трохвуго́льнік, ‑а, м.
1. Геаметрычная фігура, абмежаваная трыма прамымі лініямі, што перасякаюцца і ўтвараюць тры ўнутраныя вуглы. Прамавугольны трохвугольнік. Раўнабедраны трохвугольнік. // Вымяральны прыбор такой формы для чарчэння. // які або чаго. Фігура або прадмет такой формы.
2. Разм. Агульная назва трох кіруючых асоб на прадпрыемстве, ва ўстанове: дырэктара (адміністратара), сакратара партыйнай арганізацыі і старшыні прафкома. Рашэнні трохвугольніка.
•••
Касы трохвугольнік — непрамавугольны трохвугольнік.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
трыно́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; Р мн. ‑жак; ж.
Жалезны абруч на трох ножках, які з’яўляецца падстаўкай для чыгуна, катла і пад. у час гатавання ежы на адкрытым агні. У бледным полымі стаіць трыножка, на якой — вялікі чыгун. Брыль. Выраўняўшы плыты ля нізкага берага, .. [плытагоны] прыносілі ў лагчыну трыножку і чыгунок для юшкі, разводзілі вогнішча. Карамазаў. // Козлы, да якіх падвешваецца кацёл.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Пале́так 1 ’участак поля, які выкарыстоўваецца пад пасевы’ (ТСБМ), пылетак ’тс’ (Бяльк.), пале́так, поле́ток, полі́ток, полі͡еток ’палетак; адна з трох частак ворнай зямлі пры трохполлі’ (Сл. ПЗБ). Польск. poletek ’тс’. Краўчук (Бел.-укр. ізал., 38) супастаўляе з укр. гуц. полі́ток ’паланіна, якая здаецца ў арэнду на лета’ і ўзводзіць бел. яцевыя формы да polětъкъ < lěto. Неяцевыя формы, на яго думку, запазычаны з польск. poletek, ст.-польск. poletek < polьtъkъ ад слав. polьtъkъ ’палова’.
Пале́так 2 ’аднагодак’ (Бяльк.). Да ле́та (гл.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Тры́ба 1 ‘шасцярня малатарні’ (ТСБМ; карэліц., нясвіж., Нар. словатв.; драг., Жыв. сл.). З польск. tryb ‘шасцярня’, tryby ‘прыстасаванні, найчасцей шасцярня альбо шэраг шасцерняў, якія пераносяць рух на іншыя часткі машыны’ (< ням. Trieb ‘імкненне’), ‘прывад, цяга’, ‘перадача’ < treiben ‘прыводзіць у рух’ (SWO, 1980, 778; ЕСУМ, 5, 634).
Тры́ба 2 ‘кожнае з трох падраздзяленняў, на якія дзялілася насельніцтва Рыма паводле паходжання’ (ТСБМ, Некр. і Байк.). Праз рускую мову запазычана з лац. tribus ‘тс’ < і.-е. *tribh‑ ‘дзяліць, раздзяляць’ (Вальдэ, 1906, 636).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
жы́ла, -ы, мн. -ы, жыл, ж.
1. Назва крывяносных сасудаў.
2. Тое, што сухажылле (разм.).
Сінія жылы на руках.
3. Трэшчына ў зямной кары, запоўненая горнай пародай, а таксама сама горная парода ў такой трэшчыне.
Залатаносная ж.
4. Багністае месца з падземнай крыніцай (разм.).
5. Асобны провад кабелю.
Провад з трох жыл.
◊
Выцягваць жылы з каго (разм.) — мучыць якімі-н. даручэннямі, празмернымі патрабаваннямі.
Залатая жыла — вельмі багатая крыніца даходу.
Ірваць жылы (разм.) — вельмі цяжка працаваць.
Напінаць жылы (разм.) — напружвацца з усіх сіл.
На ўсе жылы, з усіх жыл (разм.) — на поўную сілу.
|| прым. жы́льны, -ая, -ае (да 1—3 знач.).
 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс) 
барка́с, ‑а, м.
1. Вялікая шматвёславая лодка для перавозкі грузаў, людзей. Ля дамбаў, правей порта, рыбакі грузілі сеткі ў баркас. Лупсякоў.
2. Невялікае паравое ці цеплаходнае судна, якое буксіруе розныя грузавыя судны ў порце. Да берага набліжаўся маторны баркас «Чайка». Ён цягнуў за сабою караван з трох рыбацкіх лодак. В. Вольскі.
3. У гарбарнай і футравой вытворчасці — цыліндрычны бак для перамешвання скур у вадкасці.
[Гал. barkas.]
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
то́пка 1, ‑і, ДМ ‑пцы; Р мн. ‑пак; ж.
Частка печы або катла, дзе спальваюць паліва. Топка паравоза. □ Сюды [у залу] выходзілі топкі ўсіх трох грубак, што абагравалі спальню. Асіпенка. Васіль памагаў машыністу, паліў топку, — качагар з яго быў вельмі ўвішны і неспакойны. Мележ.
то́пка 2,
1. Прысл. да топкі 2.
2. безас. у знач. вык. Пра наяўнасць балоцістага, багністага месца. На балоце вельмі топка, можна загрузнуць.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Жалязня́к 1 ’парода, што змяшчае жалезную руду’ (ТСБМ). Рус. железня́к, укр. залізня́к, славац. železniak, славен. železnjak ’тс’. Утворана ў выніку кандэнсацыі са спалучэння тыпу жалезны камень. Час утварэння няпэўны, хаця наяўнасць слова ў мовах усіх трох груп, а таксама семантыка і словаўтварэнне (гл. SP, 1, 89) не выключаюць вельмі даўняга яго паходжання.
Жалязня́к 2 ’рыдлёўка’ (абл., ТСБМ, Сцяшк. МГ, Сл. паўн.-зах.). Рус. калуж. железня́к, смал. желе́зник ’лапата’. Утворана ў выніку кандэнсацыі са спалучэння жалезная лапата пры дапамозе суфікса ‑як, відаць, даволі позна (XIX–XX стст.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Траі́цца ’раздзяляцца на тры часткі’, ’утройвацца, павялічвацца ў тры разы’ (ТСБМ), укр. трої́ти(ся), рус. трои́ть(ся), польск. troić się, н.-луж. tšojś, в.-луж. trojić, славен. trojíti ’дзяліць на тры часткі’, ’павялічвацца ў 3 разы’, серб. тро̀јити (се). Прасл. *trojiti (sę) утворана ад асновы *troj‑ зборнага лічэбніка *trojі (м., ж. р.), *trojе (н. р.) ’трое’, які развіваўся (пад уплывам *dъvojь) з і.-е. *trei̯ó‑ ’трое’ < *tréi̯es ’тры’ (Покарны, 1092; Сной₂, 786). Сюды ж траі́ць ’дзяліць на тры часткі’, ’злучаць у адно з трох’ (ТСБМ).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
кана́л в разн. знач. кана́л, -ла м.;
ороси́тельный кана́л араша́льны кана́л;
кана́л ствола́ пу́шки кана́л ствала́ гарма́ты;
пищевари́тельный кана́л стравава́льны кана́л;
кана́лы обраще́ния эк. кана́лы абарачэ́ння (абаро́ту);
переда́ча ведётся по трём кана́лам перада́ча вядзе́цца па трох кана́лах;
дипломати́ческий кана́л дыпламаты́чны кана́л;
 Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)