Тры́чы ‘тройчы, тры разы’ (Бес.; арш., Мат.). Параўн. укр.три́чі, три́чи ‘тс’. Паводле Карскага (2–3, 72), да тры‑ з суф. ‑чы, як у двойчы, тройчы (гл.); апошні ідэнтыфікуецца з іменнай формай *jьtjь ‘ход’ ад дзеяслова *jьti (гл. ісці). Гл. ЕСУМ, 5, 642.