аснава́ць, асную, аснуеш, аснуе; аснуём, аснуяце; зак., што.

1. Зрабіць аснову тканіны.

2. Пачаць будаваць што‑н.; закласці. Аснаваць падмурак. // Паставіць, устанавіць. І зноў на тым самым селішчы хату аснавалі. Сачанка.

3. перан. Тое, што і заснаваць (у 1, 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абста́віцца, ‑стаўлюся, ‑ставішся, ‑ставіцца; зак.

1. Паставіць што‑н. вакол сябе; абкружыць сябе чым‑н. Абставіцца крэсламі.

2. Абзавесціся, забяспечыць сваё жыллё мэбляй. У яго позірку [Кірыла] злавіў нешта падобнае на знявагу ці насмешку: «Сядзіш, пісака, у кабінеце? Бач, як абставіўся». Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абапе́рці, ‑пру, ‑прэш, ‑прэ; ‑пром, ‑праце; пр. абапёр, ‑перла; зак., каго-што, аб што, на што.

Паставіць, прыставіць, упіраючы ў што‑н., каб надаць чаму‑н. большую ўстойлівасць. Ён лёгка стаіць пры варштаце. Трохі закасаныя рукі абапёр на гэбель. Ліс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

блінцо́ўка, ‑і, ДМ ‑цоўцы; Р мн. ‑цовак; ж.

Абл. Невялікая дзежка, у якой рашчыняюць блінцы. Падвесіць [Таццяна] да бэлькі лямпу, паставіць дзежачку-блінцоўку (цяпер блінцоўка гуляе — няма сям’і, няма каму і блінцы пячы на снеданне) — і чым не канцылярыя?.. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

поп, папа, м.

Разм. Свяшчэннік. Заборцаўскі поп накіраваўся на цвінтар, каб пачаць раннюю службу. Колас. Поп саграшыў, а дзяка вешаюць. Прыказка.

•••

На папа (ставіць, паставіць і пад.) — стаўма, вертыкальна.

Шалёны поп хрысціў каго — пра неўраўнаважанага, схільнага да неабдуманых учынкаў чалавека.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цясля́р, цесляра, м.

Рабочы, які займаецца грубай апрацоўкай драўніны, узвядзеннем драўляных будынкаў, вырабам простай драўлянай мэблі. Ужо ўстаўляюць вокны, дзверы У млын славуты цесляры. Астрэйка. Калгасныя цесляры паспелі паставіць толькі зруб і кроквы ды пакласці столь над адным пакоем. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Паджа́глісты ’сухарлявы, тонкі’ (Сл. ПЗБ, гродз.), ’стройны’ (Сцяшк. Сл.; З нар. сл., навагр.), паджэдлісты ’у абліпку, цесны, вузкі (пра адзенне)’ (Шатал.). Дэрываты ад дзеяслова жэгліць (гл.), які да žeg‑ ’пячы’. У семантычных адносінах параўн. паджары. Улічваючы арэал распаўсюджання, магчыма паставіць пытанне аб запазычанні з польск. дыялекту, тым больш што і дзеяслоў жэгліць, на думку Супруна (ЭСБМ, 3, 269), таксама з польск.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стату́т ‘кодэкс, звод законаў’, ‘звод правілаў, палажэнняў’ (ТСБМ, Стан., Гарэц.), ‘перашкода, супынак’ (Нас.), ста́тут ‘аснова дзейнасці арганізацыі, таварыства і інш.’ (Байк. і Некр.), ст.-бел. статутъ ‘кодэкс, звод законаў’. Запазычана праз польск. statut ‘тс’ (параўн.: “ustawy… łacińskim językiem pisane, statutami zowią”, Варш. сл., 6, 406) або непасрэдна з лац. statutum ‘правіла’, першапачаткова ‘тое, што ўстаноўлена’ (ад statuereпаставіць, учыніць’, роднаснага *stati, гл. стаць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ту́пік м., зоол. ту́пик

тупі́к, -ка́ м., в разн. знач. тупи́к;

паста́віць (стаць) у т. — поста́вить (стать) в тупи́к;

зайсці́ ў т. — зайти́ в тупи́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ацэ́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. ацэньваць — ацаніць.

2. Думка, меркаванне пра якасць, годнасць, значэнне каго‑, чаго‑н. Даць ацэнку.

3. Прынятае абазначэнне ступені ведаў і паводзін вучняў; адзнака. Паставіць ацэнку. Пяцібальная сістэма ацэнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)