Пісу́лька1 ’запіска, маленькі ліст’ (ТСБМ, Яруш., Нас., Шат., Касп., Бяльк.). З рус. пису́ля, пису́лька ’тс’. Да пісаць (гл.).

Пісу́лька2 ’аўтаручка’ (астрав., Сцяшк. Сл.). Параўн. серб.-харв. пѝсаљка ’аловак’, балг. писа́лка ’ручка’. Аказіянальнае сучаснае ўтварэнне. Суф. ‑ульк‑а, магчыма, з польск. ‑ul‑a, ul‑k‑a.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адкла́д, ‑у, М ‑дзе, м.

Перанясенне на больш позні час; адтэрміноўка. І яшчэ была адна прычына, што таксама казала за адклад: сёння якраз прыйшоў ліст ад Алёнкі. Колас. Адклад не ідзе на лад. Прыказка. З адкладу няма ладу. Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

газе́ціна, ‑ы, ж.

Разм. Экземпляр газеты. Як згледзець, Тараска збегаў у кіёск, вярнуўся і ўкленчыў на тратуары. Разгарнуў газеціну, склаў папалам. Юрэвіч. // Газетны ліст, папера выкарыстанай газеты. З-пад газеціны [у Гарышнага] пад правай пахай выглядалі дзве буханкі чорнага хлеба. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лапу́н1, лапуны ’перапечка, праснак з хлебнага цеста велічынёю з блін’ (віц., Шн. 3; полац., Нар. лекс.; віц., Малч. Мат. культ.), ’бульбяны з мукою праснак, скавароднік’ (Бяльк., Касп.; слаўг., Мат. Маг.), ’тоўсты, шурпаты блін’ (КЭС, лаг.; круп., Нар. сл.; в.-дзв., Шатал.), ’тоўсты, пульхны блін’ (Сл. иаун.-зах.), рус. смал. лапун ’праснак, блін’. Да лапаць ’хапаць’, параўн. аналагічна бел. выхвацень, вухвацень, польск. wychopień. Словаўтварэнне (з суф. -ί/н), як таўкучы, дзеручы. Грынавецкене (Сл. паўн.-зах., 2, 673) параўноўвае з літ. lapūnasліст папаратніка’, lapunis ’такі, як ліст’. Магчыма, сюды ж лапу́ч ’мёрзлая бульба, якая перазімавала на полі’ (докш., Янк. Мат.).

Лапу́н2 ’вочап’ (брэсц., Нар. сл.). Да лапаць ’ахопліваць’ (гл.), ’класці зверху, пакрываць’ (семантычна, як ачэп© (гл.)).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пачыта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і без дап.

1. Чытаць некаторы час. Кружалін вярнуўся з горада, запаліў лямпу і нарыхтаваўся пачытаць Гейнэ. Лужанін.

2. Разм. Чытаючы, пазнаёміцца са зместам, прачытаць. — А дзе ліст? Дайце мы пачытаем, — сказаў старшы. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спе́цыі, ‑ый; адз. спецыя, ‑і, ж.

Вострыя пахучыя прыправы (гарчыца, перац, ваніль, карыце, лаўровы ліст, шафран), якія кладуцца ў ежу для лепшага яе смаку. З катла падымалася гарачая пара, духмяная і смачная — мабыць, у шмал[е]ц немцы клалі нейкія спецыі. Асіпенка.

[Лац. species.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Капялю́шнік ’лопух, Arctium L.’ (Жыв. сл., Кіс.). Ад капялюш. Параўн. іншую назву той самай расліны: брылёўнік (форма і велічыня ліста). Другое значэнне капялюшнікʼгарлачык жоўты. Nuphar smith’ (Жыв. сл., Кіс.), ’ліст белага гарлачыка, Nymphaca alba L.’ (Нар. словатв.). Назва згодна з тымі ж характарыстыкамі толькі для формы і велічыні кветкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лісці́на тонкія жэрдачкі, якімі засцілалі под пад стогам збожжа’ (ТС); лісці́ны латы’ (стол., Нар. сл.). Зборны назоўнік лісціна́ ’лістота’ (як, напрыклад, драг. бырызына́ ’бярэзнік’, хвойіна́ ’сасоннік’). Першапачаткова азначаў ’тонкія галіны з лісцем’, якімі высцілалася стажар’е, а таксама з якіх (у старажытныя часы) рабілася страха. Да ліст1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лопасць ’шырокі, плоскі канец чаго-небудзь’, ’частка вясла’ (ТСБМ). Запазычана з рус. лопасть ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 72). Роднаснае да лопата (у выніку альтэрнацыі зычных з лопат‑ть — Булахоўскі, ВСЯ (Львоў), 3, 1953, 12; Фасмер, 2, 518) і літ. lãpasліст’. Сюды ж, відавочна, і лопасты ’вушы ў шапцы з аўчыны’ (Кольб.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

залачо́ны і зало́чаны, ‑ая, ‑ае.

Пакрыты золатам; пазалочаны. Паясы-кутасы залачоныя. Якімовіч. Патанаючы ў мяккім залачоным крэсле, інжынер-капітан чытаў .. ліст ад жонкі. Гарбук. З вялікай асцярожнасцю пачаў я даставаць рэчы з гаршка. Усе яны былі сярэбраныя, за выключэннем шкляных залочаных пацерак. Штыхаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)