Стату́т ‘кодэкс, звод законаў’, ‘звод правілаў, палажэнняў’ (ТСБМ, Стан., Гарэц.), ‘перашкода, супынак’ (Нас.), ста́тут ‘аснова дзейнасці арганізацыі, таварыства і інш.’ (Байк. і Некр.), ст.-бел. статутъ ‘кодэкс, звод законаў’. Запазычана праз польск. statut ‘тс’ (параўн.: “ustawy… łacińskim językiem pisane, statutami zowią”, Варш. сл., 6, 406) або непасрэдна з лац. statutum ‘правіла’, першапачаткова ‘тое, што ўстаноўлена’ (ад statuere ‘паставіць, учыніць’, роднаснага *stati, гл. стаць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)