саско́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.

1. Скачком спусціцца з чаго‑н.; скочыць уніз. Перапалоханы Мінуць саскочыў з каня і кінуўся да Міхалюка. Чорны. На паваротцы да эстакады, дзе машына сцішыла ход,.. [Каваль] лоўка саскочыў на дарогу і пайшоў наўпрост, праз рэйкі. Савіцкі. // Разм. Хутка ўстаць, ускочыць. [Марына Паўлаўна] саскочыла з канапы і стала мітусіцца па хаце, збіраючы астатнія рэчы. Зарэцкі. Валя спалохана, саскочыла з услона. Шамякін.

2. Не ўтрымаўшыся на чым‑н., скінуцца, зваліцца. Дзверы саскочылі з завесы. □ Лае саскочыў, — абыякава пазіраючы на сваю руку, адказаў рабочы. Арабей. Перакладзіна ад дрыжання саскочыла, і я цераз яе нырнуў уніз. Аўрамчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нара́, ‑ы; мн. норы, нор; ж.

Паглыбленне пад зямлёй, часта з некалькімі хадамі, якое вырыта жывёлінай і служыць ёй жыллём. Барсуковая нара. Мышыныя норы. □ [Ракі] мясціліся ў старых карчах, а то глыбока пад берагам, у спецыяльных норах-пячурках. Лынькоў. А нара мае два выхады: адзін наверх, а другі пад ваду. Маўр. // Ход ці паглыбленне, зробленае з якой‑н. мэтай. Саўка звярнуў з дарогі, пайшоў пад стог і спыніўся. Тут можна і адпачыць. Выскуб у стозе нару і зашыўся ў .. сена. Колас. // перан. Разм. Пра малое, цёмнае памяшканне, жыллё. [Гурын] амаль нікуды не вылазіць са сваёй нары — баіцца спаткацца з былымі таварышамі. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сляпа́к, слепака, м.

Разм. зневаж.

1. Сляпы чалавек. / у перан. ужыв. Бедны мы і цёмны, Ходзім слепакамі. Колас. А на фронце .. хто быў смелы? Не той, хто пер на ражон, як сляпак, а той, хто адолеў у сабе страх і рабіў, што трэба... Місько.

2. перан. Чалавек, які чаго‑н. не заўважае, якога ашукалі ў чым‑н. Не веру ў фокуснікаў цуды.., Што ў ход пускаюць хітра ўсюды Туман на цёмных слепакоў. Купала. // Цёмны, неадукаваны чалавек. — Вучыся, ёлуп, — зрывістым ад захаплення голасам крычаў Ржашэўскі. — Вучыся, сляпак! Вучыся, доўбня! Караткевіч.

3. Тое, што і сляпыш.

4. Тое, што і сляпень.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

страляні́на, ‑ы, ж.

