ю́нкер, ‑а, м.

1. У рускай арміі і ва флоце да палавіны 60‑х гг. 19 ст. — вальнапісаны радавога саставу або унтэр-афіцэр з дваран, які, праслужыўшы пэўны тэрмін і вытрымаўшы экзамен, мог стаць афіцэрам.

2. У царскай Расіі — выхаванец ваеннага вучылішча, якое рыхтавала афіцэраў.

3. Буйны землеўладальнік-дваранін у феадальнай Прусіі; буйны нямецкі памешчык увогуле.

[Ням. Junker.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Імаве́рны ’праўдападобны, магчымы, верагодны’, імаве́рнасць (ТСБМ, Гарэц.). Рус. дыял. имове́рный, имове́рность, имове́рие ’тс’, укр. імові́рний ’магчымы’, уст. ’даверлівы’, імові́рність. Ст.-рус. имовѣрныйпэўны, верагодны’, имовѣрство, имовѣрие, першая фіксацыя ў Книгах Законных… XII–XIII стст. (спіс XV ст.). Ст.-слав., ст.-рус. имати вѣроу з’яўляецца ў евангеллях для перадачы грэч. πιστεύειν. Беларуская лексема генетычна звязана са ст.-рус. имовѣрный, словаўтваральнай калькай грэч. εὔπιστος; параўн. аналагічную структуру ст.-рус. достоиновѣрный < ст.-слав. достоиновѣрьнъ, калька грэч. ἀξιόπιστο (Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 174).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прапіса́ць, -ішу́, -ішаш, -іша; -ішы́; -ісаны; зак.

1. каго-што. Аформіць афіцыйным запісам пражыванне каго-н. дзе-н.

П. кватаранта.

2. што. Назначыць (якое-н. лякарства або лячэнне) хвораму.

П. бром. П. пасцельны рэжым.

3. каго (што). Паведаміць у друку пра чые-н. недахопы, дрэнныя ўчынкі і пад. (разм.).

П. лайдака ў газеце.

4. Правесці пэўны час пішучы.

Цэлую ноч прапісаў.

|| незак. прапі́сваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. прапі́сванне, -я, н. і прапі́ска, -і, ДМ -пісцы, ж. (да 1 знач.).

|| прым. прапі́сачны, -ая, -ае (спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Вы́кідаць (БРС, Шат., Касп., Яруш., Бяльк.), вы́кідацца ’стараннай працай, руплівасцю выйсці з цяжкага становішча’; ’вырасці ў беднасці’; ’акрыяць’ (Янк. III); ’вырасці, выхавацца’; ’перанесці, перажыць пэўны час’ (Шат.), законч. трыванне выкінуцца ’нечакана з’явіцца’ (КЭС, лаг.). Гл. кідаць. Значэнне ’акрыяць’ або калька з літ., параўн. pasitaisýti ’акрыяць, паправіцца’ і taisýti ’выкідваць (штукі)’, або вынік незалежнага развіцця семантыкі дзеясловаў з прыстаўкай вы‑ і са значэннем руху знутры, якія вельмі часта набываюць пераносныя значэнні ’выйсці з цяжкага становішча, пазбавіцца ад бяды’; ’вырасці (у беднасці)’ і г. д.; параўн. выкачацца, выкруціцца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зухва́л ’свавольнік’ (Нас.). Укр. зухва́лець ’тс’, зухва́лий ’свавольны’, польск. zuchwały ’свавольны, смелы’. Верагодна, зухва́лы ’дзёрзкі’, ст.-бел. зуфалы і іншыя з польск. (Булыка, Запазыч., 124). Андзел (Укр. слов’янознавство. З, 113) лічыць, што зуфальство ў Скарыны з чэш. Магчыма. Зухвал утворана шляхам адсячэння суфікса ‑ец/‑ца ці ад прыметніка на бел. глебе (націск!). Польск. zuchwały, zuchwalec, н.-луж. zuchwały, zufały, ст.-чэш. zúfalý, zúfalec ’тс’. Паводле Брукнера (657), польск. з *z‑upwały ’такі, што страціў давер’ (upwę, ufanie), дзе корань *pъw‑ той самы, што ў пэўны (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стрэ́чанне ‘Грамніцы, свята 2/15 лютага’ (Нас., Байк. і Некр., Гарэц., Др.-Падб., Бяльк., ТС, Ян., Пятк. 2), стрі́тыньне ‘тс’ (пін., Нар. лекс.), стрэ́чэньепэўны дзень у лютым месяцы, калі, паводле традыцыйных уяўленняў, зіма сустракаецца з вясной’ (ТС), ст.-бел. стретѣнье ‘тс’ (XVI ст., Карскі, 1, 357). Укр. стрі́чэння, стрі́тэння, рус. сре́тенье ‘тс’, ц.-слав. сърѣтение господьне, літаральна ‘сустрэча’ (свята ў памяць сустрэчы старца Сімеона з Хрыстом-дзіцянём). Да стрэць, стрэча1 (гл.); калька грэч. ή υπαπαντή τοῦ κυρίον (Сразнеўскі, 3, 819). Гл. Фасмер, 3, 740.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бязла́ддзе, ‑я, н.

