збан, ‑а, м.

Высокая гліняная пасудзіна, якая звужаецца ўверсе і мае звычайна ручку і носік. Ад сцюдзёнай вады збан пакрыўся халодным потам. Бяганская. Да пары збан ваду носіць: вушка адарвецца і збан разаб’ецца. Прыказка. // Колькасць чаго‑н., што змяшчаецца ў такой пасудзіне. Збан малака.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ры́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Абл. Кухонная чыгунная пасудзіна на ножках і з доўгай ручкай. Пасярэдзіне, у вялікай рынцы, дыміцца бульба. Лупсякоў. Снедалі. Бульба ў лупінах, падагрэтая ў рынцы ўчарашняя капуста, хлеб, як зямля, і халодныя аладкі, таксама ўчарашнія. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ву́свіца ’збанок’ (Янк. 1). Утворана ад ву́сце (устье > *устьица > *уствица) або ад вуста́; параўн. ст.-чэш. ústicě ’шкляная пасудзіна’ (Махэк₂, 671, ад ústa), параўн. таксама семантычна падобныя ўтварэнні тыпу гарла́ч і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Табацёрпасудзіна, у якой расціралі табаку для нюхання’, ’чалавек, што расціраў табаку’ (Нік. Очерки). У выніку гаплалогіі з табака і церці (гл.), магчыма, пад уплывам наступнага слова (гл.), народнаэтымалагічна збліжана з макацёр, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бадзе́йка ’маленькая ражка’ (Касп.). Рус. бадья́, укр. баддя́, бадя́. Запазычанне з цюрк. моў (параўн. каз.-тат. badia, badiä, тур. badya ’вялікая пасудзіна для вады; карыта’ < перс. bādye). Бернекер, 37; Локач, 14; Фасмер, 1, 104.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ёмістасць, ‑і, ж.

1. Здольнасць змясціць у сабе пэўную колькасць чаго‑н.; унутраны аб’ём. Ёмістасць рэзервуара. Ёмістасць транспартных сродкаў. □ Набралі мы посуд сярэдняй ёмістасці і пайшлі. Дубоўка.

2. перан. Якасць ёмістага (у 2 знач.). Ёмістасць параўнанняў.

3. Спец. Пасудзіна для захоўвання чаго‑н. Напоўніць ёмістасці газам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ку́бак, ‑бка, м.

1. Невялікая, звычайна з ручкай, фарфоравая гліняная ці іншая пасудзіна для піцця. Лукаш апетытна еў з чыгуна бульбяную кашу, кусаў хлеб і запіваў з вялікага белага кубка малаком. Ермаловіч.

2. Ваза з каштоўнага матэрыялу, што ўручаецца пераможцу ў спартыўным спаборніцтве як прыз. Пераходны кубак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лату́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

Абл.

1. Невялікая гліняная пасудзіна, місачка з загнутымі ўнутр краямі. Паліваная латушка. □ Па камандзе дзеда лыжкі бралі, з адной міскі ці латушкі чэрпалі. Калачынскі.

2. Жаночая світка. Шылі латушку з даматканага сукна, белага, чорнага або шэрага. «Помнікі».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сяўня́ ’сявалка’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., Сцяшк.; паст., Сл. ПЗБ), сяўні́к ’тс’ (слуц., Сл. ПЗБ), сівны́к ’тс’ (Сл. Брэс.), севе́нь ’тс’ (ТС), ст.-бел. севня, севальняпасудзіна; адзінка вымярэння сыпкіх рэчываў’ (Ст.-бел. лексікон). Гл. сявалка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лукно ’кошык’ (Гарб.). Зах.-укр. лу́кно ’калонія баброў’; рус. ніжнегар., наўг., пск., прыбалт. лукно́ ’кошык’, ’кошык з кары, бяросты’, ’лубок’, ’бочачка’, ’мера зерня, мукі’, ст.-рус. лукъно, лукно ’кадка’, ’ліпаўка’, ’мера сыпучых і вільготных прадуктаў’, польск. łuknoпасудзіна’, ’мера мёду’, каш. Lukno — назва возера; н.-луж. łuknaško ’века ў прыскрынку’, в.-луж. łuknješko ’акно ў сельскім гаспадарчым будынку’, ст.-чэш. luknoпасудзіна для мёду і сыпучых цел’, славац. lukno ’кошык з бяросты’, ’даўняя мера для збожжа’; славен. lukno і lǫ̑kno ’ахвяраванне для ксяндза’, серб.-харв. лу̏кно ’тс’, ’мера для збожжа’, ц.-слав. лукно ’пэўная мера’. Прасл. lǫk(ъ)noпасудзіна з бяросты, лубу’ ’мера для збожжа, мёду’ (Слаўскі, 5, 307–308). Да прасл. lękti ’гнуць, выгінаць’, lǫčiti ’лучыць, злучаць’ (Фасмер, 2, 532; Махэк₂, 343; Шустар- Шэўц, 11, 788; Скурат, БЛ, 8, 11). Гл. таксама лук1. Паводле Трубачова (Ремесл. терм., 164), заўвага Махэка аб няяснасці паходжання слова з’яўляецца недарэчнай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)