тэнісі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Ігрок у тэніс. — Калі думкі тэнісіста лунаюць па-за кортам, яму цяжка разлічваць на поспех, — у тон яму адказвала Валя, чакаючы, што Павел зразумее намёк і раскажа пра свае турботы. Шыцік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Бервяно́, таксама бервянё, браўно (Сцяшк. МГ). Рус. бревно́, укр. бервено, ст.-польск. bierzwno, bierwiono, чэш. břevno, ст.-слав. брьвъно, бръвъно, серб.-харв. бр́вно і г. д. Параўн. яшчэ бэ́рва. Дакладна рэканструяваць прасл. форму цяжка (гл. Развадоўскі, RS, 1, 251). Таксама цяжка знайсці роднасныя неславянскія формы. Агляд версій гл. Фасмер, 1, 209–210, параўн. Праабражэнскі, 1, 43; Слаўскі, 1, 33; Бернекер, 92.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́лва ’вадзяны грэбень, падняты ветрам, хваля’ (Яшк.). Мяркуючы па месцы націску, запазычанне з польск. wełna, wełma. Але канчатковае ‑ва тлумачыць цяжка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Патра́хнуць ’згніць, спарахнець’ (Ян.). Відаць, да труха, трухнуць (гл.), аднак цяжка растлумачыць ‑ра‑ замест ‑ру‑. Можна дапусціць уплыў рус. дряхнуть ’старэць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыпячы́, -пяку́, -пячэ́ш, -пячэ́; -пячо́м, -печаце́, -пяку́ць; -пёк, -пякла́, -ло́; -пячы́; -пе́чаны; зак.

1. што. Патрымаўшы доўга на агні, жары, падпаліць; злёгку спячы, апячы.

П. пірагі.

П. руку прасам.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Моцна прыгрэць (пра сонца).

К поўдню прыпякло (безас.).

3. перан., безас., каму. Прыйсціся цяжка, крута.

Яму тут добра прыпякло.

4. што. Змазаць чым-н. пякучым.

П. парэз ёдам.

|| незак. прыпяка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. прыпяка́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мо́цны, -ая, -ае.

1. Трывалы, такі, які цяжка парваць, разбіць, зламаць.

М. лёд.

М. арэх.

2. Здаровы, дужы.

М. арганізм.

3. Устойлівы, трывалы.

Моцныя сувязі.

Моцная дружба.

4. Значны па ступені свайго праяўлення, моцы, велічыні.

М. сон.

Моцна (прысл.) пакахаць каго-н.

5. Не разбаўлены, канцэнтраваны.

М. раствор.

6. Багаты, заможны, з вялікім дастаткам (разм.).

М. гаспадар.

7. перан. Дасведчаны, вопытны, з добрымі ведамі.

М. вучань.

Моцнае слоўца — лаянка, грубыя словы.

|| наз. мо́цнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ваўкарэ́зіна, ‑ы, ж.

Разм.

1. Тое, што і ваўкарэз. [Бацька:] — Іншага сабаку-ваўкарэзіну нават спрактыкаванаму воку цяжка адрозніць ад ваўка. Пальчэўскі.

2. Лаянк. Варты толькі на спажыву ваўкам. Хіба ж гэта конь! Гэта ваўкарэзіна, а не конь. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

займа́льны, ‑ая, ‑ае.

Які выклікае цікавасць; забаўны. Займальная гульня. Займальны сюжэт. □ Героі мультыплікацый — пераважна разумныя, кемлівыя жывёлы і птушкі, яны такія займальныя ў сваіх паводзінах, што не толькі дзецям, але і дарослым цяжка адарвацца ад экрана. Філімонаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

непазбы́ўны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Такі, які не праходзіць, ад якога цяжка пазбавіцца. Увечары зноў за сцяною гучала песня, зноў муціў мяне непазбыўны сум. Дуброўскі. Якое гэта непазбыўнае гора, калі, падначаленая волі бацькоў, дзяўчына ахвяруе сваім каханнем! Куляшоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

непамярко́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які не вызначаецца памяркоўнасцю; з якім цяжка згаварыцца, упарты. — Непамяркоўны ты чалавек, як я бачу! — расцяжна, матаючы галавою і разводзячы рукамі, прамовіла Марта. Гартны. Непамяркоўны і крыклівы сам, Комлік, аднак, любіў мірыць другіх. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)