адпанава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак.
1. Пражыць нейкі час у раскошы, па-панску. [Любка:] — А цяпер мая справа — Спі, гуляй — маю права. За цябе адгуляю, За цябе адпаную. Бялевіч.
2. Разм. Скончыць, перастаць панаваць, кіраваць кім‑н. Адпанавалі багацеі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разблы́таць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. Расплесці, разматаць што‑н. зблытанае. Разблытаць валасы. Разблытаць вуды.
2. перан. Зрабіць ясным, зразумелым што‑н.; дабрацца да сутнасці чаго‑н. — Кожная новая справа — гэта цёмны лес, пакуль яе разблытаеш. Няхай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
на́рачны, ‑ага, м.
Чалавек, які спецыяльна пасылаецца з якім‑н. спешным даручэннем. Паслаць нарачным. □ [Дзяншчык:] — Ад генерала нарачны прыбыў. М. Ткачоў. Рыгор Хмара адразу зразумеў: калі выклікаў яго Мурашоў з нарачным у такі гарачы час, значыць, справа сур’ёзная. Лукша.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пераплётны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да пераплёту (у 1 знач.). Пераплётная справа. // Які служыць, прызначаны для пераплёту (у 1, 2 знач.). Пераплётны цэх. Пераплётны кардон.
2. у знач. наз. пераплётная, ‑ай, ж. Майстэрня для пераплёту кніг.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зве́сціся, звяду́ся, звядзе́шся, звядзе́цца; звядзёмся, зведзяце́ся, звяду́цца; звёўся, звяла́ся, -ло́ся; звядзі́ся; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Перастаць існаваць, знікнуць.
Тая парода жывёлы ўжо звялася.
2. Страціць сілы, пахудзець.
Звёўся чалавек зусім.
3. да чаго і на што. Скараціўшыся, спрасціўшыся, выразіцца ў чым-н. малым, нескладаным.
Справа звялася да дробязей.
З. на нішто (страціць усякі сэнс, усякае значэнне).
|| незак. зво́дзіцца, -джуся, -дзішся, -дзіцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
вядо́мы¹, -ая, -ае.
1. Такі, пра якога ведаюць, маюць звесткі.
Вядомыя ўсім падзеі.
Вядомая справа (рэч) (канечне, зразумела; разм.). Як вядома (пабочн. сл.).
2. Такі, пра дзейнасць якога ўсе добра ведаюць, які карыстаецца славай.
В. пісьменнік.
3. Агульнапрызнаны (у спалучэнні з назоўнікамі ацэначнага, характарызуючага значэння; разм.).
В. гуляка.
В. махляр.
|| наз. вядо́масць, -і, ж. (да 1 і 2 знач.).
Набыць в. (стаць вядомым у 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прасу́нуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -нься; зак.
1. Пралазячы, высунуцца, прайсці паміж чым-н. ці дзе-н.
У дзверы прасунулася галава.
П. наперад.
2. Сунучыся, перамясціцца на якую-н. адлегласць.
Нашы войскі прасунуліся значна наперад.
3. перан. Высунуцца, павысіцца (разм.).
П. па службе.
4. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Наблізіцца да завяршэння (разм.).
Справа прасунулася.
|| незак. прасо́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
|| наз. прасо́ўванне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
То́-та ’то́-та ж’, ’у тым вось і справа’, ’вось іменна’ (ТСБМ, Нас., Растарг.), то́та ’так, але’ (Бяльк.), то́‑то ’то’ (маст., Хромчанка, дыс.), ’так’: от то‑то й ёсь (Сержп. Прык.). Параўн. рус. то́‑то (же) ’вось так’. Адзайменнікавая часціца, утвораная ад той (гл.) шляхам рэдуплікацыі формы н. р. займенніка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
бу́дучыня, ‑і, ж.
1. Часы, падзеі, якія прыйдуць на змену цяперашнім; стан, становішча чаго‑н. у будучым. Камунізм — светлая будучыня чалавецтва. □ Падзеі апошніх гадоў з новай сілай пацвярджаюць, што капіталізм — гэта грамадства, пазбаўленае будучыні. Брэжнеў.
2. Становішча, абумоўленае пэўнымі ўмовамі; лёс, доля. У Нарачы — бясспрэчная будучыня курортнага раёна. В. Вольскі. І ўсё часцей усё лепшае ў сваёй будучыні звязвала [Таццяна] з імем Жэнькі. Шамякін. // Тое, што чакаецца ў будучым. [Максім:] — Наша справа калектыўнай гаспадаркі ёсць справа жыццёвая, правільная, а таму ёй належыць будучыня. Колас.
3. Будучае пакаленне; нашчадкі. Дзеці — наша будучыня.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
катлаві́на, ‑ы, ж.
Паглыбленне, упадзіна на паверхні зямлі з пакатым спускам. Высеўка падрабязна расказваў нам пра возера Нарач, якое ляжыць у маляўнічай катлавіне. Гурскі. Справа добра відаць бераг Афрыкі, злева — зусім недалёка Тарыфа з белымі дамочкамі ў катлавіне. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)