Дзеянне паводле дзеясл. страляць (у 1 знач.), а таксама гукі гэтага дзеяння. У пачатку трэцяй гадзіны з таго боку, куды пайшла група Сашы, пачулася аўтаматная страляніна, ды неўзабаве заціхла. Васілёнак. А страляніна разлягалася па лесе, шырылася, мацнела. Кулакоўскі. // Хаатычная частая стральба з многіх ружжаў, гармат і пад. Раніцай горад зноў закалаціўся ад выбухаў і страляніны. Якімовіч. З абодвух канцоў вёскі ўзнялася страляніна. Шарахоўскі. // перан. Разм. Бесперапыннае, вельмі хуткае гаварэнне. А .. [Мар’яна] без затрымкі пускала ў ход сваю страляніну: — Бо ці ж няпраўду я кажу? Я ж цэлыя атрады тваіх партызан карміла, даглядала і цябе [генерала] самога. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тро́йчы ‘трайчасты’ (Байк. і Некр.), ‘тры разы, утрая’ (ТСБМ, Нас., Ласт., Байк. і Некр., Растарг., Сержп. Прык.), трэ́йчы ‘тс’ (Федар. 2, Пятк. 2, Кліх), тро́йча ‘тс’ (Нар. Гом.), тры́йчы (трійчи) ‘тс’ (Нас.), трычы, трычі ‘тс’ (арш., Мат.; Бес.), ст.-бел. тройчи, треичы ‘тс’ (ГСБМ). Утвораны ад зборнага лічэбніка trojь і іменнай формы *jьtjьход’ ад дзеяслова *jьti ‘ісці’ (ЭССЯ, 5, 193; ЕСУМ, 5, 642) падобна, як ст.-слав. форма на ‑жды, якая з *šьdy < дзеепрыметнік *šьdъ (< xoditi ‘хадзіць’). Інакш — Карскі (Белорусы, т. II, вып. 2, Варшава, 1911, с. 91) і Шуба (Прыслоўе, 56–57): суфіксальны элемент ‑ч‑ збліжаецца з ‑ц‑ (параўн., стараж.-рус. двоица, троица, балг. двоица, троица, макед. двајца, четворица) і ўзводзіцца да ‑к‑, параўн. трэ́йко ‘трыкроць’ (ТС; гом., Рам. 3).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жыг ’імгненне’, ’хуткі скачок, хуткі ўкус’, ’нечаканы ўдар’ (Нас.), ’хуткае запальванне’ (Бяльк.). Рус. дыял. смал. жиг ’раптоўны рух; укус’, славац. žih ’агонь, запал’, славен. žig ’агонь, пажар’, ’наганяй’, серб.-харв. жи̑г ’кляймо, пячаць’, уст. ’металічны прут для падпальвання марціры’, балг. дыял., макед. жиг ’кляймо’, ’жыгала’, ’туга, сум’. Параўн. жыга ’хуткі чалавек’, жэг ’імгненна, хутка’ і іх іншаслав. адпаведнікі. Ад слова жыгаць ’бліскаць’ = ’хутка гарэць’, ’хутка свяціць’, адкуль бярэцца сема ’хутка’ (параўн. ням. blitzen ’бліскаць’, Blitz ’маланка’, Blitzbote ’хуткі кур’ер’, параўнанне ў розных мовах, як маланка ’хуткі’), шляхам усячэння афіксальнай часткі дзеяслова і ўтварэння бязафікснага назоўніка. Лат. žigls ’хуткі’, якое ўзводзяць да літ. žygis ’аднаразовы ход, паход, раз’ (Мюленбах-Эндзелін, 4, 809; Фрэнкель, 1308), магло зазнаць (але не абавязкова) уплыў бел. жыг.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Знаць ’ведаць’. Рус. знать, укр. зна́ти, польск., в.-луж. znać, н.-луж. znaś, палаб. znot, чэш. znáti, славац. znať, славен. znáti, серб.-харв. зна̏ти, балг. зна̀я, знам, макед. знае. Ст.-слав., ст.-рус. знати ’ведаць’. Прасл. zna‑ti < і.-е. *gʼen‑, *gʼno‑ ’ведаць’: літ. žinóti, лат. zinât ’ведаць’, ст.-прус. po‑sinna ’пазнаю’, ням. kennen ’ведаць’, лац. co‑gnosco ’пазнаю’, ст.-інд. jānȃmi ’ведаю’, грэч. γιγνώσκω ’пазнаю’ і інш. Фасмер, 2, 100–101; Махэк₂, 717; БЕР, 1, 650; Траўтман, 371; Покарны, 1, 376. І.‑е. *gʼen‑ ’ведаць’ ад і.-е. *gʼen‑ ’нараджаць’ праз значэнні ’нараджацца, быць родзічам’ > ’ведаць чалавека’ Трубачоў, История, 154–157; Шанскі, 2, З, 101; іншы ход той жа сувязі: праз ’нараджаць’ > ’прымаць’ > ’даведвацца’ (Скок, 3, 658–659). Гл. яшчэ зяць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перала́з, пэрэла́зыход цераз паркан, плот’ (Нас., ТСБМ, Гарэц., Янк. 3., Бес., Федар., Касп., Растарг.), ’лавачка ў плоце ў тым месцы, дзе пералазяць праз яго’ (зах.-палес., Нар. сл.; ТС), ’плот з жэрдак’ (ц.-палес., Нар. сл.; драг., Сл. Брэс.; Ян.; пін., іван., ЛА, 4); ’месца ў плоце, дзе пералазяць’ (усх.-палес., Нар. сл.); ’нізкая агароджа вакол пчальніка’ (Нас.); перала́зы ’варотны ў двор’ (Сцяшк. Сл.). Укр. перела́з ’месца, дзе пералазяць праз пляцень’; рус. перела́з ’лавачка ў плоце, дзе пералазяць’; польск. prełaz ’месца, дзе пералазяць; лавачка, сходцы для пералазання на другі бок’, н.-луж. pśelězk, чэш. přelez, přílazek, славац. prielaz ’тс’, славен. prelàz ’горны праход, перавал’, серб.-харв. пре́лаз ’пераход, пераезд; брод’, макед. прелез ’лаз, пралаз’, балг. пре́лез ’пералаз, пераезд, пераход’. Прасл. *per‑lazъ/per‑lězъ. Да пера- і ле́зці, ла́зіць, ла́заць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сарва́ць, -рву́, -рве́ш, -рве́; -рвём, -рвяце́, -рву́ць; -рві́; -рва́ны; зак., што.

