Іва́н-трава́кветкі, якія рвалі на Івана–Купалу і ставілі на кут’ (Сцяшк. МГ). Назва ива́н‑трава́ шырока вядома ў рус. гаворках: кур. ’Chrysanthemum Leucanthemum’, алан., дан. ’Epilobium angustifolium’, наўг. ’Pedicularis palustris’, перм. ’Centaurea sibirica’, укр. іва́н‑зі́лля ’расліна Hysopus offic.’ (Грынч.); параўн. таксама рус. ива́н‑чай, укр. іва́н‑чай. Відаць, узыходзіць да выразу *Івань трава, утворанага паводле архаічнай мадэлі «прыналежны прыметнік + назоўнік»; аб структуры гэтай мадэлі гл. Мяркулава, Очерки, 130.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

разві́цца, -заўю́ся, -заўе́шся, -заўе́цца; -звіўся, -звіла́ся, -ло́ся; зак.

1. Раскруціцца, расплесціся (пра што-н. звітае, завітае).

Вяроўка развілася.

2. Распусціцца (пра пупышкі, кветкі і пад.).

З прыходам цяпла дрэўца прыгожа развілося.

Тады каза разжывецца, як куст разаўецца (прыказка).

3. Відазмяняючыся, знаходзячыся ў працэсе росту, дасягнуць вышэйшай або пэўнай стадыі развіцця.

Усходы добра развіліся.

4. Дайсці да высокай ступені дасканаласці, высокага ўзроўню, найбольшай сілы.

Шырока развілася сучасная літаратура.

Здольнасці развіліся.

5. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць мацнейшым, умацавацца, памацнець.

Мускулы развіліся.

6. Паступова павялічваючыся, узмацняючыся, дайсці да значнай ступені.

З гары развілася вялікая скорасць.

|| незак. развіва́цца, -а́ецца.

|| наз. развіццё, -я́, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

неспазна́ны, ‑ая, ‑ае.

Не перажыты раней, незнаёмы. Мелодыя, як і ўсё на гэтым вечары, вядзе ў іншы свет, прывабны і неспазнаны, сама льецца ў душу. Навуменка. // Разм. Недаследаваны, нявывучаны. [Тацяна] яшчэ так мала ведае. А на свеце ж столькі ўсяго цікавага, неспазнанага. Васілёнак. / у знач. наз. неспазна́нае, ‑ага, н. Дзякуй табе, Манголія, за далеч і шыр, за кветкі і ўсмешкі, за трывогу і перамогу над ёй, за само шчасце — пазнаць неспазнанае! Лось.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

квяці́сты, ‑ая, ‑ае.

1. З вялікай колькасцю кветак, пакрыты кветкамі. Квяцісты луг. □ Ля ракі, за квяцістаю пожняй, Даўгавусы ячмень прытуліўся. Журба. Пад звонкай хвояю іглістай, Прабіўшы мох, як буравік, Стаіць у верасе квяцістым Лясное дзіва — баравік. Цвірка.

2. З узорам у кветкі; яркі, каляровы. Квяцістая хустка. Квяцістыя шпалеры. □ Дзяўчаты стаялі асобнай купкай у яркіх квяцістых плаццях. Асіпенка.

3. перан. Залішне напышлівы (пра мову, стыль і пад.). Квяцістыя словы. Квяцістая прамова.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

распраста́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Зрабіць простым, роўным; разагнуць. Гэта быў зусім змяты і пацёрты заклеены канверт; .. [Люба] распрастала яго рукамі і ўбачыла гатовае, заадрасаванае пісьмо. Чорны. // Напружыўшы мышцы, выпрастаць, расправіць. Дзянісаў устаў і паволі распрастаў плечы. Гамолка. Цяпер ніякая сіла не здольна была распрастаць .. [пальцы]. Новікаў. // Разгарнуць (лісты, кветкі і пад.). Дубкі дазволу не пытаюць: Іх не дарэмна корміць глеба, — Ледзь-ледзь галінкі распрастаюць — Упарта цягнуцца да неба. Жычка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасо́хнуць сов.