Разм. Адсутнасць або парушэнне ладу, парадку ў чым‑н.; беспарадак. Бязладдзе гукаў. □ Мітусіліся па цэху людзі, — кожны нешта рабіў, нешта некуды нёс. Няўжо ў гэтым бязладдзі і мітусні быў пэўны парадак, няўжо ўсё гэта нехта прадумаў і спланаваў, нехта гэтым кіруе?.. Краўчанка. Тут [ля штаба] было сёння бязладдзе, якое гаварыла, што людзі сюды вярнуліся нядаўна і вельмі стомленыя. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адмаха́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. Прамахаць пэўны час чым‑н. Хлопцы адмахалі.. косамі цэлы тыдзень. Машара.

2. што. Разм. Прайсці, праехаць вялікую адлегласць. П[е]рад ім [аграномам] ізноў шляхі ляжаць, І мусіць ён спяшацца — Яшчэ патрэбна адмахаць, Напэўна, вёрст дванаццаць. Броўка.

3. Разм. Хутка, спрытна зрабіць, выканаць што‑н. [Шпулькевіч] чакаў, пакуль Стафанковіч [увайшоўшы ў сабор] адмахае сваю норму крыжоў і стане на сваё месца. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэзана́нс, ‑у, м.

1. Спец. Узбуджэнне ваганняў аднаго цела ваганнямі другога з той жа частатой.

2. Здольнасць павялічваць сілу і працягласць гукаў, уласцівая некаторым памяшканням, прасторы. Кінавала дае добры рэзананс.

3. перан. Водгук, водгаласак. Кніга выклікала пэўны грамадскі рэзананс. Бугаёў. Каб Яраш і Шыковіч былі людзі звычайныя, вядомыя толькі ў сваіх калектывах, безумоўна, што ўсё гэта не мела б такога рэзанансу. Шамякін.

[Фр. résonance ад лац. resono — адгукваюся.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

факультэ́т, ‑а, М ‑тэце, м.

Аддзяленне вышэйшай павучальнай установы, дзе вывучаецца пэўны цыкл сумежных навуковых дысцыплін. Лёня паступіў на біялагічны факультэт універсітэта і пачаў спецыялізавацца ў сваёй любімай навуцы пра птушак — арніталогіі. В. Вольскі.

•••

Рабочы факультэт — у СССР з 1919 да канца 30‑х гадоў агульнаадукацыйная ўстанова для паскоранай падрыхтоўкі рабочай і сельскай моладзі да навучання ў вышэйшай школе; рабфак.

[Ням. Fakultät ад лац. facultas — магчымасць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)