Бурды́ц! ’бух, шась’ (КЭС, лаг.), бурды́нц (Нас.). Бясспрэчна, гукапераймальнага паходжання. Параўн. аснову бурд‑ (гл. бурды́ль, бурды́к!). Адносна суфіксацыі ‑ыц параўн., напр., укр. берки́ць!, чэш. brdu̇c! ’тс’ і мараўскія валашскія выклічнікі тыпу hopýc!, švʼihýc! (адносна апошніх гл. Вашэк, Vlivy, 99).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ву́звалак ’брус у калёсах, што ляжыць на пярэдняй восі’ (навагр., Шатал.). Гл. ву́залавак ’тс’, магчымы ўплыў з боку дзеяслоўных форм тыпу узваліць ’пакласці што-небудзь цяжкае’, узвалачы ’сцягнуць наверх і інш.’; падабенства да узвалак ’высокае, узвышанае месца’, відаць, выпадковае.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жыра́нка ’запалка’ (Касп.). Відаць, кантамінацыя кораня жар (гл.) са старой назвай запалкі — серя́нка, зафіксаванай як наўг. у Даля на базе мадэлі назваў прадметаў на ‑анка тыпу біянка ’маслабойка’, раскладанка і г. д., аб якіх Сцяцко, Афікс. наз., 28–29.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Канарэ́йка, кынаре́йка ’птушка, Serinus canaria’ (ТСБМ, Бяльк., БелСЭ, 5). Запазычана з рус. канаре́йка, якое з франц. canari ’тс’ (па тыпу индейка) < н.-лац. avis Canaria ’канарэйкай птушка, птушка з Канарскіх астравоў’. (Фасмер, 2, 177–178; Шанскі, 2 (К), 42).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мястэчка, мясце́чка ’пасёлак гарадскога тыпу’, ’цэнтральная частка сяла’, ’сяло з некаторымі прыкметамі горада’ (ТСБМ, Мядзв., Нас., Яруш., Грыг., Бяльк., Сл. ПЗБ; КЭС, лаг.), ст.-бел. мястечко (XVII ст.) запазычана са ст.-польск. miasteczko (Кохман, Kontakty, 86; Булыка, Запазыч., 212).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Нёню ’не хачу (у размове з дзецьмі)’ (ТС). Т. зв. дзіцячае слова, створанае шляхам рэдуплікацыі адмоўя не, пераходу е > ё пад націскам, афармлення канца слова па тыпу дзеяслоўнай формы 1‑й ас. адз. л. з. экспрэсіўным змякчэннем апошняга зычнага.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Аўчы́на ’вырабленая авечая шкура’, рус. овчина, польск. owczyna, серб.-харв. о̀вчина ’вялікая аўца’ і ’аўчына’. Ад ovьka, параўн. літ. avikíena (Траўтман, 20, адносна ўтварэнняў такога тыпу гл. Атрэмбскі, Gramatyka, 9–10). Гл. Фасмер, 3, 116; Трубачоў, Происх., 69 і наст.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бабу́шкі ’галкі з цеста’ (Бяльк.). Рус. дыял. бабу́шка ’белая булка; грудка ў цесце’. Як і іншыя словы падобнага тыпу (і форма, і семантыка), няяснага паходжання, ёсць думка (Попавіч, ЈФ, 19, 168), што ў аснове ляжыць прасл. bab‑|bob‑|bǫb‑ ’круглы прадмет’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бо́львар ’фальварак’ (Яшкін). Відавочна, з *фольварк (< польск. folwark < ням., гл. Варш. сл., 1, 759; Брукнер, 124). Праўда, непасрэдны пераход ф > б не вельмі засведчаны (прыклады тыпу ба́са ’кадушка’, басоля ’фасоля’ (гл.) можна тлумачыць і іначай), але іншай магчымасці этымалагізавання, здаецца, няма.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лёскат ’трасканіна, траскатня, балбатня’ (Гарэц., ТСБМ) — кантамінаванае ўтварэнне з ляск і лоскат (гл.). Апошняе — з прасл. loskotь. Усе адносяцца да тыпу гукапераймальных. Бел. лёскат тэрытарыяльна знаходзіцца ў дадатковым размеркаванні з рус. зах., паўдн. лёскать ’біць, утвараць моцныя гукі, ляскаць пугай’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)