1. Рэзкім рухам аддзяліць, зняць, сцягнуць.

С. астру.

С. вароты з завесаў.

Вецер сарваў бялізну з вяроўкі.

С. шапку з галавы.

2. Рэзкім рухам, моцна націснуўшы, сапсаваць (разьбу і пад.).

3. Пашкодзіць здароўе, галасавыя звязкі ад пастаянных празмерных перагрузак.

С. здароўе.

С. голас.

4. перан. Перапыніць ход чаго-н., не даць магчымасці ажыццявіць што-н.

С. графік работы.

С. лекцыю.

С. канцэрт.

5. перан. Атрымаць ад каго-н. у выніку ашуканства, вымагання (разм.).

С. вялікія грошы з каго-н.

6. перан. Са словамі «злосць», «гнеў», «незадавальненне» і пад. ўжыв. ў знач. выказаць, спагнаць злосць, гнеў, незадавальненне на кім-н.

С. злосць на дзецях.

Сарваць галаву каму (разм.) — строга пакараць каго-н.

Сарваць маску з каго — выкрыць каго-н., паказаць сапраўдны твар каго-н.

|| незак. зрыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. зрыў, зры́ву, мн. зры́вы, зры́ваў, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Лабя́к1 ’залобак’ (Янк. Мат.), ’вальма’ (Мат. Маг.), ’зашчытак у хляве’ (ДАБМ, к. 230), ’франтон’ (Мат. Гом.), лъбя́к ’тс’ ’падфрантонная сцяна ў будынку’ (міёр., Нар. сл.), ’вільчык’ (паст., Сл. паўн.-зах.) — рэгіянальнае ўтварэнне ад лоб3 і суф. ‑ʼак. Гл. таксама лаба́к1.

Лабя́к2 ’прыстасаванне, якім рэгуляваўся ход плыта’ (Інстр. 3), лобя́к ’прыстасаванне, прыс, жардзіна, шост, якімі на лодцы адпіхваюць ад берага’ (ТС). Да лоб1. Гл. таксама лаба́к2.

Лабя́к3, лабячок ’прыродны курганок на полі з жоўтага пяску’ (КЭС, лаг., Юрч., Вытв. сл.), лыбя́к ’схіл ці верх пагорка’ (Яўс.), лъбя́к ’зямельны ўчастак на высокім, адкрытым месцы, па якім дрэнна родзіць’ (Нар. сл.), ’незасеяны кавалак зямлі’ (Мат. Маг.) — рэгіянальнае ўтварэнне ад лоб1 (гл.) і суф. ‑як. Сюды ж лыбікава́ты ’ўзгоркаваты’ (Яўс.).

Лабя́к4 ’абібок, няўклюда’ (Мат. Гом.) — рэгіянальнае ўтварэнне ад лоб1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)