Пустазво́н ’балбатун, несур’ёзны чалавек’ (ТСБМ). Відаць, да пусты́ (гл.) і званіць у значэнні ’гаварыць, брахаць’, параўн. рус. дыял. пустазво́нка ’пра сабаку, які пастаянна брэша’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рабзо́н (рябзон) ’рабы чалавек’ (Стан.), рябзо́нка ’рабая жанчына’ (Нас.). Ад рабы (гл.), суфікс ‑он‑ (Карскі 2–3, 29) з няясным (экспрэсіўным?) нарашчэннем ‑з‑ (< *рабза).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Про́жар, про́жыр ’зяўра, глотка’, ’пражэрлівы, прагны да яды чалавек’ (ТСБМ, Сцяшк., Мік.; шчуч., Сл. ПЗБ, ТС), ’здабыча драпежнай рыбы’ (паўн.-усх., КЭС). Гл. пражора.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мудзя́ўка ’слабы, кволы чалавек’ (Бяльк.). Да муда́к (гл.). Відавочна, утворана ад ⁺мудзявы пры дапамозе суфікса ‑яўк‑а (Сцяцко, Афікс. наз., 132). Да мудохацца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Люх ’хам, некультурны чалавек’ (Растарг.), рус. вяц. перм. лю́ша ’мурза, неахайніца’. Відаць, генетычна звязана з літ. liaũsius ’гультай, нядбайны’, liaušỹs ’гультаявалі’ (Фасмер, 2, 547).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маўду́к ’маўклівы чалавек’ (в.-дзв., паст., Сл. ПЗБ). Балтызм. Параўн. літ. maudulỹs ’сум’, ’злосць, прыкрасць’, ’пачуццё незадаволенасці’, maudùs ’рэўматызм’, maudúoti ’сумаваць па кім-небудзь’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Патуля́качалавек, які туляецца па цёмных заканурках, нешта падглядвае ці падслухоўвае’ (КЭС, лаг.). Да туля́цца (гл.). Аб суфіксе ‑ʼака гл. Сцяцко, Афікс. наз., 25.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пе́курчалавек, які мае рабаціністы твар’ (калінк., Сл. ПЗБ). З ⁺пегур, якое з пег‑ (пегі ’плямы на твары’) і суф. ‑ур са значэннем зніжанасці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Выпаўзык, вы́пыўзык ’вужавінне’ (Бяльк.), выпуўзык праныра, пралаза’ (там жа). Запазычанне з рус. дыял. (цэнтр. і ўсх.) вы́ползок ’вужавінне; змеянё; злы чалавек’ якое да выпаўзці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ві́рла (экспр.) ’вока’ (Касп.), вірлавокічалавек з выпучанымі вачамі’ (БРС; бялын., бых. Янк. Мат.; шкл., Мат. АС), сен. верловокі ’тс’ (Касп.). Да варлавокі (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)