прыпячы́, -пяку́, -пячэ́ш, -пячэ́; -пячо́м, -печаце́, -пяку́ць; -пёк, -пякла́, -ло́; -пячы́; -пе́чаны; зак.

1. што. Патрымаўшы доўга на агні, жары, падпаліць; злёгку спячы, апячы.

П. пірагі.

П. руку прасам.

2. (1 і 2 ас. неўжыв). Моцна прыгрэць (пра сонца).

Кпоўдню прыпякло (безас.).

3. перан., безас., каму. Прыйсціся цяжка, крута.

Яму тут добра прыпякло.

4. што. Змазаць чым-н. пякучым.

П. парэз ёдам.

|| незак. прыпяка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. прыпяка́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)