1. (нек-рое время) посо́хнуть;

2. (обо всём, многом) посо́хнуть, засо́хнуть;

кве́ткі на клу́мбах пасо́хлі — цветы́ на клу́мбах посо́хли (засо́хли);

3. (о белье и т.п.) вы́сохнуть, просо́хнуть;

4. (исхудать — обо всех, многих) иссо́хнуть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Тарано́ўка ’вялікая шарсцяная хустка ў яркія кветкі, звычайна фабрычнай работы’ (Бел. нар. адзенне, Сцяшк. Сл.; слуц., Нар. словатв.; Мат. Гом., Сл. Брэс.), ’вялікая квяцістая хустка з махрамі’ (Жд. 2), ’вялікая квяцістая хустка ядвабнай работы’ (Паўл.), тарно́вка, тэрно́вка ’шарсцяная хустка ў кветкі’ (Сл. Брэс.), тарыну́ка ’невялікая хустка з воўны’ (навагр., З нар. сл.), церно́ўка ’шаліноўка’ (ТС), тарыно́ўка, терыну́ўка, терно́ўка, таріно́ўка, тарно́ўка, церно́ўка ’шарсцяная хустка са шлякам’ (Лекс. Бел. Палесся). Варыянтнасць сведчыць пра запазычанасць зыходнай формы. Звычайна звязваюць з імем французскага ўладальніка мануфактуры Тарно (Ternaux), адкуль ням. Ternauxwelle, рус. терно́ ’тонкая тканіна з шэрсці казы, кашамір’ (Фасмер, 4, 49; ЕСУМ, 5, 556). На ўтварэнне “поўнагалосных” форм і асабліва формы тарнатоўка (гл.), магло паўплываць збліжэнне са ст.-бел. тарантова́тый ’у яблыкі (конь)’ (Булыка, Лекс. запазыч., 124), таранта́вый ’белай масці з чорнымі або гнядымі плямамі’ (1565 г., КГС), што з польск. tarantowy ’стракаты, белы, з чорнымі плямамі’ (першапачаткова пра масць), параўн. укр. таранова́тий, таранкува́тий ’плямісты, стракаты, белы, з чорнымі або іншага колеру плямамі’, адносна паходжання якіх гл. Брукнер, 565; ЕСУМ, 5, 519.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маты́лькікветкі валошкі, Centaurea cyanus L.’ (карэліц., Сцяшк. Сл.). З польск. motyl ’сіняк’ і паводле падабенства колераў назва перанеслася на васілёк. Аднак рус. маск. мотылёк ’валошка’ і дан. ’стэпавы бяссмертнік’.

Матылькі́1 ’зацірка’ (ельск., Мат. Гом.). Відавочна, гэта слова адносіцца да рэдкай заціркі, у якой галушкі цяжка злавіць у лыжку, як матылька. Да матылёк (гл.).

*Матылькі́2, матылькі́ ’від узору ткання’ (петрык., Уладз.). Вузкі рэгіяналізм. Да матылёк (гл.). Узор названы паводле «лёгкасці лёту яго кветак, нібы ў матылька».

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Петушкі́1 ’капытнік балотны, Calla palustris L.’ (докш., Сл. ПЗБ; гом., Кіс.), пеўнікі; нягнуткі ’сачавічнік вясенні, Orobus vernus L.’ (гродз., Кіс.; усх.-гом., усх.-маг., мядз., лях., лун., ЛА, 1), ’медуніца’ (навагр., Сл. ПЗБ), птушкі ’белакапытнік, Petasites Mill.’ Да пяту́х ’певень’ (гл.). Матывацыя: кветкі раслін падобныя да пеўневага грэбня. Параўн. рус. алан. петушок ’капытнік балотны’.

Петушкі́2 (пітушкі) ’смольныя корчыкі, сучкі’ (Бяльк.). Да пяту́х ’певень’ (гл.). Названы паводле падабенства да чырвонага пеўня колерам, калі сучкі, лучына гараць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Туліпа́н ‘цюльпан, Tulipa L.’ (Некр. і Байк.), тулі́пан ‘тс’ (Вруб.). Параўн. у беларускім ідышы tulpán ‘тс’. З польск. tulipan ‘тс’, якое з ням. Tulipan (суч. скарочанае ням. Tulpe ‘тс’) або франц. tulipan ‘тс’. Праз Балканы (балканскі турцызм) прыйшло з перс. tülbend ‘турбан’: чаша кветкі была падобная да галаўнога ўбора (Борысь, 653; Арол, 4, 128). У Беларусі названая форма выкарыстоўвалася ў 1920‑х гадах, у 1940‑х прапаноўвалася тульпа́н, а ў пасляваенны час — цюльпан (Любецкая, Беларусіка, 34, 187).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)