славе́снік, ‑а, м.
Уст. Асоба, якая атрымала філалагічную адукацыю; філолаг. // Студэнт філалагічнага факультэта ў дарэвацюцыйнай Расіі. // Выкладчык славеснасці ў дарэвалюцыйнай сярэдняй школе. / Разм. Пра выкладчыка мовы і літаратуры ў сучаснай школе.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зва́нне, -я, мн. -і, -яў, н.
1. Афіцыйна прысвоенае найменне, якое вызначае ступень заслуг, службовага становішча, кваліфікацыі ў галіне якой-н. дзейнасці.
Воінскія званні.
Вучонае з.
2. Ганаровае найменне як адна з форм узнагароды і заахвочвання для далейшых поспехаў дзеячаў працы, навукі, культуры і інш.
З.
Героя Сацыялістычнай Працы.
З. народнага артыста Беларусі.
3. У дарэвалюцыйнай Расіі — аднесенасць да якой-н. грамадскай групы са спадчыннымі правамі і абавязкамі; саслоўе.
Ён з духоўнага звання.
Купецкае з.
4. У дарэвалюцыйнай Расіі — узаконенае абазначэнне службовага становішча па табелі аб рангах; чын.
Быў калежскім асэсарам.
Ён меў з. камер-юнкера.
◊
Адно званне (разм.) — пра тое, што не адпавядае свайму найменню.
Адно з., што горад, а на самай справе — пасёлак.
Ані звання каго-чаго (разм.) — і ў паміне няма.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
гва́рдыя, -і, ж.
1. Адборныя, лепшыя войскі.
2. перан. Выпрабаваная частка якога-н. калектыву, сацыяльнай групы і пад.
Рабочая г.
○
Белая гвардыя — агульная назва контррэвалюцыйных войск у час Грамадзянскай вайны ў Расіі ў 1918—1920 гг.
Чырвоная гвардыя — баявыя атрады рабочых, якія з’явіліся для барацьбы з контррэвалюцыяй і дзейнічалі ў 1917—1918 гг.
|| прым. гвардзе́йскі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
стан², -а і -у, мн. -ы, -аў, м.
1. -а. Лагер, месца стаянкі.
Рыбацкі с.
2. -у. Войска, адзін з ваюючых бакоў.
Варожы с.
3. -а. гіст. У царскай Расіі: адміністрацыйна-паліцэйскае падраздзяленне павета.
4. -у. Саслоўе, сацыяльны слой (разм.).
Выбіраўся магістрат з вышэйшых станаў.
|| прым. станавы́, -а́я, -о́е (да 3 знач.).
С. прыстаў (начальнік паліцэйскага ўчастка).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
◎ Лапацо́ны, драг. лапацонэ ’шырокія, нязграбныя ступні ног’ (Лучыц-Федарэц), лыпацЬн ’сыты, поўны чалавек’ (Бяльк.). З укр., параўн. зах.-укр. лапацон ’паляшук’, бук. ’здаравяк, нязграбны’, ’шырокі, буйны (аб лісці, узорах)’, дамафоны ’вялізныя ступні’, ’стары абутак’. Параўн. таксама рус. лапотон, лопатон ’лапатні’, ’селянін, які перасяліўся з Еўрапейскай Расіі’, урал. лапотонцы ’лапці’. Да лама] (гл.). Суф. -фон, магчыма, з ідыш.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
по́даць, ‑і, ж.
Гіст. Падушны падатак, які плацілі сяляне і мяшчане ў дарэвалюцыйнай Расіі. Лес, да ніткі абадраны, Як за подаці мужык, Замест лісця ў бель убраны, Іней тчэ яму башлык. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шальмава́нне, ‑я, н.
1. Разм. Дзеянне паводле дзеясл. шальмаваць (у 1, 2 знач.).
2. Гіст. Від ганебнага публічнага пакарання ў Расіі 18 ст. для дваран, асуджаных на смяротную кару або вечную ссылку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
асэ́сар, ‑а, м.
1. Гіст. У Старажытным Рыме, у сярэдневяковай Еўропе, у дарэвалюцыйнай Расіі і ў некаторых буржуазных дзяржавах — судовая службовая асоба, засядацель. [Няміра:] — Гэтулькі знайшлося асэсараў, як толькі паны прыйшлі, што кожнаму мы ўсёй вёскаю вінаватыя то таго, то гэтага, то за гэтае, то за тое асталіся. Чорны.
2. Разм. іран. Важны, уплывовы чалавек. [Павал:] — Ён [поп] думае, калі дачку аддаў за армейскага камандзіра, дык ужо вельмі вялікі асэсар. Чорны.
•••
Калежскі асэсар — грамадзянскі чын восьмага класа дарэвалюцыйнай Расіі.
[Лац. assessor.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адміралце́йства, ‑а, н.
1. У царскай Расіі і ў Англіі — міністэрства ваенна-марскога флоту; марское ведамства.
2. Уст. Раён порта, дзе размешчаны верфі, майстэрні і склады для пабудовы, рамонту і абсталявання ваенных караблёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
капі́тул, ‑а, м.
1. Калегія духоўных асоб пры епіскапе ў каталіцкай і англіканскай царкве.
2. Сход членаў рыцарскага ці манаскага ордэна; кіруючы орган ордэна.
3. У дарэвалюцыйнай Расіі — установа, якая займалася ўзнагароджваннем ордэнамі.
[Лац. capitulum.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)