раёне вакзала.

5. Пра сельскую мясцовасць (разм.).

Бацькі жывуць на раёне.

|| прым. раённы, -ая, -ае (да 2, 3 і 5 знач.).

Р. цэнтр.

Раённае начальства.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

барада́, -ы́, ДМ -дзе́, мн. баро́ды і (з ліч. 2, 3, 4) барады́, -ро́д, ж.

1. Пярэдняя частка ніжняй сківіцы.

Ударыўся барадой аб стол.

2. Валасяное покрыва ніжняй часткі твару.

Адпусціць бараду.

3. перан. Пра чалавека з такім валасяным покрывам (разм.).

Давайце выберам старшынёй бараду.

4. У некаторых жывёл: пучок валасоў, пер’я або мясістыя адросткі пад пярэдняй часткай галавы.

Казліная б.

5. Касмыль недапрадзенай кудзелі, воўны.

Б. кудзелі.

6. Невялікі кусцік жыта, каля якога спраўляюць дажынкі.

Дзіравая барада (разм., жарт.) — пра таго, хто есць і абліваецца стравай.

|| памянш. баро́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж. (да 1—5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сляпы́, -а́я, -о́е.

1. Які не бачыць, пазбаўлены зроку; са слабым зрокам.

Сляпое дзіця.

Падручнікі для сляпых (наз.).

2. перан. Які дзейнічае, не ўсведамляючы і не абдумваючы сваіх учынкаў.

С. ад злосці.

Слепа (прысл.) паверыць першаму сустрэчнаму.

Сляпое перайманне.

3. Невыразны, неразборлівы (пра шрыфт, тэкст і пад.).

С. адбітак на паперы.

4. Праз які дрэнна або нічога не бачна.

Сляпыя шыбы ў вокнах.

Сляпая хата (з малымі вокнамі).

5. Які адбываецца без удзелу зроку, без бачных арыенціраў (спец.).

С. метад друкавання (не гледзячы на клавішы). С. палёт на самалёце.

Сляпая кішка — пачатковая частка тоўстай кішкі, якая мае чэрвепадобны адростак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адзі́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

1. У матэматыцы: першы, найменшы цэлы лік у дзясятку, а таксама яго лічбавы знак «1».

2. толькі мн. (адзі́нкі, -нак). Апошняя лічба ў мнагазначных ліках.

Двухзначны лік складаецца з адзінак і дзясяткаў.

3. Велічыня, якой вымяраюцца іншыя аднародныя велічыні.

Грашовая а.

А. сілы току.

4. Асобная самастойная частка ў складзе цэлага, асобны прадмет ці асоба ў групе падобных.

Гаспадарчая а.

Штатная а.

5. мн. Асобныя прадметы ці людзі, істоты, нямногія па ліку; мала хто.

Такіх людзей адзінкі (вельмі мала).

Адзінка захавання (спец.) — экспанат музея, экзэмпляр кнігі ў бібліятэцы.

У музеі тысячы адзінак захавання.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кало́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж.

1. Невялікая калода; тое, што і калода (у 1 знач.).

Парэзаць бярозу на калодкі.

2. Кусок дрэва, які служыць асновай у некаторых інструментах, прыборах.

К. рубанка.

3. Кусок дрэва, выструганы ў форме ступні, які выкарыстоўваецца пры пашыве абутку; капыл.

Выплятаць лапці на калодцы.

4. Сярэдняя частка кола, у якой умацоўваюцца спіцы.

Колы па калодкі ў гразі.

5. Планка для мацавання на грудзях ордэнаў, медалёў ці ордэнскіх стужак.

Ордэнская к.

|| памянш. кало́дачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. кало́дачны, -ая, -ае (да 2 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)