Сто́пка1 ‘невялікая шклянка для віна’ (ТСБМ, ЛА, 5), ‘высокая чарка, келіх’, ‘кадоўбчык’ (Бяльк.). У значэнні ‘келіх’, хутчэй за ўсё, з рус. сто́пка ‘тс’.

Сто́пка2 ‘кладоўка, варыўня’ (Арх. Федар., Касп., Сержп., Янк. 1, Сл. ПЗБ), ‘хата, хацінка’ (вілен., Нас.), стэ́пка ‘варыўня’ (Куч.). Гл. стобка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Брыды́ ’канцы клёпак ля дна кадушкі і да т. п.’ (Касп.). Таго ж паходжання, што і брыд2 ’рабро дошкі’ (гл.). Да слав. *bridъ (гл. бры́дкі) у яго першасным значэнні ’востры’. Параўн. яшчэ брыж1, брыд2, брэд. Брыды́ — семантычны архаізм, як і іншыя словы гэтага рада.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Во́знік (БРС, Нас., Бяльк.). Ад воз з суф. ‑нік, які ў бел. мове быў прадуктыўным пры ўтварэнні Nomina agentis яшчэ ў старажытны перыяд (Суффикс. словообр., 65). Але, па даных КГС, гэта слова адзначана толькі ў значэнні ’возны конь’. Сучаснае вознік ’возчык’ з’явілася па лексіка-семантычнаму спосабу словаўтварэння.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Во́чарадзь ’чарга’ (Шн., 2, КТС, Бяльк., Сцяшк., З нар. сл., Інстр. I). Новае запазычанне з рус. о́чередь, аб чым сведчыць ужыванне гэтага слова толькі ў адзіным значэнні ’людзі, якія размяшчаюцца ў пэўнай паслядоўнасці для атрымання чаго-небудзь’, у той час як у іншых значэннях ужываецца бел. чарга.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дзірва́н ’неапрацаванае, зарослае травой поле’ (БРС, Сцяшк.). Старое запазычанне з літ. мовы. Параўн. літ. dirvónas (да dirvà; аб этымалогіі літ. слоў гл. Фрэнкель, 1, 97). Ужо ў ст.-бел. мове сустракаюцца формы дирванъ, дырванъ у значэнні ’аблога’ (формы гэтыя вядомы з XVI ст., гл. Булыка, Запазыч., 96).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дэграда́цыя ’дэградацыя’ (БРС). Рус. деграда́ция, укр. деграда́ція. У сучасным значэнні слова ўжываецца з XX ст. Раней яно азначала ’паніжэнне ў пасадзе’ (параўн. ст.-бел. декградовати; гл. Булыка, Запазыч.: < польск. degradować < франц. dégrader). Непасрэднай крыніцай з’яўляецца польск. degradacja < лац. degradatio. Падрабязна Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 42–43.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Змо́га ’здольнасць, магчымасць’. Рус. абл. смо́га ’тс’, укр. змо́га ’тс’, в.-луж. zmoha ’хваля’. Параўн. ст.-рус. съмогати ’дапамагаць’ (XVI ст.). Бяссуфіксны наз. ад дзеяслова съмогати, відаць, у больш шырокім, чым зафіксавана ў ст.-рус., значэнні (параўн. н.-луж. zmognuś se ’мацавацца, акрыяць’). Корань mog‑ гл. магчы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лясні́к, лясьні́к, лесні́к, лісні́к, лыснэ́к ’даглядчык, вартаўнік лесу, палясоўшчык’ (ТСБМ, Бяльк., Шат., Касп., Яруш., Сл. ПЗБ). Пашырана гэта лексема ў зах.- і ўсх.-слав. мовах; славен. lẹsńik мае блізкія значэнні: ’лясная яблыня, лясоўка’, lesníka ’тс’, макед. лесник ’ляшчына’, ’арэшнік’. Прасл. lěsьn‑ikъ (Слаўскі, 4, 178–179).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

О́глух (воглух) ’дурань’ (Шпіл.) да глухі (гл.). Значэнні ’глухі’, ’дурны’ звязаны паміж сабой (параўн. роднаснае літ. glùšas ’глухі’ і ’дурны’ (Атрэмбскі, LP, 1, 131; LP, 7, 313). Фармальна да *o‑gluš‑iti або з ‑пратэзай і ўстаўным o (Мартынаў, Этимология–1984, 129–130). Гл. ёлуп.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пераборка (піраборка) ’дашчаная перагародка ў хаце; канявая сцяна’ (бялын., докш., Янк. Мат.; Сцяшк. Сл.; Яруш.; Др.-Падб.; Гарэц.; рас., Шатал.; барыс., шуміл., кругл., ЛА, 4). Да пера- і браць (гл.) у значэнні ’аддзяляць частку’ (ТСБМ). Параўн. заборка ’тс’ (рас., Янк. Мат.), рус. дыял. перебира́ть ’перагароджваць’, переборка ’перагародка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)