Люкс ’нешта асабліва багатае, раскошнае, дабраякаснае’ (ТСБМ). Паводле Крукоўскага (Уплыў, 89), запазычана з рус. мовы, хаця не выключана магчымасць польск. крыніцы, параўн. luks, luksus ’раскоша’, ’каштоўная, прыгожая рэч’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лаві́раваць ’рухацца не прама, зігзагамі, абмінаючы перашкоды (аб караблі)’ (ТСБМ) з гал. ці н.-ням. laveeren або нова-в.-ням. lavieren праз рускую (Крукоўскі, Уплыў, 74) ці польскую мову.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Валю́та (БРС). З рус. валюта (Крукоўскі, Уплыў, 82) да ням. Valuta або непасрэдна да італ. valuta ’кошт, сума, валюта’ (Фасмер, 1, 271; Шанскі, 1, В, 15; Рудніцкі, 1, 303).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Аташэ́ ’спецыяліст-кансультант пры пасольстве’. Новае (XX ст.) запазычанне з рускай (Крукоўскі, Уплыў, 78), дзе з франц. attaché (Курс суч., 166) у сярэдзіне XIX ст. (Шанскі, 1, А, 173).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Скрупулёзны ‘дакладны да дробязей’ (ТСБМ). Відавочна, новае запазычанне з рус. скрупулёзный ‘тс’ (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 76 і наст.), у ст.-бел. запазычаннях не адзначана. Рус. з лац. skrupulosus ‘тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пале́міка ’спрэчка ў друку, на дыспуце, сходзе, пры абмеркаванні якіх-н. пытанняў’ (ТСБМ). Праз рус. поле́мика ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 78) ад грэч. πολεμικός ’ваяўнічы’ < πόλεμος ’вайна’ (ССРЛЯ, 10, 129).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Партве́йн ’гатунак моцнага вінаграднага віна’ (ТСБМ). З рус. портве́йн ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 80), дзе праз ням. Portwein з англ. portwine ’віно з Порту’ (Клюге-Гётце, 453; Фасмер, 3, 335).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Партсіга́р ’невялікая плоская каробачка, у якой носяць папяросы’ (ТСБМ). З рус. портсига́р ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 79) < франц. porte‑cigare ’тс’ ад porter ’насіць’ і cigare ’сігара’ (ССРЛЯ, 10, 129).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пасі́ліць ’змагчы’, павільваць, посіловаць ’перамагаць, здолець’, пасільный ’пераможаны’ (Бяльк., ТС), рус. пск., цвяр. посилить ’пераадолець, перамагчы’, укр. посиліти ’асіліць’. Да сіла (гл.). Нерэгулярнае семантычнае ўтварэнне — калька (?) — уплыў дзеяслова пабароць (?).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лікёр ’моцны салодкі спіртны напітак’ (ТСБМ). Запазычана з рус. ликёр (Крукоўскі, Уплыў, 80), якое з ням. Likör або непасрэдна з франц. liqueur ’тс’ < лац. liquor ’вадкасць’ (Фасмер, 2, 496).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)