пэ́ўны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пэ́ўны пэ́ўная пэ́ўнае пэ́ўныя
Р. пэ́ўнага пэ́ўнай
пэ́ўнае
пэ́ўнага пэ́ўных
Д. пэ́ўнаму пэ́ўнай пэ́ўнаму пэ́ўным
В. пэ́ўны (неадуш.)
пэ́ўнага (адуш.)
пэ́ўную пэ́ўнае пэ́ўныя (неадуш.)
пэ́ўных (адуш.)
Т. пэ́ўным пэ́ўнай
пэ́ўнаю
пэ́ўным пэ́ўнымі
М. пэ́ўным пэ́ўнай пэ́ўным пэ́ўных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

пэ́ўны, -ая, -ае.

1. Дакладна вызначаны, прызначаны.

Сустрэцца ў пэўным месцы.

2. Ясны, несумненны.

Даць п. адказ.

3. Некаторы, той ці іншы.

У працы выяўлены пэўныя недахопы.

4. Такі, якому можна даверыцца, надзейны.

П. чалавек.

Пэўная схованка.

5. Упэўнены, цвёрды.

Ісці пэўным крокам.

|| наз. пэ́ўнасць, -і, ж. (да 1, 2, 4 і 5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пэ́ўны

1. (заслуживающий доверия) надёжный; достове́рный;

~ныя лю́дзі — надёжные лю́ди;

~ныя крыні́цы — надёжные (достове́рные) исто́чники;

2. ве́рный, надёжный;

п. прыста́нак — ве́рная (надёжная) при́стань;

3. (установленный) определённый;

прызна́чыць п. дзень сустрэ́чы — назна́чить определённый день встре́чи;

праз п. час — че́рез определённое вре́мя;

4. (безусловный) определённый;

мець п. по́спех — име́ть определённый успе́х;

5. твёрдый, ве́рный;

ісці́ ~нымі кро́камі — идти́ твёрдыми (ве́рными) шага́ми;

6. грам. определённый;

п. арты́кль — определённый арти́кль;

да ~най ступе́ні — до изве́стной сте́пени;

у ~ным сэ́нсе — в не́котором (изве́стном) смы́сле;

у ~най ме́ры — в не́которой сте́пени;

у ~ных вы́падках — в изве́стных слу́чаях

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пэ́ўны, ‑ая, ‑ае.

1. Дакладна вызначаны, прызначаны. Ліда атрымала некалькі мін, заведзеных на пэўны, вядома, позні час ночы. Кавалёў. [Тарыел і Тапурыя] ўгаварыліся сустрэцца на пэўным месцы, на паўднёвай ўскраіне лесу. Самуйлёнак.

2. Выразны, акрэслены, які склаўся канчаткова. Без пэўнай думкі расчыніў.. [Раман] у клуню вароты, зайшоў туды, агледзеў сцены, зірнуў на кучы саломы і выйшаў на двор. Колас. Назаўтра, пасля абходу, калі ўрач, таксама не сказаўшы нічога пэўнага, пайшоў з палаты, Лёдзя ўстала і падышла да жанчыны. Карпаў.

3. Некаторы, той ці іншы. У працы выяўлены пэўныя недахопы. □ Кожны будаўнік — у пэўнай ступені паэт і летуценнік, з вялікаю вераю ў свае сілы і магчымасці. Грахоўскі.

4. Перакананы ў чым‑н.; упэўнены. Аўгеня пайшла дадому, пэўная ў тым, што сёння свята. Колас.

5. Такі, якому можна даверыцца; надзейны. [Алалоўнік] быў чалавекам пэўным у палітычным сэнсе... Бядуля. [Жэня:] — [Серада] абяцае завесці нас у найбольш пэўную схованку. Брыль.

6. Упэўнены, цвёрды. Спрактыкаваныя, пэўныя рукі паклалі пад рэйку адну з «мышаловак». Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пэ́ўны bestmmt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Пэ́ўны ’дакладна вызначаны, акрэслены, канчатковы; некаторы; перакананы, надзейны, упэўнены, цвёрды’ (ТСБМ), ’праўдзівы, акуратны, адпаведны, сапраўдны’ (Цых.), ’дабраякасны (пра насенне)’ (Жд. 2), пэ́ўный ’надзейны, праўдзівы, дакладны’ (Бяльк.), ’праўдзівы, верагодны’ (Яруш.), пе́ўныпэўны, сапраўдны’ (ТС), пе́ўный (пе́вный) ’праўдзівы, бясспрэчны’ (Нас.), ’надзейны, праўдзівы, дакладны’ (Мядзв.), ’пэўны, сталы’ (Бяльк.), ст.-бел. певный ’вядомы, дакладны, пэўны’ (Ст.-бел. лексікон), ’упэўнены, перакананы; праўдзівы’ (Сл. Скарыны); сюды ж пэўна ’напэўна, несумненна’ (ТСБМ, Яруш., Сл. ПЗБ), пэ́ўно ’тс’ (Цых., Сл. ПЗБ), пэ́ўне, пэ́ўня ’верагодна, напэўна, бясспрэчна’ (Яруш., Бяльк., Сл. ПЗБ, Мал., Шат.; шчуч., З нар. сл.), пе́ўне, пе́ўня ’тс’ (Сержп., Бяльк., Шпіл.), ст.-бел. певне ’вядома, бясспрэчна’ (Ст.-бел. лексікон). Запазычана з польск. pewny ’бясспрэчны, надзейны, верагодны, бяспечны’, pewno, pewnie ’бясспрэчна, надзейна, верагодна’, гл. Цвяткоў, Запіскі, 2, 58 (рэфлекс э на месцы ъ; формы з е — вынік другаснай адаптацыі); прасл. *pъv‑ьnъ ад рэліктавага *pъva ’пэўнасць, давер’, параўн. санскр. pavate (корань pū‑) ’бачыць выразна’, гл. Махэк₂, 447 (пра чэш., славац. pevný ’моцны, цвёрды, устойлівы’); Банькоўскі, 2, 535, 968.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

достове́рный вераго́дны, пэ́ўны; дакла́дны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

допо́длинный разг. дакла́дны, напэ́ўны, пэ́ўны, сапра́ўдны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

надво́р’е, -я, н.

Стан атмасферы ў пэўны час у пэўным месцы.

Зводка надвор’я.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́слуга, -і, ДМ -слузе, ж.

Пэўны тэрмін знаходжання на службе.

За выслугу гадоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)