Расі́я

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. Расі́я
Р. Расі́і
Д. Расі́і
В. Расі́ю
Т. Расі́яй
Расі́яю
М. Расі́і

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

расія́нін, -а, мн. -я́не, -я́н, м.

1. Грамадзянін Расіі.

2. Жыхар Расіі.

|| ж. расія́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

іншаро́дзец, -дца, мн. -дцы, -дцаў, м.

У царскай Расіі: ураджэнец усходняй ускраіны Расіі, прадстаўнік адной з нацыянальных меншасцей, пераважна ўсходняй.

|| прым. іншаро́дніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прадвадзі́цельства, -а, н.

Званне, пасада прадвадзіцеля дваранства ў царскай Расіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

усерасі́йскі, -ая, -ае.

Які мае адносіны да ўсёй Расіі.

У. з’езд.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

феерве́ркер, -а, мн. -ы, -аў, м.

У царскай Расіі: унтэр-афіцэр артылерыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гарадавы́, -о́га, мн. -ы́я, -ы́х, м.

Ніжні чын гарадской паліцыі ў царскай Расіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэкру́тчына, -ы, ж.

У Расіі з 1705 па 1874 г.: рэкруцкая воінская павіннасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

славянафі́льства, -а, н.

У Расіі ў сярэдзіне 19 ст.: ідэйна-палітычная плынь, прадстаўнікі якой супрацьпастаўлялі гістарычны шлях развіцця Расіі развіццю краін Заходняй Еўропы і ідэалізавалі патрыярхальныя рысы рускага побыту і культуры.

|| прым. славянафі́льскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гла́сны, -ага, мн. -ыя, -ых, м.

У дарэвалюцыйнай Расіі: член гарадской думы, гарадскі дэпутат.