Туша́кі ‘галушкі з дранай бульбы, начыненыя мясам’ (кам., ЖНС). Відаць, да тушы́ць ‘смажыць’, як і тушані́на, туша́нка ‘смажанае мяса’ (Сцяшк. Сл.), тушэні́ ‘адвараныя ўнутранасці свінні’ (Лекс. Бел. Палесся), ту́шанка ‘тушаная бульба з мясам’ (хойн., Шатал., Мат. Гом.), тушо́нка ‘тс’ (Варл., ПСл, Касп.), ‘мяса, смажанае ў закрытым посудзе’ (Нік., Оч.), што ўтворана ад дзеепрыметніка тушаны (ту́шеный) ‘смажаны ў закрытым накрыўкай посудзе’ (ГСБМ, Нас.). Гл. таксама тушонікі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Тшта ‘?’: wyłajaŭ ad tszci, ad wiery (ваўк., Федар. 4), побач з гэтым: zbeścić ad ćci, ad wiery (слонім., там жа). Відаць, да чэсць, параўн. сціць (гл.). Менш верагодная сувязь са ст.-бел. тщитися ‘старацца’, стараж.-рус. тъщати ‘прыцясняць, трывожыць, падганяць’, ст.-слав. тъштати ‘турбавацца, клапаціцца, старацца’ < прасл. *tъščati ‘прагнуць, тужыць’, звязаным з *tъska ‘сум, смутак’ (Фасмер, 4, 130; ESJSt, 17, 1007; ЕСУМ, 5, 690; Арол, 4, 124).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ты́ко ‘толькі’ (астрав., трак., Сл. ПЗБ). Арэальна і фармальна суадносіцца з літ. tìk ‘тс’, няясным па паходжанні, гл. Смачынскі, 676; заканчэнне, магчыма, пад уплывам польск. tylko ‘тс’ (Мацкевіч, Сл. ПЗБ, 5, 153), параўн. ты́ко пташе́чого молока́ ныма́ ‘ўсяго ўволю’ (маларыт., Бел. дыял. 1, 93). Параўн., аднак, славен. tik ‘непасрэдна, усутыч’, што да *tykati (Фурлан у Бязлай, 4, 180), гл. тыкаць1. Параўн. тулько1, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тыллё ‘лязо нажа’ (Касп.). Відаць, памылковы запіс, хутчэй — ‘тупая частка нажа’, параўн. тыльё (гл.), тылле́м — пра баранаванне перавернутай уверх зубамі бараной (пін., Сл. нар. мовы), дзе выступае форма Тв. скл. зборнага назоўніка ад тыл (гл.). Параўн. ід. tilek, tilik ‘заднік абутку’ (Астравух, Ідыш-бел. сл.), ст.-польск. tylec ‘кароткі меч, стылет’, якое Сяткоўскі (Studia, 181) выводзіць з чэш. týlec ‘тупы бок вострых прылад (нажа, сякеры)’. Гл. тыльё.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ты́хо-лы́хо ‘шыта-крыта’ (драг., З нар. сл.). Да ці́ха і лі́ха (гл.) з заходнепалескай фанетыкай, параўн. ст.-бел. тихо, тыхо ‘ціха’, тихота, тихость ‘адсутнасць гаворкі, лагоднасць, пакора’ і лихо ‘зло’, ‘адчайна, рызыкоўны (ГСБМ); ведаць, на аснове рыфмаванага выслоўя, параўн. Cicho, bo budzie licho! (ваўк., Федар. 4), або Ot, ad licha cicha, a dabra ni czutno (там жа), He чапай ліха, пакуль яно ціха (Вушац. сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тэлеві́зія ‘тэлебачанне’ (ВСБМ; Рамза, Бел. гутарк.), телʼеві́зіjа ‘тс’ (Вруб.); сюды ж тэлевізі́йны ‘звязаны з тэлебачаннем’ (ТСБМ). Запазычана з заходнееўрапейскіх моў, магчыма, праз польск. telewizja ‘адзін з відаў тэлекамунікацыі’, telewizyjny ‘прызначаны для трансляцыі тэлеперадач’. Гл. папярэдняе слова. Аналагічнага паходжання тэлеві́зар ‘апарат для прыманю тэлеперадач’ (ТСБМ) — еўрапеізм, утварэнне гібрыднага тыпу ад грэч. τῆλε ‘далёка’ (гл. тэле-) і лац. visor ‘той, хто бачыць; глядач’ (Длугаш-Курчабова, 497).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Іване́ц ’расліна Melampyrum nemorosum’ (Кіс.), ’кветкі, якія рвалі на Івана–Купалу і ставілі на кут’ (Інстр. II). Утварэнне ад Іван пры дапамозе суф. ‑ец. Семантычная мадэль ’уласнае імя’ — ’назва расліны’ сустракаецца даволі часта. Слав. мовы ведаюць шматлікія назвы раслін, якія паходзяць ад уласнага імя Іван (Праабражэнскі, 1, 263). Параўн. бел. іва́нькавы ша́пачкі ’званочкі’ (Касп.), іва́нава галава́ ’званочак персікалісты і гарычка лёгачная’ (дзісн., Жыв. сл., 201; Бейл., 422).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Іва́нчык1 ’конік лугавы, Saxicola rubetra’ (Бел. нав. тэрм., 12, 32), іва́ньчык ’салавей’ (Мат. Гом.). Рус. дыял. ива́нчик калуж. ’птушка-рыбалоў’, дан. ’сінічка’, укр. ивано́к ’зімародак’ (Грынч.). Утворана ад уласнага імя Іван з памянш. суф. ‑чык, на які накладваецца гукапераймальны элемент (Антропаў, дыс.).

Іва́нчык2 ’страўнік свінні, напханы мясам і правялены’ (Вешт., 379). Утварэнне з суф. ‑чык ад уласнага імя Іван. Семантычная матывацыя застаецца няяснай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Імасць уст. ’форма ветлівага звароту’ (ТСБМ, БРС, Гарэц.), іран. ’пра жонку блізка знаёмага субяседніка’ (ТСБМ), ’важная асоба’ (Марц.), імо́сценька ’ваша міласць’ (Касп.). Сюды ж імо́стачка ’галубка, сястрычка’ (Некр., 223) як форма ветлівага звароту з суф. ‑ачк‑а. Запазычанне з польск. imość < jejmość < jej miłość ’яе міласць’ (Слаўскі, 1, 452); параўн. ягомасць. Імысь ’пападдзя’ (Оч. В. Бел., 1893, 152) — далейшая ступень скарачэння з канкрэтызацыяй семантыкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Інды́к, інды́чка, індычаня́, індычанё (ТСБМ), індзю́чка (Мат. Гом.), індыча́ціна ’індычае мяса’ (Жд. 2). Ст.-бел. индыкъ, индикъ (1688 г.) запазычана з польск. indyk, дзе з лац. indicus ’індыйскі’, паколькі птушку завезлі ў XVI ст. з Вест–Індыі (Булыка, Лекс. запазыч., 143; Слаўскі, 1, 457). Для рус. индюк (XIX ст.) польская была таксама мовай-пасрэднікам (Праабражэнскі, 1, 271; Фасмер, 2, 132; Шанскі, 2, I, 75).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)