квяцісты, ‑ая, ‑ае.

1. З вялікай колькасцю кветак, пакрыты кветкамі. Квяцісты луг. ▪ Ля ракі, за квяцістаю пожняй, Даўгавусы ячмень прытуліўся. Журба. Пад звонкай хвояю іглістай, Прабіўшы мох, як буравік, Стаіць у верасе квяцістым Лясное дзіва — баравік. Цвірка.

2. З узорам у кветкі; яркі, каляровы. Квяцістая хустка. Квяцістыя шпалеры. ▪ Дзяўчаты стаялі асобнай купкай у яркіх квяцістых плаццях. Асіпенка.

3. перан. Залішне напышлівы (пра мову, стыль і пад.). Квяцістыя словы. Квяцістая прамова.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)