прыве́тлівы, ‑ая, ‑ае.
Добразычлівы, гасцінны; ветлівы. Крышачку ўзрушаныя, узаемна прыветлівыя, настаўнікі жартамі сустракалі кожнага свайго калегу. Шамякін. // Які выяўляе добразычлівасць, гасціннасць. Прыветлівая ўсмешка. Прыветлівыя словы. □ Малады настаўнік з прыветлівым тварам і вясёлым, добрым смехам адразу спадабаўся Міхасю. Колас. // перан. Які прыцягвае, вабіць да сябе. Святлом прыветлівым, знаёмым [агні інтэрната] Мігаюць, вабячы здалёк. Гілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыле́сак, ‑ску, м.
Малады, дробны лес, які расце каля старога. А тым часам пачаўся лес, — спачатку кусты на куп’і, пасля прылесак — бярозкі, дубкі, алешнік, елачкі, быццам квактухі сядзяць. Брыль. Сцежка, павіляўшы па жыце, шмыганула ў прылесак маладога грабу і арэшніку, прашылася праз гушчар і выбегла на выезджаную лясную дарогу. Адамчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Плюшча́к ’пустое насенне (у гарбузах), зярняткі ў коласе’ (ТС; жытк., Нар. словатв.), рус. дыял. плюшчацца ’няспелы стручок гароху, бобу’. Магчыма, да плюска/ (гл.); паводле БЕР (5, 383), балг. плюски ’боб ці гарох з малымі гарошынамі, малады боб ці гарох’ мелі ў якасці зыходнага значэнне ’пухір’, бо яны мяккія і сакавітыя. Малаверагодна: хутчэй да плюшчыць. сплюшчаны ’пляскаты’, параўн. плашчак 3.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сінь ‘малады (малы) шчупак’ (ТС, Сл. Брэс.), сі́ніца ‘тс’ (Сл. Брэс.), сіню́к (Жд. 1, Дразд.), сінчу́к ‘тс’ (Мат. Гом.), сіня́ўка ‘тс’ (ТС, Янк. 2, Сцяшк. Сл.), сі́ні, сі́ненькі ‘тс’ (ТС). Да сіні (гл.), назва паводле цёмнага колеру. Параўн.: “для рыб характэрна… змена лускі на працягу жыцця — ад светлых таноў да больш цёмных” (Усачова, Слав. ихт. терм., 163).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Таўшчыня́ ’велічыня папярочнага сячэння прадмета’; ’паўната, сытасць’ (ТСБМ, Касп., Некр. і Байк., Сл. ПЗБ), таўшчына́ ’тоўстасць’ (Растарг.), таўсціня́ ’тс’ (в.-дзв., лаг., віл., малады, Сл. ПЗБ; Варл.; ашм., Стан.; мёрск., Нар. словатв.), товшчына́ ’тс’ (Вруб.), тоўшчына́ ’тс’, ’таўстуха’ (ТС). Варыянтнасць фіналі слова, магчыма, звязана з адрозненнем зыходнай формы прыметніка таўсты́ і то́ўсты, гл. Параўн. таніня і таніна, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
смугля́вы, ‑ая, ‑ае.
Злёгку смуглы; смуглаваты. Смуглявы тварык. □ На смуглявую, чыстую, дзявочай свежасці скуру брытву браць трэба было самую вострую. Карпюк. // Які мае такую скуру. І вось выходзіць хлопец статны, Крыху смуглявы, малады, Танкіст і песе[ннік] выдатны, І сам прыгожы, хоць куды. Колас. Мікола сапраўды нагадваў цыгана — такі ён быў чорны, смуглявы. Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ста́рыць, ‑рыць; незак., каго-што.
Рабіць больш старым, падобным да старога. Гаспадар хаты — нізкі ростам, хударлявы, з паголенай барадой, але пышнымі рудаватымі вусамі. Вусы гэтыя, аднак, не старылі, а, наадварот, маладзілі яго. Шамякін. [Сівыя пасмы], як ні дзіўна, зусім не старылі нашага калегу, а надавалі яму выгляд чалавека маладога. Нядзведскі. Сур’ёзнасць старыць малады твар. Калюга.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сэрцае́д, ‑а, М ‑дзе, м.
Разм. жарт. Мужчына, які карыстаецца вялікім поспехам у жанчын; пакарыцель жаночых сэрцаў. Зразумеў, што перад намі — не шалапут, не сэрцаед нейкі, а хлопец чысты і жаніцьба для яго — справа сур’ёзная. Шамякін. Малады, прыгожы штурман з ліхім цёмным чубам вясковага сэрцаеда паблажліва ўсміхнуўся, пачуўшы пра трывогу капітана. Шашкоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заслужы́ць, ‑служу, ‑служыш, ‑служыць; зак., што.
1. Дзейнасцю, паводзінамі выклікаць пэўныя адносіны да сябе; стаць вартым чаго‑н. Заслужыць любоў. Заслужыць павагу. □ Малады настаўнік стараўся, наколькі мог, бліжэй падысці да дзіцячай душы, заслужыць давер’е вучняў. Колас.
2. Набыць права на што‑н. службай, працай; атрымаць за службу, працу. Заслужыць права на адпачынак. Заслужыць медаль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
маршчы́ністы, ‑ая, ‑ае.
Пакрыты маршчынамі. Весць аб арышце Панаса глыбока ўсхвалявала дзеда Талаша. Ён сядзеў пануры, нахмурыўшы свой маршчыністы лоб, і думаў. Колас. // З тварам, пакрытым маршчынамі. Я сустрэўся з .. [паляўнічымі] амаль пад вечар. Адзін малады, чырванашчокі, другі — сухі, маршчыністы. Кандрусевіч. // перан. Які мае няроўную, пакрытую складкамі паверхню. Кара на .. [дубе] маршчыністая, мае гузаватыя наросты. С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)